Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 174
Перейти на страницу:

Спусьціліся да ракі, і ваўкі перад імі змоўклі й адсунуліся прэч. Збаяліся Гэндальфа ў месяцовым сьвятле, у якім Цяняр зьзяў, як срэбны. Вершнікі даехалі да выспы. Бліскучыя вочы пазіралі на іх зь ценяў на берагах.

– Зірніце! – заклікаў Гэндальф. – Тут папрацавалі сябры.

На сярэдзіне выспы быў насыпаны курган, абкладзены камянямі й утыканы мноствам дзідаў.

– Тут ляжаць усе ваяры Ўкрайны, якія загінулі непадалёк ад броду, – патлумачыў Гэндальф.

– Хай спачываюць у міры! – вымавіў Эямэр. – I нават калі спарахнеюць іхнія дзіды й іржа зьесьць канчары, доўга будзе курган вартаваць брод Ізену!

– Ці ня твой гэта ўчынак таксама, сябра мой Гэндальфе? – спытаў Тэядэн. – Ты шмат пасьпеў за вечар і ноч!

– Дзякаваць Ценяру і іншым. Хутка давялося ехаць і далёка. І тут, ля кургану я давяду табе: мноства загінула ў бітве ля броду, але нашмат меней, чым данесьлі чуткі. Болей расьсеялася па стэпе. Я сабраў усіх, каго здолеў адшукаць. Некаторых паслаў з Грымбольдам на дапамогу Эркенбранду. Некаторых паставіў хаваць загінулых ды насыпаць курган. А тады на чале з тваім маршалкам Эльфхельмам выправіў іх у Эдорас. Ведаю: Саруман кінуў на цябе ўсю сваю моц, і ягоныя паслугачы на загад усе павярнулі да Хельмавага Яру. Краіна, падаецца, вызвалілася ад ворагаў, але ж я ўсё адно баяўся, што рабаўнікі й вершнікі на ваўках маглі напасьці на Мэдусэльд, пакуль той без аховы. Зараз, мяркую, баяцца няма чаго: твой дом у цэласьці й з пашанаю сустрэне цябе.

– І я ўзрадуюся, пабачыўшы яго, – сказаў кароль. – Хоць, без сумневу, час мой там ня будзе доўгі.

Харугва разьвіталася з выспаю й курганом, пераехала раку й паднялася на другі бераг. Тады коньнікі паскакалі, задаволеныя, што пакідаюць магільную тугу броду. Калі аддаліліся, ваўкі завылі зноў. Ад Ізенградку да броду вёў старажытны гасьцінец: уздоўж ракі, разам зь ёю выгінаючыся на ўсход, а тады на поўнач. Нарэшце ён павярнуў прэч, напрамкі да брамы Ізенградку на заходнім баку даліны, каля шаснаццаці вёрстаў ад яе вусьця. Ехалі ўздоўж гасьцінцу, але не па ім, бо зямля побач была роўная й цьвёрдая, з кароткай пругкай травою. Ехалі зараз хутчэй і да поўначы аддаліліся ад броду амаль на тры мілі. Тады прыпыніліся адпачыць, бо кароль стаміўся. Ужо сягнулі ўзножжа Туманных гор, і доўгія адгор'і Нан Куруніру працягнуліся насустрач. Змрок ляжаў на даліне перад імі, бо падпоўнік схіліўся да захаду й ягонае сьвятло схавалі горы. Але з дольнай цемры ўзьнімаўся вялізны слуп дыму й пары. Верх ягоны краналі промні заходнага месяца, і ён разыходзіўся па зорных нябёсах аблокамі ў блішчынках, чорнымі й срабрыстымі.

– Што мяркуеш пра тое, Гэндальф? – спытаў Арагорн. – Можна падумаць: уся Чараўнікова даліна палае.

– Апошнім часам дым заўжды вісіць над гэтай далінай, – распавёў Эямэр, – але ж я аніколі ня бачыў нічога падобнага. Гэта пара, а ня дым. Мо Саруман варыць нейкае ліха на сустрэчу нам. Можа, ён ускіпяціў усю ізенскую ваду, таму й перасохла рака.

– Можа, – пагадзіўся Гэндальф. – Раніцою высьветлім, што ён робіць. А пакуль адпачнем.

На ноч спыніліся ля ручва Ізену, пустога й маўклівага. Заснулі ня ўсе. Пад раніцу вартавыя загукалі, занепакоіліся: месяц зайшоў, і зоры праменілі над галавою, але па зямлі паўзла цемра, чарнейшая ад начной. Кацілася яна па абодвух берагах ракі, проста да харугвы, кіруючыся на поўнач.

– Заставайцеся на месцах! – загадаў Гэндальф. – Не вымайце зброі! Чакайце: яно міне!

Туман склубіўся вакол. Над галавою яшчэ праблісквалі слаба асобныя зоркі, але паабапал узьняліся сьцены непрагляднай цемры. Ваяры засталіся на вузкім праходзе паміж рухомымі вежамі ценю. Пачулі галасы: шэпт, стогны, шархатлівыя ўздыхі. Пад нагамі дрыжэла зямля. Падавалася, людзі бясконца сядзяць у чаканьні, і ўжо спалохаліся... але цемра й шэпты нарэшце мінулі ды зьніклі паміж раскінутымі адрогамі даліны.

На поўдні, ля Горнбургу, пасярод ночы людзі пачулі моцны гук, нібы віхура пранеслася па даліне, задрыжэла зямля. Усе перапалохаліся, і ніхто не адважыўся выйсьці й зірнуць, што адбылося. Выбраліся толькі раніцою – і незвычайна зьдзівіліся, бо забітыя оркі зьніклі, а разам зь імі й дрэвы. Далёка па даліне трава была стаптаная й зжухла, быццам пастух-волат прагнаў па ёй незьлічоныя статкі быдла. А за вярсту ад валу знайшлі вялізазную яміну, заваленую цэлым пагоркам камянёў. Людзі палічылі, што там і згрувашчаныя ўсе забітыя оркі. Але ці зь імі тыя, хто зьбег у лес і прапаў там, так і не даведаліся, бо аніхто не адважыўся нават стаць на той пагорак. Потым яго назвалі Мерцьвяковым Уховішчам. Там ніколі не расла трава. А дзівосных дрэваў болей у даліне ня бачылі. Яны ўночы вярнуліся дамоў, да сваіх змрочных лагчынаў Фангарну. Гэтак яны адпомсьцілі оркам.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)