Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 150
Перейти на страницу:

Яго засяроджаную задумлівасць парушыў тупат за акном i нечаканы стук у дзверы веранды — можа, ішоў хтосьці з суседзяў па нейкай патрэбе.. Па запалкі альбо па соль. А можа, разам пасядзець i пагаманіць пра жыццё-быццё, бо ўдзёнь кожны длубаецца на сваёй гаспадарцы.

Ён падняўся, адчуваючы прыемную стомленасць у плячах, спакойна адчыніў дзверы i гукнуў у цемень за верандай:

— Незамкнёна. Заходзьце.

Нечаканы госць незнаема зашкрэбаў па дзвярах, нарэшце абмацаў клямку, адчыніў дзверы i хуценька шмыгнуў у веранду — хутчэй ад струіны вады, што цурболіла з даху. Жанчына. Маладая.

— Можна, спадар Мікола?

Устрапянулася сэрца, пыхнула гарачыня па ўсім целе: Алачка.

—Калі ласка, — пахрабрыўся, адступіў, а пасля, калі зачыніў за ёю дзверы. У святле, што зыркала з грубкі, убачыў: Алачка ў чорных туфлях, у чорных панчохах, у жоўтай, з вялікімі чорнымі кружочкамі, пераціснутай вышэй паясніцы ременем сукенцы i з чорнай сумачкай на плечуку. Без парасона і плашча. А паколькі сукенка намокла, дык яна прыліпла, цесна аблягае цела — пакатыя плечы, узгоркі грудзей, клубы. Ён ужо шчыра здзівіўся:

— Адкуль вы?

— Не з неба. З электрычкі, — усміхнулася, здаецца, мала што бачачы, бо яе акуляры запацелі ад цяпла. — Гасцявала ў сяброўкі ў Маладзечна, вярталася дадому, засумавала i рашыла злезці ў Зялёнм i наведаць вас. Толькі адышлася ад станцыі, як лінуў дождж. Але я рашыла не вяртацца...

— Вы ж можаце прастудзіцца, — схамянуўся ён, кінуўся ў другі пакой да шафы, дзе было яго i жонкі-нябожчыцы адзенне, узяў яе халат, але пасля перадумаў, абмацаў сваё лепшае трыко i гукнуў: — Хадзіце сюды, калі ласка.

Яна паслухала, узяла трыко і, калі ён выйшаў, пераапранулася. І рубашка, i штаны былі ёй завялікія, дык яна закасала штаны i рукавы. На ногі ёй даў свае цёплыя шкарпэткі.

Сядайце i грэйцеся каля агню, — закамандаваў, наўмысна выбіраючы тон старэйшага чалавека, а калі яна паслухмяна апусцілася на ўслончык, зняў са сваіх плячэй цёплую куртку i накінуў ёй на плечы. — Хутка будзем есці гарачую бульбу з гуркамі, піць навар з маліны.

— Цудоўна! — усцешылася яна. Нават у гэтай, рабочай, апратцы была свежая і вабная.

Ён клапатліва падкінуў яшчэ дроў, каб у доміку было зусім цёпла, а пасля падаў на стол зусім простыя, вясковыя, але ім любімыя харчы — разварыстую бульбу ў місцы, талерку крамяных салёных агуркоў, патэльню з дробна пакрышаным свежым салам, яйкамі, пасыпанымі маладым укропам, а да гэтага паставіў пляшку гарэлкі, якую бярог для якога-небудзь праезжага шафёра-рвача, што, бывае, падвязе сюды, да дач, машыну торфу i не толькі яго, але прадасць найперш таму, хто дасць i грошы, i гарэлку. Убачыць пляшку — меншую плату грашыма возьме.

Калi селі за зроблены ім самім, цяпер накрыты дзеля госці лепшым абрусам стол, калі напоўніў простыя, гранёныя чаркі (лепшыя дома), усміхнуўся:

— Ну, за што вып'ем, мая нечаканая госця?

— За Эдэм, — паэтычна, але лагодна для яго душы тут жа адказала яна, пазіраючы на яго не толькі цёпла, але як нібы на якога мэтра.

— Які ж тут Эдэм?— зноў усміхнуўся, але ўжо калі не гулліва, дык па-зямному радасна. — Мы з вамі ў сціплай хацінцы ў дачным Шанхаі.

— Не, спадар Мікола, мы ў Эдэме. Тут вы i я. Уночы. У цяпле ў непагадзь...

— Паэтка вы, Алачка, — ужо не столькі пакакетнічаў, але ўсцешыўся ён, разумеючы, што ёй, маладой, зусім да твару летуценнасць, a ў дадатак да ўсяго, што яна сама прыйшла якраз да яго, яму трэба толькі радавацца, адчуваць сябе не пакрыўджаным жыццём. — А калі так, дык давайце за паэзію... Усё ж паэзія ёсць паэзія, без яе жыццё было б зусім нецікавае...

— За паэзію, — прамовіла яна з маладым летуценным захапленнем, а то i крыху артыстычна дакранулася да яго чаркі, а пасля рашуча выпіла ўсё да дна, міла замахала рукамі i з ахвотам ухапіла відэлец з невялікім гурком, што ён падаў. Смачна захрумстала, а затым, перабіўшы моц гарэлкі, узялася за бульбу i яечню. — Як усё смачненька, спадар Мікола! Цудоўна! Але вы ўсё ж нядобры...

— Чаму? — запытаў ён.

— Самі шыкуеце тут, а мяне хоць бы раз сюды запрасілі...

— Якое ж тут шыкаванне? — вёў далей сваю ролю. — Кажу ж, тут не сапраўдная дача, а малюсенькі кавалачак зямлі з домікам i садзікам сярод Шанхаю, вясковая праца, вясковы харч. Мне, вясковаму, усё гэта да душы, а вам, гарадской?

— Мне — больш...

— Не ведаю, — паціснуў ён плячыма. — У маёй жонкі-нябожчыцы была гарадская сяброўка, дык яна, пабыўшы толькі адзін раз тут, лічы, ашалела: што вы, людзі? Ды вы тут маеце кавал бруду!

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)