Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 229
Перейти на страницу:

У дарозе, мусіць, найлепш, на вайне то будзе найменш фальшыва. Бо вайна — скрозь дарога. Ці туды, ці назад. Ці ў рай, ці ў пекла. А яшчэ больш тыпова, калі пойдуць у рай, а прыйдуць у пекла. Тут ужо не рамантызм, а самы жорсткі сучасны рэалізм. Iх поўнае і арганічнае спалучэньне.

Пачатак творчага працэсу ў мастацтве заўжды таемны, няўлоўны і невыразны, першыя ягоныя імпульсы зьяўляюцца падсьвядома, здаецца, без удзелу волі і розуму. «Творчасьць бесьсьвядомая», — пісаў некалі англічанін Карлейль. Так і ў мяне неўпрыкмет высьпеў намер «Альпійскай балады». Там сапраўды — ён і яна, абое гнаныя і прасьледаваныя ў самых драматычных абставінах, дзе, аднак, выяўляецца вечная праява жыцьця — каханьне. Вядома, што каханьне перамагае шмат што, бывае, што перамагае і сьмерць. Вобраз гераіні падказаў выпадак з вайны, той жа выпадак нагадаў антураж падзеяў — горы, зусім рамантычны, пачынаючы з назвы — Альпы. Што ж да героя, дык Iванаў як характары я ведаў добра, шмат іх пабачыў на вайне. Пэўныя складанасьці ўяўляла мова дзяўчыны, гэты кангламэрат зь дзьвюх-трох моваў, галоўнай зь якіх, ведама ж, была італьянская. Iтальянскай мовы я ня ведаў і пракансультавацца ня меў у каго. Але дапамог выпадак.

Аляксей Карпюк на той час уладкаваўся працаваць у агенцтва «Iнтурыст», меў на чыгуначным вакзале свой працоўны офіс — маленькую каморку на першым паверсе. Ужо тады мы зь ім сябравалі. Звычайна Аляксей сядзеў за друкаркай, чарговы раз перадрукоўваў свае аповесьці, на размову ў яго заўжды не хапала часу. Але во неяк пазваніў, кажа — зайдзі. Я прыйшоў і застаў у яго невядомага чалавека з разгубленым позіркам. Выявілася, што гэта італьянскі турыст, якога памежнікі зьнялі з варшаўскага цягніку, бо ў яго не аказалася пашпарту. Што зь ім рабіць далей, было невядома. Успомніўшы, аднак, пра мой клопат, Карпюк і патэлефанаваў мне.

Найперш мы завялі італьянца ў рэстаран, накармілі яго. Ён трохі гаварыў па-расейску і распавёў нам, што згубіў кашалёк, а ў кашальку пашпарт і грошы. Пакуль памежнікі вырашалі, што рабіць зь небаракам, мы пасялілі яго ў прывакзальным гатэліку, дзе ён нудзіўся дні тры ці чатыры. Клікалі яго Марыё, родам ён быў з Генуі, працаваў у мэдыцыне. Той час я браў у яго ўрокі італьянскай мовы — вядома, у межах патрэбы маёй гераіні, якую я ўжо назваў Джулія. (Iмя, дарэчы, не зусім італьянскае, але пра тое я дазнаўся пасьля.) Праз колькі дзён знайшліся дакумэнты італьянца, якія былі ў яго скрадзены ў Ленінградзе, мы праводзілі госьця на варшаўскі цягнік і разьвіталіся. Той паабяцаў болей не патыкацца ў краіну, дзе гэткія рукастыя зладзеі. Гісторыя гэта, аднак, празь нейкі час займела адмысловы працяг.

Сцэны ўцёкаў герояў ды інтымныя сцэны сярод альпійскіх лугоў пісаліся ўвогуле лёгка, паэзія каханьня захапіла б нават чэрствага аўтара. Але дзесь ён адчуў, што аднае паэзіі будзе мала. Усё ж у драматычны ваенны час нельга было выключыць зь сюжэту сацыяльныя акалічнасьці. Хоць Iван з Джуліяй і адасобіліся ў гарах са сваім каханьнем, вайна на іх не забылася. А нядаўняе мінулае ў перадваенныя гады зь іх сацыяльна-палітычнай драмай таксама не зьнікала зь Iванавай сьвядомасьці. На глебе мінулага і ўзьнік першы разлад адносінаў паміж чалавекам з Усходу і дзяўчынай іншай, заходняй культуры. Разлад, які мог быць улагоджаны толькі каханьнем, што і адбылося ў сюжэце пазьней. (Тыя сцэны пры друкаваньні ў Маскве выклікалі найбольшы супраціў рэдактуры.)

Як заўжды, аповесьць першым выданьнем выйшла ў «Маладосьці», якая працяглы час даволі ўважліва адносілася да маёй творчасьці. Чаго нельга сказаць пра «Полымя» — тады адмысловы орган, створаны для намэнклятурнай пісьменьніцкай эліты. Але мяне задавальняла і «Маладосьць», хоць мой узрост і перакрочыў маладзёвыя рамкі. У часе абавязковага тады папярэдняга абмеркаваньня на рэдкалегіі Пімен Панчанка сказаў: «Канешне, усё тое — няпраўда, а верыцца. Значыць, гэта — мастацтва».

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)