Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 150
Перейти на страницу:

— Няхай, Мікалай Пятровіч, думаюць, гавораць усё, што хочуць, — здаецца, зусім спакойна i разважліва, нібы старэйшая за яго, прамовіла яна. — Чаму мы не можам пабыць разам? Каго мы гэтым крыўдзім альбо каму прыносім боль?

Яна гаварыла праўду, але нечаканую i не зусім натуральную. Калі наблізіліся да падземнага ўвахода ў метро, ён прамовіў:

— Вось ваша станцыя...

—Якая станцыя! Якое вяртанне ў шпакоўню! — усклікнула яна. — Я хачу ў кіно!

Рашуча пацягнула яго ў скразняковую i халаднаватую ад белай пліткі падземку (калі люд, выходзячы з метро, адчыняў шкляныя дзверы, дык сюды неслася сухое, настоенае цэментам i машынным маслам цяпло), а з падземкі павяла на другі бок праспекта — да шэрага, паўкруглага, з вялікімі шклянымі вітрынамі кінатэатра.

Як на тое, хоць ішоў амерыканскі фільм, былі вольныя білеты, i неўзабаве ён з Алачкай ужо зайшоў у досыць прасторнае, пахкае араматнай кавай фае, дзе былі ў высокіх кадоўбчыках кветкі, столікі, буфет. Ад напітку i бутэрброда Алачка адмовілася, але вось узяць марожанае згадзілася. Калі купілі яго ў пажылой прадаўшчыцы, падаліся ў залю, на десвіцы i ў фае на другім паверсе кідаючы позіркі на фотаздымкі славутых акцёраў.

«Гэтая Алачка таксама магла б быць папулярнай актрысай, — падумаў, — але чамусьці не пайшла ні ў тэатр, ні ў кіно».

У зашторанай паўцемнаватай залі знайшлі свае месцы, селі сярод рэдкіх маладых пap i адзінокіх пажылых людзей; Алачка даверліва прытуліла голаў да яго плечука i прашаптала:

— Будзем, Мікалай Пятровіч, не напружаныя, а свойскія.

— Ёсць!

У гэты дзень іхнял «свойскасць» скончылася тым, што ён пасля правёў яе на метро, а сам — узрушаны, з заблытанымі пачуццямі — паехаў аўтобусам дадому.

На новым тыдні яны схадзілі ў тэатр, а затым яна запрасіла яго дадому — памагчы пачапіць на сцяне ў яе аднапакаёўцы дыван, парамантаваць канапу, кран на кухні. Кожны раз яе дачкі не было дома, яна частавала яго чаем i пячэннем; апошні раз, калі адыходзіў, дык яна, пунсовая i ўзбуджаная, быццам незнарок прытулялася, нават цмокнула ў шчаку, але ён нібы не заўважаў нічога, баяўся пакрыўдзіць яе, знешне смелую, гарэзную, а на самай справе слабую i безабаронную.

Стрымліваў сябе як мужчыну, але нават са страхам адчуваў: закахаўся.

2.

Мікалай меў дачу — калі ў шасцідзесятыя гады не зусім без хітрыкаў рашылі даць пісьменнікам па кавалку зямлі (каб пераціралі не косці ўладзе, a камякі на сваіх градах), дык i ён уступіў у іхні садова-агародніцкі кааператыў i ўзяў чатыры соткі на пясчаным узгорку каля лесу. Спачатку пасадзіў садок, розныя кусты, пакрыху з нябожчыцай апрацавалі, падтлусцілі зямлю, а пасля агоралі невялікі, з дошак, дамок. Калі пазней адмянілі звышстрогія правілы для дачнікаў ды калі крыху абжыўся i сабраў грошай, абклаў домік цэглай, уцяпліў, зляпіў грубку з плітой, прыбудаваў веранду. Для яго i жонкі гэты куточак быў іхнім любімым месцам, яны рваліся сюды кожныя суботу i нядзелю, не на поўдні, а тут адбывалі адпачынкі — корпаліся, наварвалі сабе рознага варэння i самых розных кампотаў, маючы неблагую падмогу да сваіх сціплых заробкаў, гадавалі на свежым паветры i на вясковым малаку дзяцей, адпачывалі душой пасля гарадскога тлуму. Сын i дачка, калі былі малыя, таксама ездзілі сюды з ахвотай, любілі памагчы ў рабоце, пакатацца тут на веласіпедзе альбо пасядзець вечарам каля цяпельца, але цяпер, калі падраслі (сын на трэцім курсе інстытута, дачка перайшла ў дзевяты клас), на дачу ездзіць ужо не хочуць — ледзь даклічашся, каб прыехалі ды сабралі трускаўкі, парэчкі альбо абабралі гатунковыя яблыні. Дык ён цяпер на выхадныя прыязджаў адзін i пыніў тую работу, што раней рабілі ўдваіх з нябожчыцай. Гэтая работа спрыяла яму засяродзіцца, адагнаць боль i смутак па заўчаснай страце любімага чалавека, давала сілы на новы тыдзень. Можа, найперш з-за яе, сваёй дачы, ён адчуваў сябе яшчэ ніштавата i, як кажуць, выглядае маладжава.

Вось сёння, за кароткі, але цёплы кастрычніцкі дзень бабінага лета, даволі легка выкапаў глыбакаватую яміну, пасек, закінуў у яе пустазелле ды розныя дадаткі да яго i засыпаў зямлёй, каб пазней, вясной, на гэтым месцы паставіць парнічок пад агуркі. Калі пачало цямнець, пакінуў работу, памыўся, пераапрануўся, запаліў у грубцы і паставіў на пліту чыгунок з бульбай. Паколькі не было электрычнага святла, дык адчыніў дзверцы ў грубцы, сеў на невысокі ўслончык i задумліва пазіраў на агонь, адчуваючы нейкае незразумелае прыцягкенне i супакой — так, мусіць, некалі, у сівыя часы, вечарам сядзелі каля вогнішча i задумліва пазіралі на яго нашы дзікія (ці, можа, зусім не такія) продкі. Тым больш вабна было сядзець каля цяпла таму, што на дварэ зусім нечакана ўсхадзіўся вецер i зацубаніў ужо не лагодны, a золкі асенні дождж.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)