Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Ані нічога не разумеючы, Гары азірнуўся на Рона.
— ЦЯПЕР ты больш падобны на Гойла. — заўважыў Рон. — Ён так выглядае ўсялякі раз, калі настаўнікі задаюць яму якое-небудзь пытанне.
— Герміёна, з табой усё добра?— праз дверы кабінкі спытаўся Гары.
— Так... усё файна... са мной ўсё добра... Ідзіце...
Гары зноўку зірнуў на гадзіннік. Пяць з шасцідзесяці каштоўных хвілінаў прайшлі.
— Сустрэнемся тут, добра?— крыкнуў ён Герміёне.
Асцярожна, праверыўшы, што вакол нікога няма, хлопцы выйшлі ў калідор.
— Не машы рукамі. — прамармытаў Гары Рону.
— А?
— У Крэйба яны акасцянела вісяць па баках...
— Недзе так?
— Во, так значна лепей.
Мармуровымі сходамі яны спусціліся ў вестыбюль. Усё што хлопцам цяпер было патрэбна — знайсці слізэрынца, які праводзіў бы іх да іхнай гасцёўні, аднак, паблізу ані нікога не было бачна.
— Ёсць ідэі?— прабурчэў Гары.
— Слізэрынцы прыходзяць на абед вось адтуль, — кажучы на ўваход ў падзямеллі, сказаў Рон. Не паспеў ён прамовіць апошняе слова, як з падзямелля выйшла нейкая дзяўчынка з доўгімі павойнымі валасамі.
— Прабач, — кінуўшыся да яе, спытаўся Рон. — мы забылі, як ісці да нашай гасцёўні.
— Пардон канечне, — чапурыста адказала тая. — Якая НАША гасцёўня? Я з Рэйвенкло.
Дзяўчынка пайшла прэчкі, падазрона азіраючыся на іх.
Гары і Рон пабеглі па прыступках уніз. Тупат вялізарных ног Крэйба і Гойла гулкім рэхам разносіўся па праходзе. Здавалася, усё будзе значна цяжэй, чым яны на то спадзяваліся.
Заблытаныя калідоры падзямелляў былі пустымі. Хлопцы ўсё ніжэй і ніжэй апускаліся пад школу, штохвіліны правяраючы, колькі ў іх засталося часу. Мінула чвэрць гадзіны, калі ўпаўшы ў роспач Гары і Рон пачулі наперадзе нечыя рэзкія крокі.
— Ага!— усхвалявана прамовіў Рон. — Ну цяпер, гэта хтосьці з іх!
З аднаго з бакавых пакояў выйшла нечая постаць. Хлопцы падбеглі бліжэй і ў іх абарваліся сэрцы. Гэта быў не слізэрынец, перад імі стаяў Персі.
— А ты што тут робіш?— у здзіўленні спытаўся Рон.
Персі абражана паглядзеў на яго.
— Што?— чапурыста спытаўся ён. — А табе ёсць да гэтага справа? Цябе ж Крэйб клічуць?
— Ш... эээ, так, — адказаў Рон.
— Балазе, ідзіце ў сваю гасцёўню, — сурова загадаў Персі, — цяпер, не надта бяспечна блукаць па цёмных калідорах.
— ТЫ, — кажучы на яго пальцам, сказаў Рон.
— Я, — выцягнуўшыся, прамовіў Персі, — прэфект. На МЯНЕ аніхто не адважыцца напасці.
Раптам, за спінамі Гары і Рона адчуўся нечый голас. У іх бок крочыў Драко Малфой і, першы раз у жыцці, Гары быў рад яго бачыць.
— Вось вы дзе, — як заўжды нараспеў, прамовіў Драко. — Вы што, зноў увесь час абжыраліся ў галоўнай зале. Хадзіце за мной, я хачу паказаць вам нешта пацешнае.
Ён спапяляльна паглядзеў на Персі.
— А ты, Візлі, што тут робіш?— здзекліва пасміхаючыся, спытаўся Малфой.
Персі быў у лютасці.
— Мне не да спадобы гэткае стаўленне. — адказаў ён. — Школьнаму прэфекту трэба рабіць больш павагі.
Малфой зноў пасміхнуўся і знакам загадаў Гары і Рону ісці следам. Гары ледзь не папрасіў у Персі прабачэння, але сваечасова супыніў сябе. Разам з Ронам ён паспяшаў следам за Драко.
— Гэты Пітэр Візлі... — прамовіў Малфой, як толькі яны завярнулі за вугал.
— Персі, — міжволі паправіў яго Рон.
— Не істотна, — заявіў Драко. — Я заўважыў, што апошнія часы, ён зачаста валэндаецца тут. Упэўнены, што ведаю, чаго ён хоча. Ён намысліў схапіць за руку спадкаемцу Слізэрына.
Малфой каротка ўсміхнуўся. Гары і Рон занепакоенна перазірнуліся.
Драко супыніўся ля голага адрэзка, вільготнай каменнай сцяны.
— Як там ў нас новы пароль?— павярнуўшыся да Гары спытаўся ён.
— Ээмм... — прамовіў той у адказ.
— А... канечне... “Чыстая кроў”!— прамовіў Малфой, не слухаючы гарынага адказу. Дзверы схаваныя ў каменнай сцяне адчыніліся. Малфой прайшоў у адтуліну, а Гары і Рон паспяшаліся следам.
Слізэрынская гасцёўня ўяўляла сабой нізенькую падземную залу з груба апрацаванымі каменнымі сценамі і звісаючымі са столі на ланцугах колькімі круглымі зеленаватымі лямпамі. Ля комінаў па-майстэрску ўпрыгожаных разьбой на гэткіх жа разбяных крэслах сядзела колькі слізэрынцаў.
— Пачакайце тут, — паказаўшы Гары і Рону на два вольных крэсла паблізу ад коміна, загадаў Малфой. — Зараз прынясу... Я атрымаў гэта сёння ад свайго бацькі...
Зацікаўленыя тым, што ж збіраецца паказаць ім Малфой, Гары і Рон селі з усяе сілы намагаючыся, адчуваць сябе як дома.
Праз хвіліну, Малфой вярнуўся ў гасцёўню з нечым, што нагадвала газэтную выразку, якую той сунуў пад нос Рону.