Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 150
Перейти на страницу:

Але вершнікі рушылі далей і на сутоньні сягнулі Скрыжаваньня й вялікага кольца дрэваў. Там панавала цішыня. Ані варожай прыкметы не заўважылі, ня чулі ані выгуку, ані поклічу, аніводная страла ня вылецела з зарасьцяў ці з-за скалаў, і ўсё ж, пакуль рушылі наперад, адчувалі: усё навокал насьцярожылася й гэтая чакальная напружанасьць расьце. Быццам дрэвы й камяні, лісты й травіны ўслухоўваліся, затоеныя. Чорная чароўная хмара растачылася, і далёка на захадзе разьвітальныя промні сонца высьветлілі даліну Андуйну. Белыя пікі ружавелі пад сінечай нябёсаў. А над Эфэл Дуатам ляжалі цені й маркотны змрок.

Арагорн выслаў трубачоў на кожны з чатырох шляхоў, што ўваходзілі ў кола дрэваў. Трубачы выдзьмулі магутны покліч, а герольды голасна абвесьцілі:

– Гаспадары Гондару вярнуліся й вяртаюць сабе гэтую зямлю, што калісьці належала ім!

Вычварную оркавую галаву з плячэй каменнага караля скінулі й разьбілі ўшчэнт, а сапраўдную галаву вярнулі на месца, пакінуўшы карону зь белых і залатых кветак. Людзі адмылі й адшкрэблі брудныя орцкія пэцкулі з каменю.

Пачалі раіцца, куды ісьці далей, некаторыя прапанавалі напасьці на Мінас Моргул і, калі атрымаецца захапіць яго, цалкам зруйнаваць.

– Мажліва, – сказаў Імрахіль, – на дарозе, што вядзе адтуль да перавалу, лягчэй будзе напасьці на Чорнага Ўладара, чым празь ягоную Паўночную браму.

Але ж супраць таго рашуча паўстаў Гэндальф – празь ліха, якое жыве ў той даліне й жахам высмоктвае розум жывых, а таксама праз Фараміравы навіны. Бо калі Ахоўнік Пярсьцёнка насамрэч рушыў гэтым шляхам, тады ані ў якім выпадку нельга прыцягваць сюды Вока Мордару. Таму наступным днём, як падышло галоўнае войска, на Скрыжаваньні пакінулі моцную варту дзеля абароны на выпадак, калі Мордар вышле войска праз Моргульскі перавал ці прыбудзе болей хаўрусьнікаў з Поўдня. Для варты абралі галоўным чынам лучнікаў, добра знаёмых зь Ітыльёнам, яны схаваліся на схілах ды ў лесе побач з Скрыжаваньнем. А Гэндальф з Арагорнам паехалі зь перадавым разьдзелам да рыгва Моргульскай даліны зірнуць на ліхі горад.

Цьмяны ён быў ды безжыцьцёвы, бо служкі Мордару, якія жытлавалі тут, загінулі ў бітве, а назгулы дзесьці далёка выконвалі гаспадарскую волю. Аднак самое паветра даліны ўціскала страхам і варожасьцю. Тады ваяры пабурылі мост над ракою, падпалілі атрутныя лугі й ад'ехалі прэч.

Празь дзень, на трэція судні ад выхаду зь Мінас Тырыту, войска рушыла на поўнач па шляху. Ад Скрыжаваньня да Маранану было з сотню вёрстаў, і што можа здарыцца падчас вандроўкі, аніхто ня ведаў. Рушылі адкрыта, але асьцярожна, з коннымі выведнікамі наперадзе й пешымі пааберуч, асабліва з усходняга боку, бо там густа перапляліся зарасьці, згрувасьціліся цясьніны ды стромы, за якімі караскаліся ўгору змрочныя схілы Эфэл Дуату. Надвор'е заставалася ясным, дзьмуў устойлівы заходні вецер, але ж анічога не магло растачыць туманы й маркотную смугу, што чапляліся за горы Ценю, а за імі часам уздымаліся вялізныя дымы й калыхаліся на верхавых вятрох.

Раз-пораз Гэндальф загадваў дзьмуць у трубы, а герольдам абвяшчаць:

– Прыйшлі гаспадары Гондару! Пакіньце гэтыя зямлі альбо скарыцеся!

Але Імрахіль сказаў на тое:

– Кажыце не "гаспадары Гондару", а "кароль Элесар". Бо тое праўда, хоць ён і ня сеў яшчэ на сталец, і Вораг болей азадачыцца, калі пачуе імя караля.

Таму кожнадзённа тройчы герольды абвяшчалі імя караля. Аднак на выклік ніхто не адказаў.

Усё-ткі, хоць рушылі нібы ў спакоі, на сэрцы ў кожнага ваяра, ад найвышэйшага да найніжэйшага, было маркотна, і з кожнаю вярстою прадчуваньне ліха ўціскала цяжэй. Напрыканцы другога дня зь пераходу ад Скрыжаваньня сустрэлі нарэшце першы выклік і бітву. Моцны шыхт оркаў і ўсходнікаў спрабаваў напасьці з засады на перадавыя разьдзелы ў тым самым месцы, дзе Фарамір упаляваў людзей з Хараду й дзе шлях ішоў праз вузкую цясьніну, вычасаную ў доўгім адгор'і. Правадыроў Захаду своечасова папярэдзілі выведнікі, дасьведчаныя сьледапыты з Хэнет Ануну, якіх вёў Маблунг, і засада сама патрапіла ў пастку. Бо вершнікі далёка аб'ехалі з захаду спрат дый ударылі ў бок ворагу й ззаду, вынішчылі й адагналі на ўсход, у горы.

Але ж перамога не ўзбадзёрыла ачольцаў.

– Гэта ўсяго падманны выпад, – заўважыў Арагорн, – і галоўная ягоная мэта – хутчэй заманіць нас далей уяўнаю ворагавай слабасьцю, чым сур'ёзна пашкодзіць нам.

Ад таго ўзьвячорку назгулы неадступна цікавалі войска. Лёталі пакуль высока, па-за зрокам усіх, апрача Ляголаса, і ўсё-ткі іхняя прысутнасьць адчувалася, нібы паглыбленьне ценяў і сьцьменьне сонца. Хоць прывіды не спускаліся нізка да супернікаў і не крычалі, іхняя жуда не пакідала.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)