Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 150
Перейти на страницу:

— Дык слухай далей. Зусім нядаўна мая сяброўка, таксама разводніца, кажа мне: «Ці не запісалася ты ў манашкі? Кінь, не марнуй маладосць i не ўпускай моманту».

«А што ты параіш? — пытаюся. — Зноў выходзіць замуж за малазнаёмага?»

«Наіўная! Я не раю накідаць на сябе сямейны хамут, — адказвае тая. — Знайдзі сабе здаровага, нармальнага і, галоўнае, забяспечанага партнёра ды жыві з ім, каб у табе не патухла жанчына».

«Як? — аж усклікнула я. — Жыць не з мужам, не з палюбоўнікам, a толькі з партнёрам?»

«Дурніца, — тыцкае мне пальцам у лоб, — ты не толькі нармальная, вабная, табе сам Бог даў здароўе i красу. Дык не марнуй нябескі дар, жыві для задавальнення i заадно грабі вялікія купюры. Будзеш мець грошы — лепш апранешся i будзеш яшчэ больш ашаламляльная, яшчэ больш у цане».

Карацей, мілы мой i харошы Колька, яна крапала-крапала мне на мазгі, i я, сапраўды дурніца з дурніц, згадзілася пайсці на такое. Яна ж тут як тут: прыходзь да мяне, «падшукала добры варыянт» — маладога i грашавітага мужчыну з поўдня, які прадае на Камароўцы кветкі i садавіну, шукае тут, у Мінску, сабе партнёрку. Паверце ці павер, не з-за лёгкага жыцця i вялікіх грошай, а можа, нават з-за нейкай дурной цікавасці пайшла. Той — там. Скажу шчыра, не кракадзіл, не малпа, а рослы, наглядны, шыкоўны, зубы залатыя. Праўда, пакаўказскаму цёмны. Селі. Выпілі шампанскага. Ну, тыры-мыры. Я ж усё-такі жанчына, бачу: спадабалася яму. Вачэй не зводзіць, у думках распранае. Пасля, як i загадзя дамовіліся, мая сяброўка шмыг з кватэры, а ён — адразу да мяне. «Ладна, — думаю, — хапай, ламі, бяры, але каб быў ласкавы, каб паважаў у мне жанчыну. Я ж не нейкая рэч, а Жанчына!»

«Панымаю, — здаецца, учуўшы мяне, гаворыць ён задыхана. — Сколька хаціш за сеанс?»

Божа, мяне як халоднай вадою аблілі! Ён не толькі не зразумеў мяне, але лічыць за... абы-што! Зрэшты, як i кожную нашу жанчыну, якую можна купіць за грошы. Не, думаю, трасцу, не аддам табе такому маладое цела. Яно ж, маё цела, не толькі мае, але, як кажа мая сяброўка, нябесны дар! Я ж, на шчасце, ведала, што наш славуты Купала яшчэ даўно пісаў, што ў беларускую дзяўчыну яшчэ ніколі каменем не кінуў!

Яшчэ карацей, Колечка, я вырвалася, i ходу з кватэры. Ён — як барс, за мной. Схапіў адной рукой, а другой пахапліва аж вырывае з унутраных кішэнь вельветавага пінжака грошы — бачу, сотню, другую, упакоўку з белачырвонай папяроўкай. «Хаціш долары?» — выдыхвае. Я ж, бачачы, колькі ён можа заплаціць, цверазею ўсё больш i больш: я, дурніца, маю тое, што не купляецца, не прадаецца, што божы дар i дорыцца камусьці нібы дарма, а на самай справе за найвялікшую плату — за каханне. «Прэч!» — на колькі хапае сілы, адпіхваю «партнёра», адчыняю дзверы i бягу ўніз. Толькі дома, з мілай сваёй дачушкай апамяталася: эх ты, жанчына, маці, магла прадаўшчыцай цела стаць! Гэта ж — страшней, чым распусніца. Яна, распусніца, аддаецца таму, хто ёй спадабаецца, a прадажніца — таму, хто ёй больш заплаціць... Жах!

Замаўчала, а пасля запытала:

— Чуеш?

— Чую.

— Верыш?

— Веру.

— I можаш узяць мяне за жонку?

—А ты хіба мне ўжо чужая? — запытаў ужо сур'ёзна.

— Жонка, — згадзілася. — Вось паглядзіш: буду табе верная i клапатлівая.

— Але ж я не маю долараў, — усміхнуўся.

—Пражывём i без ix, — прытулілася шчакой да ягонай шчакі. — Толькі ты пакахай мяне як след. Я пастараюся, нават зраблю ўсё, каб твае сын i дачка былі мне не чужыя, а я не была ім чужой. А вы, думаю, палюбіце маю Зіначку. Праўда?

— Праўда, — шчасліва адказаў ён.

1991

Раздзел чацвёрты. ХВАЛАСПЕЎ СЯМ'І

...Я цалую свайго мужа

I нікога ў свеце болей.

(Пераклаў з польскай Нічыпар Чарнушэвіч)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Я знаю — шмат ты мела гора

I горыч дум піла да дна,

I шмат было тваіх дакораў,

Хоць ты ў душы маёй адна.

Якуб Колас
Клава
(Працяг апавядання «Іста»)
Расказвае Алесь С.

У той незабыўны для мяне дзень я прылёг уполудзень у невялічкай складской баковачцы на тапчанчыку i нечакана для сябе прыснуў. Як часта бывае, аднак у доўгі сон не пайшоў, раптоўна ледзь не падхапіўся: што я раблю?

Зноў зразумеўшы, дзе я, што маю права адпачыць, я супакоіўся, знайшоў самую ўтульную позу, заплюшчыў вочы, але ўсё, дрымота прайшла ўжо. Ды заадно не даваў сціхамірыцца, нырнуць у сон жаночы гоман. Я не зачыніў дзверы, не былі прыхіленыя дзверы ў пакоі нашай загадчыцы, дык, хочаш альбо не хочаш, мусіў чуць, пра што гаварылі яна, Каралёва, ды прадаўшчыца цётка Матруна.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)