Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 150
Перейти на страницу:

Доўга ня чулі сярод мёртвай цішыні адказу – ані выкліку, ані гуку. Але ж Саўрон ужо склаў свае пляны: пажадаў спачатку жорстка нагуляцца з мышаняткамі перад тым, як запусьціць кіпці ды іклы й зжэрці. I таму, калі правадыры былі павярнулі назад, цішыня раптам парушылася. Загрукаталі доўгімі ўдарамі вялізныя барабаны, нібы грымоты між гор, тады забрахалі горны й рогі так, што скалануліся самыя камяні й людзям заклала вушы. Брама ашчэрылася, моцна бразнула – і зь яе выехала прадстаўніцтва Цёмнай вежы.

Наперадзе рушыла высачэзная злавесная постаць верхам на чорным кані ці толькі падабенстве каня: вялізманым стварэньні, мярзотна пачварным, з пысаю – жахлівай маскай, падобнай да чэрапа, а не да жывой галавы, у вачніцах і наздрынах яго скакала полымя. Вершнік быў цалкам у чорным, з чорным жа высокім шаломам. Аднак не прывід пярсьцёнка выехаў да войска, а жывы чалавек. Кашталян Барад-дуру – ніякі расповед не захаваў ягонага імя, бо сам ён забыўся на яго, і называў сябе: "Я – голас Саўрона".

Казалі, што ён здраднік, нашчадак племені тых, хто называў сябе чорнымі нумэнорцамі, бо яны сяліліся ў Міжзем'і ў гады Саўронавай моцы й улады й пакланяліся яму, палюбіўшы ліхое вядзьмарства. Пайшоў ён у падпарадкаваньне Цёмнай вежы, калі тая ўпершыню аднавілася, і праз хітрае ліхадзейства й вычварны розум заслужыў ласку гаспадара, выведаў шмат вялікіх чараў, шмат вызнаў Саўронавых думак і плянаў і лютасьцю пераўзыходзіў любога орка.

Ён выехаў наперад, а за ім – невялікая харугва чорных ваяроў з адзіным, таксама чорным сьцягам, што зерыўся барвовым ліхім вокам. Спыніўшыся за некалькі крокаў ад правадыроў Захаду, кашталян зьмераў іх позіркам зьверху данізу й зарагатаў.

– Ці мае хто з гэтай набрыдзі права перамаўляць з мною? – спытаў тады. – Ці ў каго хопіць глуздоў, каб зразумець мяне? Вядома ж, не ў цябе! – пакпіў, павярнуўшыся да Арагорна. – Каб зрабіцца каралём, мала аскепка эльфавага шкла ці валацугаў накшталт твайго почту. Такую любы шалбер лёгка набярэ!

Арагорн нічога не адказаў, але зірнуў яму ў твар і глядзеў, не адводзячы вачэй, і якую хвілю яны змагаліся так, але неўзабаве, хоць Арагорн не варухнуўся й рукі на зброю не паклаў, пахолак Саўрона ўздрыгнуў ды адхіснуўся, нібы ад пагрозы ўдару. Выгукнуў:

– Я герольд і перамоўца, на мяне нельга нападаць!

– Там, дзе гэткія законы ў пашане, – заўважыў яму Гэндальф, – перамоўца выказвае троху болей ветласьці. Але ж табе ніхто не пагражаў. Няма патрэбы баяцца нас, пакуль ня выканаеш свой абавязак. Але ж калі твой гаспадар не памудрэў, табе й усім астатнім ягоным служкам пагражае вялікая небясьпека.

– Га! – гыркнуў пасыльны Мордару. – Дык гэты ты, сівая барада, за ўсіх прамаўляеш? Часьцяком чулі мы пра цябе, пра твае бадзяньні, заўжды дзеля таемных змоваў, каб шкодзіць здалёк, хаваючыся ў бясьпецы. Але ж на гэты раз надта далёка высунуў ты свой нос, васпане Гэндальфе, і неўзабаве пабачыш сам, што здараецца зь недарэкам, які пляце нягеглае сеціва пад нагамі ў Саўрона Вялікага. У мяне ё колькі дробязяў, якія мне загадалі паказаць табе – перш за ўсё табе, калі ты адважысься зьявіцца.

Ён падаў знак аднаму з ваяроў суправаджэньня, і той выехаў наперад з пакункам, загорнутым у чорную тканіну. Мордарскі перамоўца сарваў тканіну і дастаў, да адчаю й горкага зьдзіўленьня правадыроў Захаду, спачатку Сэмаў корд, а тады шэры плашч з эльфавай фібулкай і апошняй – міфрыльную кальчужку, што насіў Фрода пад сваім падраным адзеньнем. У вачох сяброў пацямнела, і на цяжкі застылы момант ім падалося, што сусьвет замёр, што сэрцы іхнія памерлі й зь іх сышла апошняя надзея. Піпін, які стаяў побач з князем Імрахілем, скочыў наперад з выгукам адчаю.

– Ціха! – загадаў Гэндальф сувора, адсоўваючы яго назад, а мордарскі пасланец зарагатаў ізноў.

– Дык у цябе яшчэ адзін з гэтых паскуднічкаў з сабою! Якую карысьць знайшоў ты ў іх, наўрад ці мажліва зразумець, але ж слаць іх як віжоў у Мордар – гэта нават перасягае тваю звычайную дурасьць. Усё ж я ўдзячны яму, бо, відавочна, гэтыя вычварні ўжо бачылі мае драбязкі, і ня варта табе адмаўляцца ад іх.

– Я й не хачу ад іх адмаўляцца, – запярэчыў Гэндальф. – Сапраўды, я ведаю іх і ўсю іхнюю гісторыю – чым ты, брудны падбрэх Саўрона, наўрад ці можаш пахваліцца. Але ж нашто прыцёг ты іх сюды?

– Гномская браня, эльфаў плашч, клінок згінулага Захаду ды віж з маленькай пацуковай зямелькі Шыр – не, не тлумач! Мы добра ведаем, якой змовы гэта прыкметы. Мажліва, той, хто нёс усё гэта, быў служкам, якога табе зусім не шкада страціць, а мо й ня так. Мо тое быў хтось дарагі табе, га? Калі так, парайся неадкладна з той невялікай мудрасьцю, што шчэ засталася ў цябе. Бо Саўрон ня любіць віжоў, і лёс твайго вылюдка зараз залежыць ад твайго выбару.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)