Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 150
Перейти на страницу:

Неўзабаве быў я ашаломлены i ўніжаны. Ужо на другі дзень мяне вельмі здзівіла, што сястра, адыходзячы на работу, замыкае шафу, кладоўку (я ніколі не меў цягі па цікаўнасці альбо зламыснасці зазіраць у спраты нават сваіх родных), што, вярнуўшыся з працы, я чуў на кухні пах смажаніны, але яе для мяне не было. Далей — болей. Паколькі ў кватэрцы быў усяго толькі адзін пакой, дзе месціліся цяжарная сястра i швагер, дык я не хацеў ім замінаць, узяўся сам зрабіць сабе складны тапчанчык на кухні. Швагер пачаў ахвотна памагаць мне, у нейкі момант паслаў мяне па ніты (балты) i гайкі ў кладоўку, дзе на паліцы павінна была стаяць скрыначка з адпаведным начыннем, — як я заўважыў, швагер-шафёр быў запаслівы, усё, што трапляла над руку, цягнуў дадому. Я не ведаў, што там i дзе, пакорпаўся ў мностве скрыначак i зусім раптоўна аж пакрыўся потам: у кутку паліцы убачыў грудок бляшанак з тушонкай i згушчаным малаком, радок пляшак з гарэлкай i віном, што дасюль былі недасяжныя для мяне.

Божа, як мне забалела сэрца, душа! Я ўжо многае пазнаў i перажыў, бачыў здраду сяброў, страціў жонку, мяне бэсцілі, білі следчыя, тапталі блатары, я ледзь не загнуўся на лесапавале, але апошняя вера i надзея ніколі не пакідалі мяне. А тут... Як можа родная сястра, якую я любіў i люблю, якую вучнем i студэнтам цешыў гарадскімі падарункамі, гэтак маніць i таіцца ад мяне?! Хіба я вымагаю тыя прысмакі, не магу задаволіцца самым простым? Хіба доўга буду нахлебнікам? Я знайшоў тую нямілую скрыню, але нейкі момант не дакранаўся да яе: ці не пайсці адгэтуль? Якое гэта жыццё, калі да цябе такія няшчырыя нават твае родныя, калі з гэтай хвіліны па-свойму няшчыры будзеш i ты? I, мусіць, сышоў бы, падаўся ў свет, каб не ў час схамянуўся: пачакай, гэта не першы i, мабыць, не апошні для цябе ўдар, а то i злом, застанься, перацярпі, падумай не пра сябе, а пра сястру: яна ж цяжарная. Ёй хутка нараджаць — ды першае дзіця, дык раптам твой дэмарш расхвалюе яе i пашкодзіць яе здароўю ды новаму жыццю, якое вось-вось заявіцца на свет!

Я застаўся, жыў на кухні, дачакаўся пляменніка, радаваўся за яго, памагаў сястры па гаспадарцы, пераадолеў новыя крыўды i боль, але стаў яшчэ болей замкнёны для чужых людзей, з якімі я меў свае варункі, але якім не мог шмат расказаць пра тое, што на маёй змардаванай душы...

...Тыдні два я не чуў больш намёкаў ні ад Матруны, ні ад дзеда Базыля; Каралёва гаварыла, што мне рабіць, але не пазірала мне ў вочы, а то i пазбягала мяне, работу мне давала Матруна, праўда, «урвіцель» заяўляўся тут усё радзей i радзей; я ліпеў, чапляўся за жыццё, як ацалелы пасля жняяркі колас, не ведаючы, дзеля чаго ён жыве i колькі яшчэ будзе трымацца пад небам i на ветры...

Праз месяч я зусім нечакана трапіў... на банкет. Нашай Каралёвай споўнілася дваццаць пяць гадоў, i яна задумала пачаставаць нас, калег па рабоце, — як я разумею, бывае, ёсць радня, сябры, але калі-нікалі хочацца пасядзець за чаркаю i пагаманіць якраз з тымі, з кім працуеш, робіш штосьці адно.

Каралёва прынесла пляшку гарэлкі, хлеб, кавалак вэнджанага кумпяка, які перадалі ёй родзічы з вёскі. Як ні было гаротна пасля вайны, ды i тады не толькі смуткавалі, недаядалі, лілі пот ад цяжкай працы, але i гулялі, спявалі песні. Мабыць, іначай чалавек не вытрымаў бы гора i чяжару кожны дзень. А па-другое, мусіць, была неўтаймоўная прага выжыць, стаць на ногі, зноў адчуць сябе паўнакроўнымі людзьмі.

У нашу тую «юбілейную» пагулянку найбольшы ахвотнік выпіць i пагавэндзіць быў дзед Базыль; Матруна ўзяла чарку, прыкусіла, паслухала, сама трохі пагаварыла, а пасля затаўхала вартаўніка:

— Хадзем, стары. Дзе нам справіцца з маладымі. Няхай пасядзяць, яшчэ вып'юць. Дзякуй табе, Клавачка, — устала, пацалавала Каралёву ў шчаку.— Будзьце здаровенькія, Алесь, — i ў неўпрыкметку для іншых тыцнула мне локцем пад бок. Маўляў, храбрыся, будзь больш зухаватым!

— Застаньцеся, пасядзіце яшчэ з намі, — усміхнулася Каралёва.

— Не-не, — амаль у адзін голас замахалі рукамі старыя, хоць, як я ведаў, дзед Базыль мог сядзець тут i баяць аж да раніцы.

Каралёва правяла ix, яны там, каля выхаду, пашапталіся, а пасля паружавелая імянінніца вярнулася да стала, дзе мы засталіся з ёй сам-насам.

— Будзьце, Алесь, за тамаду, — усміхнулася ўжо i мне.

— A кім мне тамадзіць? — паўжартам запытаў я, адчуваючы, як гулка затахкала мае сэрца i ўсяго прабірае хваляванне.

— Мною.

— Значыць, мне трэба штосьці гаварыць вам адной.

— Мне. Адной.

— Дык што — параіць выпіць яшчэ па кроплі?

— Парайце.

Я ўжо выпіў пад жаночым прымусам чарку, дык на гэтую хвіліну амаль ахмялеў, а заадно i размякчыўся, падабрэў, думаючы, што жыццё не такое паганае ўжо i што мае гора можна выцерпець, а то i перамагчы, бо ёсць во ў ім, у жыцці, зямны спакой i зямная радасць. Узяўшы пляшку, я наліў патроху ў шклянкі для сябе i Каралёвай; яна, узяўшы посуд з пітвом, зірнула на мяне даверліва i глыбока:

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)