Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 150
Перейти на страницу:

— Дык што скажаце, маўчун? Мне, адной?

Звычайна Каралёва была ў валенках i фуфайцы альбо ў чорным халаце, жвавая, нават нібы лёгкіх паводзін жанчына, а цяпер вось ад яе сыходзілі задуменнасць i паважнасць. Яна ў свае дваццаць пяць гадоў была сярэдняга росту, зграбная, мела ў добрай меры ўсё, што трэба жанчыне для вабнасці. Нават яе крыху плескаваты нос быў, як кажуць, на месцы. Цяпер пры андуляцыі (завіўцы), у сіняй сукенцы з белым каўняром была святочная, узнёслая, але сціплая, нават сарамлівая.

Як я ўжо заўважыў, ёсць жанчыны, у якіх усё выключнае, спрытнае i прыгожае, яны — дзіўны цуд прыроды, а ёсць жанчыны, пекната якіх сыходзіць ад чагосьці аднаго альбо некалькіх рыс — скажам, ад грацыёзнай галавы i шыі, хораша пакатых плячэй, высокіх грудзей, вузкай паясніцы i спакусных клубоў альбо ад стройных ног. Каралёва мела ўсяго патроху ад гэтага, але іскрынка яе вабнасці была для мяне ад яе рук — паўнаватых, мабыць, па-сялянску дужых, але гібкіх — i ад поўных сакаўных ды прызыўных вуснаў. Як здалося мне, Каралёва павінна быць вельмі ахвотная да пацалункаў.

— Дык што скажаце, маўчун? Мне, адной? — перапытала яна, але ўжо з прышэптам, нават, бадай, інтымна.

Я, бывалы ўжо мужчына, захваляваўся, збянтзжыўся. Не ведаю, як хто, а я заўсёды з незнаёмымі i малазнаёмымі жанчынамі паводжуся не зусім натуральна. Ці то недарэчна жартую, ці то занадта сур'ёзны альбо пляту розную лухту, а пасля дакараю сябе за тое, што быў таўкач таўкачом: увогуле, я не зусім сарамлівы ды баязлівы, а раней, студэнтам, быў нават заядлы палеміст. Але жанчыны ёсць жанчыны. Ды калі яшчэ паводзішся з імі без здзеку i цынізму, а з пачуццём здзіўлення, пашаны, а то яшчэ i больш — з пачуццём святасці.

— Будзьце, Клава, заўсёды здаровая, прыгожая i шчаслівая, — сказаў я.

— Дзякуй Богу, я здаровая i, здаецца, не пачварына, — прамовіла яна, па-ранейшаму глыбока зазіраючы мне ў вочы i ў душу. — Але я не зусім шчаслівая, Алесь,

— Дык будзьце i шчаслівай.

— Але — як? Шчасця ж не купіш, не папросіш, яно, мабыць, само даецца. Але не ўсім. Мне з вамі яго пакуль што няма.

Я прывык, што Каралёва загадвае, пакеплівае, лаецца; з такою ёй мне было проста, але цяпер, калі яна зусім іншая, звычайная лагодная кабеціна, не ведаў, як з ёй паводзіцца.

— Алесь, вы чаго апусцілі галаву? — яшчэ больш збянтэжыла мяне. — Я не тое гавару?

— Усё тое, Клава.

— Я вам не падабаюся?

Я ўнурыўся, пазіраў на стол i не ведаў, што адказаць. Жарты, гуллівасць — тое, што часамі вельмі любяць некаторыя жанчыны, — цяпер былі не для мяне. Як, зрэшты, i занадта строгая сур'ёзнасць. Усё гэта добра ў свой час, у адпаведны момант.

— Давайце вып'ем, маўчун вы наш сівенькі, — прамовіла Клава, а калі я падняў галаву, убачыў: на мяне скіраваны не проста чалавечы позірк, a скіравана запытанне жаночай душы. — За тое, каб i мы былі шчаслівыя.

Пасля, калі закусвалі, Клава нечакана папрасіла:

— Алесь, раскажыце пра сябе, а потым я паспавядаюся вам. Мы ж разам працуем, але амаль нічога не ведаем адно пра аднаго.

— Што вы хочаце пачуць пра мяне? — запытаў я з усмешкай.

— Вы не думайце, што я нейкая занадта цікаўная, — сказала яна. — Я не хачу лезці ў вашу душу. Я хачу з вамі шчыра пагаварыць. Ці вы, можа, не хочаце гэтага?

— Гісторыя мая, Клава, рамантычная i заадно трагічная, — прамовіў я i расказаў пра сваё юнацтва, пра студэнцкія гады, пра Істу, цешчу-генеральшу i цесця, пра лагерную адысею.

— Вось яно што... — калі я замоўк, ціха прамовіла Клава. — Цяпер я разумею, чаму вы такі...

Калі я зноў зірнуў на яе, то нечакана для сябе ўбачыў у яе вачах слёзы.

— А я, дурніца, такое брыдкае часамі гавару перад вамі! — падакарала яна сябе. — Вы ж маеце вышэйшую адукацыю, паэт! Выбачайце, Алесь, за маю дурноту.

— Не трэба, Клава, — папрасіў я. — Не асуджайце сваю шчырасць i непасрэднасць.

— Вы не толькі адукаваны, вы яшчэ i культурны. Недарэмна ж многія пасміхоўваюцца: «У цябе, Клава, надта ж культурны грузчык». Каб ведалі, хто вы, дык не пасміхоўваліся б. Да вас, бачыце, ні кроплі лагернага бруду не прыліпла. Бывае, вернецца каторы з лагера, дык у яго адны мацюкі ды нейкія чужыя, незразумелыя словы.

— I я ведаю ўсё гэта, але магу легка абысціся без яго. Любая мова багатая i на добрыя словы.

— Багатая, але трэба шмат вучыцца, каб ведаць ix.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)