Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: Я кажу, што мы жывем у прамежкавы час, мы пакуль занятыя барыкаднай культурай, мы яе вязьні, і ў нас шмат агульнага, але гэта — прамежкавы пэрыяд. Потым мы вырвемся ў сьвет спажываньня, бо пытаньне сэнсу жыцьця стаіць паўсюль. Я 8 год пражыла за мяжой, і магу сказаць, што нідзе няма адказаў. Усе ў пастцы гэтага спажываньня, гэтага прыватнага жыцьця, якое заводзіць чалавека ў тупік. Іншага варыянту на сёньня, на жаль, няма. Сёньня сэнс нашага жыцьця ўратаваны тым, што мы змагаемся, гэта надае сэнс нашаму жыцьцю. Але далей праблемы будуць нашмат больш складаныя і жорсткія, і нашая культура будзе да іх нашмат менш падрыхтаваная, бо мы — людзі «культуры барацьбы».

«Я нідзе ня бачу Лукашэнкі, паўсюль тырчыць Сталін»

28 ліпеня 2008

Юры Дракахруст, Прага

Ці застанецца Беларусь аўтарытарнай дзяржавай? Ці зьменіцца яе цяперашні савецкі антураж? Над гэтымі тэмамі ў «Праскім акцэнце» разважаюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько і публіцыст Аляксандар Фядута.

Дракахруст: Што са спадчыны Аляксандра Лукашэнкі захаваецца ў жыцьці Беларусі пасьля ягонага сыходу? Цяпер такая пастаноўка пытаньня здаецца недарэчнай, прыкметаў таго, што сыход адбудзецца хутка, пакуль няшмат. Але такое пытаньне — спосаб паразважаць пра тое, што ў нашым сёньняшнім жыцьці — бягучае, часовае, абавязанае асаблівасьцям цяперашняга кіраўніка краіны, а што — больш, трывалае, доўгатэрміновае.

Часам мары і нават развагі пра тое, «што будзе, калі...», зводзяцца да спадзеву, што гады кіраваньня Лукашэнкі пасьля ягонага сыходу разьвеюцца, як кепскі сон, і беларусы прачнуцца ў чэрвені 1994 году. Аднак, назіраючы за наступствамі самых выбітных «каляровых» рэвалюцый апошніх гадоў, часта прыходзіш да высновы, як мала там па сутнасьці зьмянілася, і што матрыца, зададзеная аўтарытарнымі ўладарамі, засталася непахіснай.

Давайце паспрабуем спрагназаваць, што ж зь сёньняшняй спадчыны застанецца ў будучыні. Пачнём з дэмакратыі. Цяпер яе няма. А будзе? Хіба досьвед кіраваньня Лукашэнкі ня будзе спакусай для ягоных наступнікаў, нават калі яны будуць паходзіць з самай дэмакратычнай апазыцыі? Яны ж будуць ведаць, што можна і так.

А з другога боку — ці не атрымаецца так, што прыйдзе сапраўдная дэмакратыя, а празь некаторы час народ скажа: «Пры Лукашэнку быў парадак, а цяпер — бардак»? Аляксандар Фядута, Вам першаму пытаньне.

Фядута: Захаваецца, на мой погляд. І ў мяне ёсьць дзьве падставы так лічыць. Па-першае, правесьці эканамічныя і палітычныя рэформы можна, на мой погляд, толькі выкарыстоўваючы аўтарытарныя мэханізмы ўлады. І менавіта дзеля таго, каб дэмакратыя ўсталявалася хутка, новая ўлада павінна будзе дзейнічаць гэтак жа аўтарытарна, як Лукашэнка.

А па-другое, сёньняшнія лукашэнкаўскія апанэнты маюць той самы палітычны досьвед, што і ён. Яны не зьяўляюцца, уласна кажучы, дэмакратамі: паглядзіце, што цяпер адбываецца ў партыі БНФ, паглядзіце, як паводзяць сябе прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл, калі размова ідзе пра спробу абмеркаваць іх пазыцыю і іх учынкі, і вы ўбачыце, што гэта — тое люстэрка, у якое глядзіцца Лукашэнка.

Дракахруст: Андрэй Дынько, ці згодны Вы з прагнозам Аляксандра?

Дынько: Мне падаецца, што пытаньне, якім будзе палітычная сыстэма пасьля Лукашэнкі, застаецца адкрытым. Чым даўжэй Лукашэнка будзе трымаць уладу ў краіне, тым менш шанцаў, што сыстэма, якую ён заклаў, захаваецца пасьля яго сыходу. Такія сыстэмы «заточаныя» пад аднаго чалавека. І, як паказвае досьвед, яны не захоўваюцца пасьля сыходу гэтага чалавека.

Трэба зьвярнуць увагу, што цяперашняя сыстэма, апроч іншага, яшчэ і дысфункцыянальная. Напрыклад, мы маем парлямэнт, які не выконвае ролю парлямэнту, ён выконвае ролю адно легітымацыі рашэньняў, якія прымаюцца выканаўчай ўладай, і ня больш за тое. Гаварыць пра поўную стабільнасьць гэтай сыстэмы не выпадае, хоць словы Яна Максімюка пра тое, што Лукашэнка заклаў элемэнты дзяржаўнасьці, якія яго перажывуць — у гэтым ёсьць сэнс. Ну, скажам, ён стварыў нармальную мытную сыстэму, памежную службу, падатковую службу, ясна, што яны захаваюцца (Мытны і памежны дзяржкамітэты былі створаныя ў 1992-1993 гг. — Рэд.). А вось, скажам, камітэт дзяржаўнага кантролю — у мяне ёсьць сумнеў.

Дракахруст: Сьвятлана, Андрэй падышоў да пытаньня тэхналягічна, разьбіраючы лёс дзяржаўнай сыстэмы па пэўных інстытуцыях. Ну а калі паглядзець у цэлым, якасна: сыстэма, якая будзе пасьля Лукашэнкі, будзе набліжаная да той сыстэмы, якая існуе, скажам, у Польшчы ці Літве, ці гэта будзе толькі пэўная мадыфікацыя таго, што ёсьць і цяпер?

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)