Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Уся тройца вытарапілася на кацёл. Зелле ў ім нагадвала млява булькочучы чорны бруд.
— Упэўнена, што зрабіла ўсё, як трэба, — занепакоена перачытваючы пакрытую плямамі старонку “Найпатэжных зелляў”, сказала Герміёна. — І выглядае яно, так як апісана у кнізе... Так, пасля таго, як мы скаштуем зелле, мы будзем мець толькі адну гадзіну, перш чым зноўку пераварацімся на сябе саміх.
— І што цяпер?— шэптам, спытаўся Рон.
— Цяпер, мы разальем зелле ў тры шклянцы і дададзім да іх валасы.
Герміёна плюхнула ў кожную з шклянак па вялізнай порцыі зелля. Потым адкаркавала бурбаку і стрэсла мілісэнцін валасок ў першую з трох.
Зелле імгенна зашыпела, як кіпячы імбрык, шалёна ўспенілася і праз секунду-другую змяніла колер на хваравіта жоўты.
— Бе... — сапраўдная Мілісэнта Бульстрод, — заявіў з гідкасцю на твары, Рон. — Закладаюся, на смак яна такая ж брыдотная.
— Цяпер ваша чарга, — прамовіла дзяўчынка.
Гары кінуў у сваю шклянку валасы Гойла, Рон зрабіў тое ж самае з валоссем Крэйба. Іхныя шклянкі таксама засыкалі і ўспеніліся. Гойл зрабіўся балотна-зялёным, а Крэйб цёмна карычневым.
— Чакайце!— прамовіў Гары, калі Рон з Герміёнаю схапілі свае шклянкі. — Нам лепей не піць іх тут. Як толькі мы пераварацімся на Крэйба з Гойлам, нам тут будзе замала месца. А Мілісэнта таксама памерам ані не піксі.
— Маеш рацыю, — адчыняючы дзверы, згадзіўся Рон. — Разыходзімся па асобных кабінках.
Асцярожна, каб не праліць ані кроплі, Гары праслізнуў у суседнюю кабінку.
— Гатовы?— спытаўся ён.
— Гатовы, — адказалі яму галасы Рона і Герміёны.
— Раз... два... тры...
Заціснуўшы носа, Гары ў два вялізных глытка выпіў сваё зелле, якое на смак нагадвала, перавараную капусту.
Яго вантробы адразу ж пачало круціць, як быццам ён праглынуў колькі жывых змеяў... яго сагнула напалам і склалася адчуванне, нібы зараз яго званітуе... Хутка гэта палаючае адчуванне распаўсюдзілася ад жывата ажно да кончыкаў пальцаў. Потым, цяжка дыхаючы, Гары паваліўся на карачкі, яму здавалася, што яго цела плавіцца, а скура кіпіць, як той гарачы воск. На яго вачах, яго рукі пачалі расці, пальцы зрабіліся таўсцейшымі, а суставы зрабіліся падобнымі на балты. Яго плечы балюча пашырыліся, паколванне на ілбе паказала, што валоссе ў яго цяпер расце адразу ж пасля брывей. Вопрадка яго разарвалася пад націскам грудзей, як у бочкі, што ламае свае абручы; а ногі пачалі балець з-за абутку на чатыры памеры меньшай, чым патрэбна...
Усё скончылася гэдак жа нечакана, як і пачалося. Гары ляжаў, прыціснуўшыся тварам, да халоднай каменнай падлогі і слухаў панурае булькатанне Мармытухі Міртлы з яе кабінкі. Хлопчык з цяжкасцю скінуў з сябе чаравікі і выпрастаўся. Як жа дзіўна было адчуваць сябе Гойлам. Сваімі дрыготкімі вялізнымі рукамі, Гары сцягнуў з сябе сваю старую мантыю, якая цяпер дасягала яму толькі ладыжак, начапіў больш вялікую і зашнураваў чаравікі так, як гэта рабіў сам Гойл. Ён пацягнуўся, каб адштурхнуць валасы з вачэй, але яго рука сустрэлася толькі з кароткім шчаціннем. Тут ён адчуў, што яму перашкаджаюць акуляры, бо Гойл, зразумела ж, іх не насіў. Схаваўшы акуляры ў кішэню ён клікнуў:
— Гэй, з вамі двума ўсё добра?— спытаўся ён нізкім скрыгочучым гойлавым голасам.
— Так, — пачулася глыбокае буркатанне Крэйба з правага боку.
Штурхнуўшы дзверы, Гары пакінуў кабінку і падыйшоў да трэснуўшага люстэрка. Адтуль, дурнаватымі, глыбока пасаджанымі вачыма на яго глядзеў Гойл. Гары пачухаў за вухам, Гойл у люстэрцы зрабіў тое ж самае.
Дзверы ў Ронаву кабінку адчыніліся. Хлопцы вытарапіліся адно на аднаго. Рон, акрамя таго, што быў збляднелым і ўзрушаным, меў гэткую ж як Крэйб фрэзуру пад гаршок і гэткія ж доўгія бы ў гарылы рукі.
— Гэта нешта неверагоднае, — прамовіў Рон і падыйдзя да люстэрка пастукаў пальцам па плоскім крэйбавым носе. — НЕВЕРАГОДНА.
— Нам лепей спяшацца, — заявіў Гары, зірнуўшы на гадзіннік, які шчыльна сціснуў тоўстае гойлаўскае запясце. — Нам яшчэ трэба высветліць, дзе слізэрынская гасцёўня, але я спадзяюся, мы зможам знайсці таго, хто нам яе пакажа...
— Ты не паверыш, — усё яшчэ ўважліва гледзячы на Гары, заўважыў Рон, — як гэта дзіўна бачыць Гойла, які РАЗВАЖАЕ. — ён пастукаўся ў кабінку Герміёны. — Гэй, давай, нам трэба спяшацца...
— Я, — пачуўся ў адказ высокі голас. — Я, напэўна, нікуды не пайду. Хадзіце адны.
— Герміёна, мы ведаем, што Бульстрод вырода, але ж ніхто не будзе ведаць, што гэта ты.
— Не... сапраўды... лічу, што мне не трэба ісці. А вы спяшайце, не марнуйце на мяне час.