Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0003-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:
Рэдактар: І. І. Канановіч
— Я, Мікалай Пятровіч, так не думаю. Я, гарадская, люблю вёску, зямлю, праду. Я люблю вясковых людзей.
— Рэдкая з'ява, Алачка, — на ўсю глыбіню вясковай душы ўсцешыўся ён. — Я ніколі не нападаў i не нападаю на гарадскіх людзей, разумею ix, але сотню разоў бачыў, чуў, як гарадскія пасшіхаюцца з вясковых. Не толькі карэнныя гарадскія, але нават былыя вяскоўцы... Вы ж, Алачка, па адукацыі актрыса — значыць, вы — узвышаная асоба. I раптам — ваша любоў да зямлі, да вёскі, да ўсяго зямнога, а то часамі i заземленага? Ці рэальна гэта?
— А чаму не рэальна, мой гаспадар-валадар? — захоплена адказала яна. — Я ж сама адмовілася быць актрысай, захацела быць звычайнай, зямной жанчынай! — Усклікнула, а пасля апусціла галаву. — Праўда, сталася так, што я нешчаслівая... Але гэта...
Пасля яна толькі пакрышачку пацягвала з чаркі, а калі ён затым падаў гарбату, абхапіла далоньмі вялікі гарачы кубак i зусім даверліва ткнулася лобам у яго плячук:
— Я зусім п'яная, спадар Мікола.
— Ад чаго?
— Я не п'ю. А тут кілішак, а пасля i яшчэ выпіла.
— Затое ўберажэцеся ад прастуды, — не падымаючы рук, але з ахвотай адчуваючы яе голаў на сваім плячы, сказаў ён. — Як я разумею, вы не пойдзеце ўночы, у дождж на станцыю, а заначуеце тут. Дык папіце гарбаты, а тады — пад цёплую коўдру. Так?
— Так, — яна мацней утулілася. — А заадно ведайце: я прыйшла паглядзець, ці не маеце вы якую цётку...
— Паглядзелі?
— Паглядзела. Задаволілася. Нават больш — я ў прадчуванні шчасця...
Калі яна дапіла навар (ад яго ў яе выступілі дробненькія кропелькі поту на лобе, а сама яна аслабла), ён хуценька расклаў у зальцы канапу, паслаў прасцірадла, пагрэў каля грубкі коўдру i падушку, а тады, захоўваючы тон старэйшага, зноў закамандаваў:
— У цёплую пасцель, Алачка!
— Я хачу пасядзець каля грубкі, — закапрызнічала яна. — Я хачу разам з вамі моўчкі паглядзець на агонь.
— Хопіць паэзіі! — пераадольваючы самога сябе, рашуча перапыніў ён. — Хутчэй пад празаічную цёплую коўдру!
— Які вы дыктатар! — яна прытворна пакрыўдзілася, але паслухала, пайшла ў зальку класціся спаць.
Ён жа марудна, але клапатліва прыбраў са стала, дагледзеў грубку, а пасля, праходзячы непадалёку канапы, дзе пад коўдрай ляжала Алачка i дзе была відаць яе галава, няроўным голасам пажадаў:
— Моцнага сну i здароўя.
— Дзякую, — адказала, здаецца, праводзячы яго позіркам. A калі ён адчыніў дзверы ў спальню, папрасіла: — Толькі вы не зачыняйцеся, а то я адна буду баяцца быць у цемені.
— Добра, — згадзіўся ён, вобмацкам разаслаў ложак, распрануўся i, заплюшчваючы вочы, нырнуў пад настылую коўдру, нейкі час нават асцерагаючыся выцягнуць ногі.
Каб ён быў адзін, дык, канечне, пасля сённяшняй натомленасці, вячэры з чаркай i чаем хутка заснуў бы. Не мог доўга авалодаць ім сон улетку: тады зусім іншая, чым цяпер, цішыня, тады непакоіць усё, што нібы струменіцца: лагодны пошапк неба, рух паветра, тады зацікаўлівае, вельмі ўзбуджае нечы ажыўлены голас альбо смех, а яшчэ болей — музыка ды песня, тады нават вецер i дождж іншыя, лёгкія i хвалюючыя. Увосень жа, калі, здавалася, не ціхі, што губляецца сярод пышнага лісця, a парывісты, мяцежны i няўтульны вецер, калі не лагодна, спорна, а цяжка цурболіць дождж, ён тым не менш супакойваўся i, ледзь заплюшчыўшы вочы, адыходзіў у сон. Праўда, цяпер i думаць нельга было, што ён нават здолее самружыць павекі: кожнай жылкай адчуваў, што з залі, ад Алачкі, сыходзіць нейкае няўлоўнае, але i ў той жа час адчувальнае поле, дасягае сюды i непакоіць.
— Спадар Мікола? — вось пачуўся яе ўзмольны голас.
— Што, Алачка?
— Я ж вам не дачка...
— Канечне.
— Дык хто я вам?
— Вы — мая госця.
— Няпрошаная i нежаданая? — зноў, як i за сталом, закапрызнічала. Па-маладому, па-жаночаму. Альбо зноў, як i дасюль, трохі артыстычна.
— Спіце, Алачка.
— «Спіце! Спіце!» — абурылася. — I чаму — «Алачка»? Я — Ала. Альбо Аля — сталы ўжо чалавек.
Тут жа, як было чутна, рэзка адкінула нагамі з сябе коўдру, падхапілася i, мякка ступаючы босымі нагамі, закрочыла сюды, да яго. Ён павярнуў галаву: у паўзмрочна-матавым святле, што ішло ад незашторанага акна, убачыў яе доўгія ногі, a неўзабаве i тое, што яна на хаду падымае ўверх рубашку, паказваючы цёмны куточак пад жыватом, сам матавы жывот, i тут жа калыхнуліся яе круглыя грудзі. Рубашка паляцела ў кут, на крэсла; Алачка нагнулася, абмацваючы край коўдры (у цёмных вачах яе, здаецца, ззяла гарэзная ўсмешка), a калі падняла коўдру, рыўком нырнула пад яе.