Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 174
Перейти на страницу:

Мэры махнуў рукою ў бок бурлівага возера. Прыслухаліся: насамрэч, здалёк даносіўся грукат і рокат, нібы камняспад абрынуўся з горнага схілу. Пачулі й радаснае "ху-ум-хумм", быццам рогі трубяць перамогу.

– А Ортанк пакінулі без аховы? – спытаў Гэндальф.

– Вада ж, – азваўся Мэры. – Аднак усё адно Хуткасьцень ды колькі іншых засталіся пільнаваць. Ня ўсе слупы ды калёны тут Саруманавага вырабу. Хуткасьцень, мяркую, вунь там, ля скалы, на самым пачатку лесьвіцы.

– Так, там сапраўды стаіць высокі шэры энт, – пацьвердзіў Ляголас. – Прыціснуў рукі да бакоў і застыў нерухомы, як дзьвярны вушак.

– Ужо й полудзень мінуў і мы, паміж іншым, ад самага ранку нічога ў роце ня мелі, – заўважыў Гэндальф. – Але я жадаю бачыць Дрэвабарода як мага хутчэй. Ці пакінуў ён мне пасланьне? Ці мо талеркі з бутэлькамі выгналі яго з тваёй галавы?

– Пасланьне ён пакінуў, так, – пацьвердзіў Мэры, – і я ўжо амаль да яго дайшоў, але ж мяне затрымлівалі мноствам пытаньняў. А меў сказаць я вось што: калі гаспадар Украйны й Гэндальф паедуць да паўночнай сьцяны, то знойдуць Дрэвабарода, ён іх там сустрэне й павітае. Я магу ад сябе дадаць, што там можна знайсьці й ежу, найлепшую, якую адшукалі й выбралі вашыя пакорлівыя слугі.

Ён пакланіўся.

– Гэта ўжо лепей! – засьмяяўся Гэндальф. – Ну, Тэядэн, ці паедзеш ты з мною да Дрэвабарода? Трэба будзе аб'ехаць кругом, але тут недалёка. Калі пабачыш Дрэвабарода, шмат чаго даведаесься. Бо Дрэвабарод і ёсьць Фангарн, найстарэйшы й найгалоўнейшы з энтаў. Калі загаворыш зь ім – пачуеш голас найстарэйшага з усіх жывых стварэньняў.

– Я паеду з табой, – адказаў Тэядэн. – Да пабачэньня, мае хобіты! Можа, калі дазволіць лёс, мы яшчэ стрэнемся пад маім дахам. Тады вы сядзеце побач з мною й распавядзеце ўсё, што пажадаюць вашыя сэрцы: пра справы вашых прабацькоў, якія толькі здолееце ўзгадаць, пагамонім таксама й пра Тобальда Старога й ягоны зёлкавы досьвед. Да пабачэньня!

Хобіты нізка пакланіліся.

– Дык вось які кароль Рохану, – вымавіў Піпін напаўголасу. – Файны стары. Такі ветлівы!

9. Сьмецьце й ламачча

Гэндальф з каралеўскай харугвай ад'ехаў на ўсход, уздоўж парушаных муроў Ізенградку. А Гімлі зь Ляголасам ды Арагорн засталіся. Адпусьціўшы Арада з Хазуфэлам пашукаць травы, паселі побач з хобітамі.

– Ну вось, вёрсты пагоні за сьпінамі – і мы сустрэліся нарэшце там, куды аніхто з нас нават ня думаў патрапіць, – вымавіў Арагорн.

– I зараз, калі вялікія выправіліся абмяркоўваць вялікія справы, сьледапыты, магчыма, знойдуць адказы на свае невялічкія загадкі. Мы дабраліся па вашых сьлядох ажно да лесу, але ж засталося шмат, пра што нам хацелася б даведацца.

– I нам шмат чаго хацелася б спытацца ў вас, – сказаў Мэры. – Тое-сёе мы вызналі ад Дрэвабарода, найстарэйшага энта, але ж так мала.

– Для ўсяго свой час, – зазначыў Ляголас. – Мы гналіся за вамі, так што распавядайце першымі.

– А мо лепей усё ж другімі? – пацікавіўся Гімлі. – Першым мо лепей прызначыць пад'едак? Пасьля ежы пойдзе лягчэй. У мяне баліць галава, і полудзень ужо мінуў. Вы, абібокі, заслужыце прабачэньня, толькі калі падзеліцеся з намі вашай здабычаю. Ежа й пітво, магчыма, і былі б якой часткай таго, што вы вінныя мне.

– Ежа дык ежа, – пагадзіўся Піпін. – Ці наўпрост тут пажадаеце, ці ў болей прыдатным месцы, у рэштках Саруманавай вартоўні – вунь, пад аркаю. Мы мусілі сілкавацца тут, каб пільнаваць дарогу.

– Добрыя з вас ахоўнікі, што тут казаць, – прабурчэў Гімлі. – Але ж я ў оркавы хаты не хадок, і стравы оркавай не крану, ані мяса, ані яшчэ чаго.

– Мы не прапаноўвалі б табе такога, – абурыўся Піпін. – Оркаў нам і самім хапіла да канца жыцьця. Але ж у Ізенградку былі ня толькі яны. Шмат усялякага народу. У Сарумана засталося досыць мудрасьці, каб не давяраць оркам. Браму вартавалі людзі. Напэўна, адны з самых давераных ягоных паслугачоў. Так ці інакш, а харчы ім дастаўлялі нядрэнныя.

– І люлькавыя зёлкі? – спытаў Гімлі.

– Не, мяркую, што не, – Мэры засьмяяўся. – Але тое іншая гісторыя, пасьля пад'едку.

– Дык паджалюбайма! – абвесьціў гном.

Хобіты патэпалі першымі, паказваючы шлях. Прайшлі пад аркаю й напаткалі шырокія дзьверы леваруч, наверсе лесьвіцы. Яны выводзілі ў вялікі пакой зь меншымі дзьвярыма напрыканцы ды з агменем і комінам над ім у бакавой сьцяне. Суцэльны пакой, вычасаны ў скале, калісьці быў цёмны, бо вокны выводзілі толькі ў тунэль, пад арку, зараз жа яго залівала сьвятло з разламанага даху. У агмені скакала жвавае полымя.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)