Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0003-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:
Рэдактар: І. І. Канановіч
Я яшчэ мала ведаў Матруну, дзеда Базыля i Каралёву. Што да старых, дык адразу адчуў: гэта — цягавіты, знешне просты, нават крыху грубаваты, але шчыры наш люд, на якім, як кажуць, свет наш трымаецца, а вось што да Каралёвай... Не ведаю, праўда, як гаварылі Матруна i дзед Базыль, Бог не пакрыўдзіў яе красой i жаноцкасцю, усяго даў нямала, але гэтыя краса i жаноцкасць былі не зусім звычайныя, натуральныя, але закідкія, нават крыху, як здалося мне па першым часе, пашлаватыя або вульгарныя. Можа, i таму, што на яе глядзелі пажаднымі вачыма, ліплі, а яна, ці то радуючыся, што падабаецца мужчынам, ці то не могучы ўтаймаваць сваю энергію, дазваляла тое, што не павінна дазваляць жанчына. Яна таксама выразна пазірала на маладых i сімпатычных мужчын, часамі непрыстойна жартавала, давалася ў абдымкі (праўда, тут жа i адштурхоўвала завельмі бессаромных), апошні час i на рабоце прыкладалася да чаркі. Да ўсяго гэтага, здаецца, хмялела ад улады i знаёмстваў. Ca мной была стрыманая i сур'ёзная. Можа, i таму, што такі быў i я — амаль заўсёды задуменны, смутны, паслухмяны. Яна, відаць, шчыра лічыла, што я скрытны, а гэта значыць не магла не быць да мяне калі не насцярожанай, дык без лішняй вольнасці. Мы з ёй абое былі нешчаслівыя, але наша няшчасце ўсё ж было рознае, мае было болей цяжкае i пакутлівае. Можа, гэта было i не зусім так, але якраз вось гэтак мне тады здавалася.
Дзед Базыль, мусіць, хацеў яшчэ пагаварыць, споўніць тое, што яму наказала Матруна, але я ўхіліўся ад размовы, баючыся не столькі развярэдзіць душу, колькі таго, каб не завязаўся небяспечны клубок: варта мне i Каралёвай пайсці адно аднаму насустрач, як адразу ж на нашай дарозе заявіцца начальнік міліцыі. Калі б ён быў звычайным Сенем, дык, мабыць, не зусім напужаў бы мяне, але ягоныя пагоны i пасада змушалі быць напагатове. Самім жыццём быў я асуджаны на страх i абачлівасць.
Развітаўшыся са старым, які не хацеў мяне адпускаць i нібы здзівіўся, што я так па-маладому замітусіўся, на гэты раз я павольна крочыў на сваю кватэру — не, я не меў свайго жытла ў гэтым невялічкім гарадку, я нядаўна прыбіўся сюды, калi тут займела пакойчык мая замужняя сястра, — дык вось я ішоў туды.
Я самы старэйшы ў сям'і, за мной былі два браты i вось гэтая сястра, Адзін мой брат, франтавік, з пакалечаным на вайне вокам, з ампутаванай рукой, жыў у роднай вёсцы, побач з бацькамі; ён, нядаўні салдат-працаўнік, шчыра ўсцешыўся, калі я ў сорак сёмым годзе вярнуўся з лагера. Ён, па натуры селянін, з хрысціянскай душою, не толькі не адвярнуўся ад мяне як ад «ворага народа», але шчыра ўсцешыўся, шмат выпіў, плакаў, абняўшы мяне за плечы («Я скалечаны целам, — гаварыў, — а ты — душою»), прасіў «кінуць навуку, пісацельства i ўсякую паліціку», застацца жыць з яго сям'ёю i працаваць у калгасе («Не панскі сын, пераадолей гонар, папрацуй з віламі, дык ніякага ўрадзіцельства не прыпішуць»). Дзівак, не ведаў, што можна ўсюды i за любое схапіць i кінуць на лесапавал альбо ў руднік. Пакінуў шматок сена альбо не так усміхнуўся — вось табе шкоднік ці «вораг народа». Тым больш такі, як я. Мечаны ўжо.
Другі брат, партызан i франтавік, жыў у Мінску, прыехаўшы сюды будаваць трактарны завод i прыстаўшы ў прымы да старэйшай на гадоў сем гаспадынінай дачкі. Ён сустрэў мяне прыхільна, без боязі, але без вялікай радасці — лепш сказаць, насцярожана, халаднавата сустрэлі мяне яго цешча i жонка. I, канечне, найперш з-за таго, каб я не адгаварыў брата, маладога i дужага малойца, пакінуць зусім непрываблівую кабеціну з дзіцем i пашукаць сабе жонку з дзяўчат, якіх, як я заўважыў, у Мінску было шмат. I дзяўчат не абы-якіх, а маладых i прыгожых, многія з якіх не толькі згадзіліся б выйсці замуж, але i ваявалі б за такога пагляднага хлопца, якім быў мой самы малодшы брат. Ды ён во паспяшаўся ў прымакі, не зважаючы на нязгоду бацькі i маці. Я нічога пра гэта яму не сказаў, хутка выбраўся з Мінска. Тым больш што доўга заставацца тут мне было няможна.
Адным словам, склалася так, што мае жыццёвыя пуцявіны прывялі ў гэты гарадок да нашай сястры. Яна сустрэла мяне цёпла, але неяк вельмі мітусліва. Яна i без чаркі гарэлкі плакала па мне, нібы па нябожчыку («Алесік, ты ж быў наш гонар, я цябе любіла больш, чым другіх братоў»), скардзілася, што няма чым частаваць, у першы ж вечар падала на стол, лічы, сухары ды паўшклянкі самагонкі. Хоць яна працавала на малаказаводзе, а яе ціхманы ды скрытнаваты муж шафёрыў, я паверыў: яны, як i многія цяпер, пасля вайны, жывуць надгаладзь. Застаўся з імі не толькі, каб нарэшце ўладкавацца дзесьці трывала, але каб i памагаць ім.