Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 179
Перейти на страницу:

Дзяўчына кленчыла на падлозе, уціснуўшы галаву ў плечы, і рыданні калацілі яе бездапаможнае цела.

Друцкі стаяў і маўчаў.

Ён выняў папяросу і закурыў, не спяшаючыся, разарваў канверт і разгарнуў вялікі аркуш паперы.

Пад смешным, наіўным загалоўкам «Вяльможны Акруговы Суд» пачыналася: «У маёй смерці прашу не вінаваціць нікога. Я пазбаўляюся…»

Друцкі далей не чытаў. Склаў аркуш і рвануў. Папалам, і яшчэ раз папалам, і яшчэ раз.

На дыван пасыпаліся маленькія кавалкі паперы. Адны падалі тут жа ля яго ног, іншыя адляталі далей.

Дырэктар абтрос рукі, патушыў папяросу, схіліўся над Казяй, узяў яе за плечы, без высілкаў панёс і пасадзіў на стол. Яна трэслася, як у ліхаманцы, твар быў мокры ад слёз.

— І што ты сабе думала, смаркачка, — іранічна пачаў ён, — што такому шчаняці, як ты, трэба ехаць на той свет, бо такому слану, як я, нехта нечым пагражае? Гляньце на яе! Ахвяру яна мне прыносіць! Самаадданасць!..

Друцкі рассмяяўся, а яна ўсё рыдала, пазіраючы на яго час ад часу заплаканымі вачыма.

Ён тлумачыў, адчытваў, злаваўся, прыдумваў, пагражаў, зневажаў, што яна перастала рыдаць і супакоілася.

— Ну, ты сама бачыш, што зрабіла глупства?

— Не, — патрэсла яна галавой.

— Але ты даеш мне слова, што будзеш мяне слухаць?

— Буду.

— Ну дык зараз прыпудры нос і марш дадому. Я што-небудзь прыдумаю для цябе. Але калі ты гэта зробіш, калі тваё дурное самазабойства павісне на маім сумленні, то я табе гэтага ніколі не дарую. Ты мяне пакрыўдзіла, жадала таго ці не, але пакрыўдзіла. Праўда?

— Вельмі пакрыўдзіла, — шапнула Казя.

— Ну, бачыш, і хочаш загладзіць віну.

— Хачу.

— Таму дазволь, каб я выбраў спосаб гэта зрабіць. А ты хацела мяне яшчэ раз пакрыўдзіць.

— А калі вас засудзяць?

— Не бойся, не засудзяць. А калі і так, то гэта ўжо не твая справа. Ты павінна слухаць і ўсё. Рот на замок, і рабі сваю справу. А я што-небудзь для цябе…

У дзверы пастукалі, і Казя здрыганулася.

Друцкі адчыніў. За дзвярыма стаяў хлопец са швейцарскай:

— Там адзін чалавек да панны Казі.

— Хто такі? — спытаўся Друцкі.

— Такі лысы.

— Гэта ён, — спахмурнела Казя, — Цяржаўскі.

— Чакай, — загадаў хлопцу Друцкі і, зачыніўшы дзверы ў яго перад носам, звярнуўся да дзяўчыны:

— Чаго гэты злодзей хоча ад цябе?

— Вядома, — паціснула яна плячыма, — хоча, каб я давала морфій пакупнікам. А я ні за што… Хопіць з мяне гэтага…

— Тады слухай, — узяў яе за руку Друцкі, — ідзі ў сваю грымёрку і праз дзесяць хвілін ты павінна пайсці дадому. І не прыходзь заўтра! Я табе нічога не скажу!

Казя зноў хацела яго пацалаваць у руку, але ён прыкрыкнуў на яе:

— Не трэба, дурніца. Я яшчэ не біскуп.

Ён чмокнуў яе ў шчочку і, моцна паляпаўшы яе па спіне, выпусціў на калдор.

— Слухай, хлопча, уважліва: ты пойдзеш да гэтага лысага і скажаш яму, што панна Казя не можа да яго выйсці, але што яго чакае…

— У грымёрцы, — скеміўшы, закончыў хлопец.

— Не ў грымёрцы, а тут, у кабінеце. Скажы яму, што яна адна і чакае. Каб ён абавязкова прыйшоў. Разумееш?

Друцкі чакаў доўга. Дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў Цяржаўскі, высокі, мажны, амаль саракагадовы амбал з лысым чэрапам і з тоўстым, у складкі каркам. Ён зрабіў рух, нібыта хацеў павярнуць назад, але, авалодаўшы сабой, усклікнуў з усмешкай на бліскучым пажадлівым твары:

— А, каго я бачу, дарагі пан дырэктар Вінклер!

— Я рады вас бачыць, пан Цяржаўскі.

— Я, уласна, не да шаноўнага дырэктара, але хлопец мяне прывёў сюды. Аднак, калі ўжо…

Ён замоўк, таму што Друцкі падышоў да дзвярэй і замкнуў іх на ключ.

— Я замыкаю, — патлумачыў ён, — бо хачу, каб нам не перашкаджалі. А я павінен з вамі пагаварыць, пан Цяржаўскі.

— Я заўсёды да вашых паслуг, — няўпэўнена прамармытаў госць.

— Вам вядома, што я абвінавачаны ў незаконным гандлі морфіем?

— Вядома! Вось дык няшчасце, — жаласліва прастагнаў Цяржаўскі. — Гэта відавочна нейкае непаразуменне, а колькі непрыемнасцей!

Друцкі акуратна зняў пінжак і павесіў яго на спінку крэсла. Цяржаўскі адразу зарыентаваўся ў сітуацыі і зрабіў крок да дзвярэй.

— Чакай! — буркнуў Друцкі, не рухаючыся з месца.

— Што вам ад мяне трэба, пане Вінклер?

— Я хачу падзякаваць табе асабіста за дабрыню, перад тым як цябе пачастуюць крыміналам.

— Нібыта за што? — бессаромна падняў галаву Цяржаўскі.

— Не хвалюйся, дрэнь! Усё ўжо ў мяне. Твая Казя накіравалася на пасяджэнне, ды і табе варта некалькі гадоў адпачыць.

— Выпусціце мяне!

— Не, братка, не так хутка.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)