Рандэву на манеўрах
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Год: 1992
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00984-X
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:
Настаўніца пераводзіць позірк на кабету, і тая з гатоўнасцю ківае.
— Ты мне скажы, ты летам у лагеры быў?
— Быў,— ціха адказвае настаўніцы хлопчык.
— У вас там зборы былі, спаборніцтвы, паходы. Касцёр быў — Быў.
— Ты з класам на экскурсію ў Маскву ездзіў?
— Ездзіў.
— Няўжо на могілках цікавей?
— Не цікавей.
— Сорамна, Белавус...
Крыху счакаўшы, настаўніца кажа:
— На першы раз я табе двойку ў журнал не паставіла. Сачыненне перапішаш і ў пятніцу здасі.
— Добра,— не падымаючы вачэй, адгукаецца хлопчык.
— Напішаш пра піянерскі касцёр у лагеры. Чуеш?
— Чую.— Хлопчык апускае голаў яшчэ ніжэй.
— Усё, ідзі. I каб гэта было апошні раз. Да пабачэння,— гаворыць настаўніца да кабеты.
Перад адыходам, паклаўшы ў партфель тры вялікія стосы сшыткаў, настаўніца абводзіць вачыма кабінет. Ёй здаецца, што партрэт Дастаеўскага вісіць не зусім роўна. Яна папраўляе яго і выходзіць.
1982
Аднойчы ў жніўні
Апавяданне
Ён не пазнаў яе голасу, назваў яе спачатку Светай, потым Ларысай, але потым, калі яна сказала сваё імя, не адчуў аніякай збянтэжанасці.
У трубцы быў фон з нейкай музычнай радыёперадачы.
Яна ехала з працы і ўбачыла, што зносяць баракі. Напэўна, знясуць і той, дзе была Віцькава майстэрня. Голас гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні намёку на тое, што яна пазвоніць яшчэ або хоча, каб пазваніў ён. Голая інфармацыя: зносяць баракі.
Дзякуй, сказаў ён, і яны паклалі трубкі.
Яшчэ з паўгадзіны ён сядзеў за сталом, потым схаваў свае паперы ў шуфляду і выйшаў на вуліцу. На прыпынку дачакаўся патрэбнага аўтобуса, але, правёўшы яго вачыма, пайшоў пешкі.
Тады ягоны аднакласнік Віцька яшчэ не быў адносна вядомым і карміўся з таго, што маляваў лозунгі і плакаты накшталт «Спасение на водах — дело всенародное!». Перад святамі Віцька браў трафарэты ды ішоў аздабляць вітрыны гарадскіх крамаў. Гэтыя трафарэты і плакаты ўпярэмешку з графічнымі малюнкамі паўночных вёсак віселі ў майстэрні на ўсіх чатырох сценах.
Яшчэ там стаяла старая зялёная канапа, запэцканы фарбамі стол, два зашмальцаваныя крэслы. Узімку зпад дзвярэй цягнула холадам і даводзілася ўключаць рэфлек тар. Улетку ў адчыненыя дзверы калідора залятаў цёплы вецер і пад дзвярыма бялеліся маленькія сумёты тапо левага пуху.
Была яшчэ лядашчая радыёла і тры старыя пласткі. У вантробах у радыёлы нешта сакатала, нібы там сядзеў зацяты цвыркун, але пазней, калі Віцька купіў касетавы магнітафон, яны, не дамаўляючыся, ніколі не ўключалі яго, а ўсё адно слухалі радыёлу.
Звычайна яны ставілі пластку з песнямі «Бітлз». Гэта было ягонае школьнае захапленне. Тады яно, праўда, называлася нізкапаклонствам, і калі аднаго разу на «агенчыку» ён з сябрамі ўключыў у радыёрубцы свае запісы, яго і сяброў абмяркоўвалі на сходзе, а ў насценгазе це з'явілася карыкатура: трое хлапчукоў з камсамольскімі значкамі, малітоўна склаўшы рукі, укленчылі перад партрэтамі чатырох распатланых музыкаў. Хлапчукоў таксама мусіла быць чацвёра, ды Віцька купіў сабе адпушчэнне грахоў, бо менавіта ён і быў аўтар карыкатуры.
Аднойчы ён распавёў гэты выпадак ей.
Наогул, у тыя хвіліны, калі трэба было размаўляць, ён часта апавядаў пра школу. Пра дырэктара, які раніцой сустракаў іх на ганку і крокаў за сто пачынаў махаць рукамі і, грасуючы, крычаць: «В парикмахерскую!» Пра рукапісны альманах пад назваю «Блакітны ліхтар», які яны пачалі выпускаць у дзесятым класе. Часам ён чытаў вершыкі з таго альманаха:
Там на лузе, за ракою, Дзе шуміць чарот, Адшукаў я выпадкова Брудвы рваны бот...
Зрэдку ён спрабаваў гаварыць з ёю пра нешта болын паважнае, але адразу заўважаў у яе ў вачах сум і паблаж лівасць, з якой глядзяць на дзівака, і замаўкаў, бо разумеў, што яны сапраўды размаўляюць на розных мовах.
Яны сустракаліся амаль кожны дзень, і ўсё паўтарала ся: майстэрня, слабое святло ад радыёлы, ціхая мелодыя «Yesterday», якая злівалася з іхнім дыханнем.
Ён успомніў маленькія прыгоды, што здараліся з імі ў той год. Аднаго разу калідор быў пасыпаны тонкім слоем
сінькі. Жаночыя чаравікі пакідалі на сіньцы выразныя сляды, і Віцькаў сусед, майстэрня якога была за сцяной, сфатаграфаваў іх і прыклаў да ліста пра Віцькава маральнае аблічча.
3 другога боку майстэрні месціўся нейкі вечна зачынены склад. Аднае начы яны пачулі там чыесьці крокі, шэпт, бразганне ключоў. Напэўна, гэта былі зладзеі, але ў наступныя дні зладзеяў ніхто не шукаў. Здавалася, людзі, якія некалі зрабілі той склад, ужо даўно забыліся, што ў ім захоўваецца і ўвогуле, што ён недзе існуе. А можа, гэта былі і не зладзеі.