Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 179
Перейти на страницу:

— Бачыла. Яна вельмі старанна ўкладвала іх.

— А… кветкі!.. Ну, так, — засмяяўся ён, — зараз жа за работу.

Друцкі разабраўся з заляжалай карэспандэнцыяй, прадыктаваў некалькі рэкламных тэкстаў для прэсы.

З залы даносіліся гукі аркестра і гоман прысутных. У калідоры ўсё часцей чуўся прыглушаны дываном грукат хуткіх крокаў. Гэта афіцыянты, якія курсіравалі паміж кухняй і танцзалай.

Прыйшоў касір Юстэк:

— Сёння нядрэнна, пан дырэктар. Палова лож занятая і амаль усе столікі.

— Ну, трэба мне паказацца, — вырашыў Друцкі. — Зладжу ім сёння каціны канцэрт.

Аднак не спяшаўся выходзіць. Не вельмі прыемна свяціцца, калі ты так заплямлены, хоць і бязвінна.

Праходзячы ля пакоя «артыстак», Друцкі ўбачыў Казю.

— Як справы, малышка? — выкрыкнуў ён весела. — Навошта ты марнуеш грошы на кветкі? Ну, але дзякуй табе. Што ты на мяне так вылупілася?

Сапраўды, яна глядзела на яго шырока раскрытымі вачыма, нібыта спалохана.

— Ну? — Друцкі пагладзіў Казю па шчочцы.

— Дырэктар, — прашаптала яна, — я павінна вам сказаць нешта важнае.

— Важнае? О, я слухаю.

— Не, не тут. Адзін на адзін. Я прыйду ў кабінет пасля свайго выступлення. Толькі без сведкаў.

— Добра.

Казя знікла за дзвярыма.

Ужо з-за стойкі амерыканскага бара ён акінуў позіркам залу. Старых заўсёднікаў не бракавала. Аркестр якраз закончыў бастон, і пары танцуючых разыходзіліся да столікаў.

З’яўленне Друцкага ў зале выклікала хвіліну цішыні. Раптам нехта гучна выкрыкнуў:

— О, глядзіце, Вінклер! Прывітанне, дырэктар! Прывітанне!

— Віват! — зароў нехта з кута.

З другога кута пачуліся воплескі. Спачатку асобныя, яны пацягнулі за сабой іншыя, апладысменты перайшлі ў авацыю, якая напоўніла залу. Адзінкавыя выкрыкі змяніліся агульным шумам.

Некаторыя мужчыны паўставалі і акружылі Друцкага замкнёным колам. Пытанні, запэўненні, шчырыя поціскі далоняў, а здаля гуллівыя позіркі жанчын.

Аркестр урэзаў у агульным шуме фанфары. Служкі з поўнымі рукамі знерухомелі, тоўпячыся ў дзвярах.

Грабоўскі нахіліўся да Юстэка і крыкнуў яму ў вуха:

— Любяць людзі нашага шэфа! А?!

Танцы былі ў разгары.

Мяўканне ўдалося на славу. Друцкі вяртаўся ў кабінет сам вясёлы, як ніколі, і тут убачыў Казю, якая чакала яго.

— Ну, малышка?

— Але мне трэба сам-насам, — сказала дзяўчына, указваючы рухам галавы на дзверы, з-за якіх чуўся лёгкі клёкат пішучай машынкі.

— Тады, можа, заўтра?

— Не, мне трэба сёння. Вельмі важная справа.

Друцкі задумаўся:

— Што ж, добра. Прыйдзі праз паўгадзіны. Я адпраўлю пані Тэцю дадому.

Ён больш не задумваўся пра гэта. Падпісаў падрыхтаваныя лісты і адпусціў Тэцю:

— Да пабачэння, малышка. Ідзі дадому.

— Я не спяшаюся, — апусціла яна вочы.

— У мяне тут будуць розныя размовы, а работы ўжо няма. Да пабачэння, і няхай табе прысняцца анёлкі. Пабачымся толькі заўтра.

Два апошнія словы ён вымавіў асабліва выразна. Друцкі не хацеў, каб яна цяпер прыходзіла ў атэль. Магчыма, за ім, а можа, і за ёй сочаць.

Ён прысеў на падаконнік, праглядаючы рахункі, і чакаў. Праз некалькі хвілін пасля выхаду Тэці ў дзвярах паказалася Казя.

— Ну, хадзі і расказвай. Што здарылася?

Яна моўчкі стала перад ім з шырока раскрытымі вачыма, з якіх струменіў страх.

— Ты што, чорт цябе бяры, анямела, мая малышка?

— Не называйце мяне так, — сказала яна ціха, — я гэтага не вартая. Праз хвіліну вы мяне выганіце, як сабаку, бо нічога іншага я не заслужыла. Гэта я падклала морфій.

Друцкі ўстаў, засунуў рукі ў кішэні штаноў і нетаропка падышоў да яе.

— Ты напілася? — спытаўся ён спакойна. — Ты п’яная?

— Не, — патрэсла яна галавой — я цвярозая і гавару праўду. Гэта я, подлая, падклала. З помсты, са сляпой помсты.

Друцкі паклаў руку ёй на плячо:

— З помсты? Жанчына! За што ж ты мне помсціш? Чым я цябе пакрыўдзіў?

— О… — прастагнала яна, — не вам, не вам… Дзеля вас я б сэрца выдрала са сваіх грудзей… Я ёй хацела адпомсціць.

— Каму, ты вар’ятка?!

— Гэтай Тэці, гэтай хітрай дзеўцы, якая прыкідваецца святошай, што забрала цябе ў мяне… Я яе хацела прыбраць з вашых вачэй. Але была надта дурная. Я не ведала, як гэта зрабіць, і ўсё звалілася на вас. О, я няшчасная!

Яна ўсадзіла пальцы сабе ў валасы і абаперлася аб сцяну.

У Друцкага выцягнуўся твар, а на лбе выступілі зморшчыны.

— Дык гэта ты прадавала тут морфій?

— Я, я… Я праклятая, я распусная…

— Расказвай, — загадаў дырэктар.

Казя пачала распавядаць ціхім, стомленым голасам. Яна ўжо даўно пазнаёмілася з нейкім Цяржаўскім, з адным дзялком у гоначных і іншых справах, і ён яе падгаварыў. Ён прыносіў морфій ёй дамоў і сам браў грошы з пакупнікоў, а яе задачай было толькі ўручэнне ім слоічкаў. Яны прыходзілі сюды, а яна ім уручала. Цяржаўскі плаціў ёй па пяць-дзесяць злотых са слоічка, а сам, падлюга, браў з пакупнікоў па дваццаць злотых за грам. І яшчэ ашукваў іх, бо з кожнага пяцідзесяціграмовага слоічка патрохі адсыпаў. Яна сама гэта бачыла, таму што ён рабіў гэта ў яе кватэры. А пакупнікі гэтага нават не заўважалі, бо заўсёды нерваваліся і былі рады, што атрымліваюць сваю дозу.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)