Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 150
Перейти на страницу:

Звычайна ў перапынак на абед магазін зачынялі, жанчыны ішлі ў кабінет Каралёвай, грэлі на плітцы ваду, заварвалі чай i падсілкоўваліся, адпачывалі; звычайна яны клікалі i мяне, грузчыка, падкормлівалі сваім харчам. Луста хлеба, шматок сала ды шклянка падсалоджанага пітва, канечне ж, мне, яшчэ маладому росламу i заўсёды паўгалоднаму мужчыну, былі проста паратункам, але я, саромеючыся, як мог ухіляўся ад яго. Не кожны ж радуецца ды ганарыцца за сваё нахлебніцтва ды яшчэ за кошт жанчын, бывала, перабіваў голад кубкам-другім звычайнай вады.

— Клава, адумайся, — вось пачуў я, як сказала Матруна, — гані яго прэч...

Я натапырыўся: каго гэта — «яго»?

— Хіба ён — абы-які мужчына? — здаецца, пацвелілася Каралёва. — Горшы за іншых?

— Пры чым тут «абы-які» альбо «не абы-які»? Я зусім не пра тое хачу табе сказаць.

— Пра што, Матруна? — запытала Каралёва i, як чуваць было, крактанула. Значыць, як часта здараецца, сербанула цяпер не чаю, а мацнейшага.

— Не прыкідвайся, ліса. Сама пра ўсё ведаеш.

«Няўжо кабеты гавэндзяць пра мяне?» — насцярожыўся я. Няёмка было, як казаў, міжволі падслухоўваць, але гэтак жа няёмка было i падаць знак, што я чую жаночыя сакрэты.

— Не ведаю, Матруна.

— Пацяшаешся са старой, — зусім сур'ёзна сказала Матруна (я называў яе цёткай). — Пацяшайся. Але не мне, а табе горш будзе.

— Эх, Матруна! — уздыхнула Каралёва. — Сама ж баба, маладой была, дык хіба не ведаеш: маладой не спіцца без мужчыны?

— Чаму не, ведаю.

— A калі ведаеш, дык чаго папікаеш? Глядзі: хіба мая нага не як нага? Рука — не як рука? Грудзі — не як грудзі?

— Хто ж кажа табе іначай? Дзякуй Богу, усё жаночае маеш, але ж не зла я табе хачу, дурная ты, — шчыра гаварыла старая кабета. — Хто-хто, а гэты памаўзель тоўсты табе не патрэбен.

Каралёва змаўчала.

— Чапляецца, ліслівіць, гарэлку падсоўвае, але ён жа жанаты, — пайшла ў наступ цётка Матруна, жанчына трохі грубаватая, але шчырая i добрая. — Яму, кату марцоваму, што ад цябе трэба? Узяў з табою чарку, павесяліўся, абваліў, дабіўся свайго — i ходу. Табе ж не так трэба той хлопец альбо мужчына, што прыйдзе, а той, хто застанецца.

— Вярэдзіш ты душу, Матруна, — зноў уздыхнула Каралёва. — Дзе яны, тыя хлопцы? Амаль усе на вайне палеглі. Засталіся жанатыя мужчыны ды калекі. А гады ідуць... Мне ўжо хутка дваццаць пяць, Матруна. Я хачу жыць, любіць, не магу глушыць у сабе бабу, чуеш?

— Чую. Канечне, ужо не дзяўчо, ведала мужчыну, дзіця нарадзіла... — Палагоднела старэйшая кабеціна. — Але шукай не ўрвіцеля, а мужа. Урвіцель пацешыцца, здароўе падарве, душу сапсуе i рана-позна пакіне. Тады другого шукаць будзеш. I той можа быць не лепшы. Сап'ешся, па брудных руках пойдзеш. Я ўжо нагледзелася на такое, дык шкадую цябе, яшчэ зусім маладую, наглядную i добрую. Ты ж вартая не цяжкой долі, пагібелі, а шчасця.

Цяпер я ўсё добра зразумеў: Матруна ўшчувала начальніцу i малодшую сяброўку, з якой, бывае, бярэ па кроплі, з-за начальніка раённай міліцыі, які пакручваецца каля Клавы.

— Дык як жыць мне, па-твойму? — запытала яна. — Цярпець? Чакаць, калі падрасце які цяперашні хлапчук?

Кідацца па пасцелі i плакаць у падушку, біць яе кулакамі?

— Ніхто табе не кажа пра хлапчукоў. Я хачу сказаць табе пра мужчыну. I не абы-якога, а, як i ты, пагляднага ды добрага.

— Хто ж гэта? — усміхнулася Каралёва. — Дзед Базыль?

Дзед Базыль — вартаўнік нашага магазіна, стары ўдавец.

— Праўду людзі кажуць, — усміхнулася i Матруна. — Бывае, шукаеш далека, а не бачыш таго, што ў цябе пад носам.

— Усё загадкамі гаворыш ты, Матруна.

— Якія тут загадкі! Пры табе блізенька паходжвае твой жаніх. Толькі ты як не бачыш яго.

— Гэта хто?

— Алесь наш... — старая назвала мяне.

— Алесь? — здзівілася Каралёва.

— Алесь.

— Ды я яго амаль не ведаю яшчэ. Ён жа меней двух тыдняў у нас.

— Дурня пазнаеш i адразу.

— Ён, канечне, не дурань i не ёлупень, але...

— Што — «але»?

— Не курыць, не п'е, не лаецца, не крадзе, да баб не лезе...

— Дык што, па-твойму, гэта пагана? Табе трэба зухі i хваты? На адным з такіх апяклася ж ужо, да другога ляціш, як матыль на агонь!

— Не ведаю, Матруна, — цішэй i задуменна сказала Каралёва. — Не разбяруся, што ён за чалавек. Здаецца, разумны, шчыры i добры, але заадно i скрытны.

— Мы прыглядаемся да яго, а ён — да нас.

— Ён жа сядзеў. А ты ведаеш, за што? — запытала Каралёва i, здаецца, з непрыхільнасцю да мяне. — Сам жа казаў: прасіўся з лагера на фронт, ды не пусцілі. А чаму? Мабыць, не даверылі зброю. Баяліся: а раптам пачне ў сваіх страляць альбо пяройдзе да немцаў!

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)