Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 179
Перейти на страницу:

— Ідзі ты к чорту са сваімі грашыма. Нічога я не хачу, — націснуў ён званок і адчыніў дзверы.

— А тут на вуліцы няма шпегаў? — недаверліва спытаўся Цяржаўскі.

— Думаю, што ёсць, але, відаць, яны пільнуюць галоўны ўваход.

— Чаму вы мяне адпускаеце?

— Такая мая панская воля.

У дзверы пастукаў хлопец. Ён увайшоў і, кінуўшы вокам на Цяржаўскага, не мог стрымаць усмешкі.

— Глядзі, смаркач, — прыкрыкнуў на яго Друцкі, — вось гэтаму графу крыху нездаровіцца.

Рот хлопца расцягнуўся ад вуха да вуха.

— Яму нядобра, бо ў яго нейкія сямейныя праблемы. Праводзіш яго да кухонных дзвярэй і скажы вартаўніку, каб ён выпусціў яго праз вароты. Разумееш?

— Так, пан дырэктар.

— Марш! Маё шанаванне пану графу!

Цяржаўскі няцвёрдым крокам выйшаў за хлопцам, які па дарозе ўзяў з крэсла яго капялюш.

Друцкі надзеў пінжак.

Зала ўжо была пустая. Служкі прыбіралі. Гудзенне вентылятараў і звон посуду, які спешна збіралі, заглушалі размовы.

Дырэктар зноў абышоў увесь клуб, палічыў касу з Юстэкам, аддаў распараджэнні і паехаў у атэль.

Першыя промні сонца залівалі вуліцу ясным, празрыстым, нібы свежавымытым святлом.

«На самай справе я вар’ят, — падумаў Друцкі, канстатуючы, што па сваёй волі ўзяў на сябе чужую віну, — вар’ят безнадзейны!»

Ён дадаў газу, і свежы вецер ударыў у яго стомленыя вочы.

«Але добра быць вар’ятам!» — засмяяўся ён, і матор адказваў яму ціхім адабральным мурканнем.

У паветры пахла бэзам.

Раздзел 13

Недзе, у самым далёкім калідоры, прагучаў першы званок, секундай пазней затрашчаў другі ўнізе, нарэшце ўжо і гэты ў восьмым класе радасна адазваўся. Нудная сухая пані Крупова на палове сказа перарвала сваю лекцыю аб прадукцыі нафтавай вытворчасці і пачала складваць кнігі і запісы.

Ніхто ўжо на яе, зрэшты, і не звяртаў увагі. Дзяўчаты паўставалі з месцаў, хутка зашпільваючы партфелі. Клас напоўніўся гоманам спешна кінутых згадванняў пра пазыку падручнікаў, пра сустрэчу вечарам перад кінатэатрам, пра ўзоры для вышывання. Насамрэч ніводная з іх ужо не думала ні пра нафту пані Круповай, ні пра вышыўкі, ні пра кніжкі.

Зараз яны цалкам былі паглынутыя ўсведамленнем свабоды, гэтага найвялікшага моманту дня, калі яны апынуцца на вуліцы адны. Некага чакаюць у бліжэйшых варотах студэнты або кадэты, іншых — яшчэ больш: цэлыя натоўпы незнаёмых прахожых, прыстойных мужчын, пад прагнымі позіркамі якіх яны будуць дэманстраваць пругкасць сваіх маладых цел.

Вось яны высыпаюцца на ходнік у сваёй гранатавай форме з флоцкімі каўнярамі, са смехам, румяныя, звонкія, смелыя. Іх вочы іскрацца, крок робіцца пругкім, нервовым, ад якога напаўраскрытыя грудзі ўздрыгваюць пад тонкай тканінай блузак.

Якія ж пажадлівыя іх свежыя, ненафарбаваныя вусны, якое вялікае багацце адчуваюць у сабе гэтыя сакавітыя маладыя целы, багацце, якое яны жменямі б раскідвалі сярод гэтых мужчын у светлым адзенні з шыкоўна завязанымі гальштукамі. Дурні! Ці ж могуць яны дадумацца, што зараз вось мінаюць скарбы найфантастычнейшых жаданняў, ашаламляльных мар, утоенага сораму!..

Яны ідуць па дзве, па тры, прытуліўшыся адна да адной, рухавыя, нязграбныя, шчабятлівыя, смела шукаючы вачыма погляды мужчын, погляды, якія адчуваюць на сваёй гладкай скуры праз жакецікі.

— Як ты думаеш, мы сустрэнем сёння гэтага акцёра?

— А я табе кажу, што гэта інжынер. І ў дадатак жанаты. Учора я бачыла, як ён купляў папяросы на Маршалкоўскай. У яго на пальцы пярсцёнак.

— Не траві Юлькіну душу!

Юлька паціснула плячыма:

— У яго рыжае шчацінне, і ён заўсёды дрэнна паголены, — сказала яна пагардліва.

— Не скажы! У гэтым ёсць свае плюсы. Калі ён так казыча! Гэта павінна ўзбуджаць!

Юлька ў душы прызнавала, што сяброўка мае рацыю, але якраз падыходзіў аб’ект размовы, таму дзяўчына здолела толькі прамовіць:

— Ідзе.

Усе тры падміргнулі яму і азірнуліся.

Ён стаў і з усмешкай глядзеў на іх.

— Чакайце! — усклікнула адна дзяўчына. — Зараз мы павітаемся і пабачым, за кім з нас ён пойдзе.

Усе пагадзіліся. Карпоўска пайшла па вуліцы Снядэцкіх, Радзікуўна па Польнай, а Юлька ў бок дома. Яна ішла хутка. Юлька была ўпэўнена, што ён ідзе за ёй, але баялася азірнуцца. Калі на рагу Тапалёвай яна ўрэшце вырашыла гэта зрабіць, то пераканалася, што гэты ёлуп нават не думаў яе суправаджаць.

Гары ён гарам! Хай бы нават сабе пайшоў за рабой Радзікуўнай!

Дзверы адчыніла Юзэфова.

— Вы паабедаеце ці будзеце чакаць пані? — спыталася яна.

— Я пачакаю.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)