Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: Я мяркую, што трэба падзяляць, што зрабіў Лукашэнка, а што зрабіў час. Мытня, памежная служба — стварэньне гэтага прадыктаваў час, гэта робяць і суседзі. Гэта не ягоная справа.

Што ж зрабіў сам Лукашэнка? Я наважуся сказаць, што ён нічога новага не зрабіў, гэта працяг таго, што ў нас было. Гэта генэральны сакратар, толькі называецца сёньня прэзыдэнт, з тымі самымі паўнамоцтвамі і ўладай, хіба што зь непадпарадкаваньнем Маскве. А ў астатнім — гэта сталінская арганізацыя. Я нідзе ня бачу Лукашэнкі, паўсюль тырчыць Сталін.

Мы кажам, што Сталін сышоў. А хто пасьля яго застаўся, хто застаўся нават пасьля «адлігі», пасьля хрушчоўскага бунту намэнклятуры, прыніжанай Сталіным? Застаўся сталінскі чалавек.

Лукашэнка здолеў даказаць, што ў сацыялізму застаўся рэсурс, што ён ня быў выпрацаваны, што, дарэчы, гаворыць на карысьць Гарбачова, яго маштабу. Лукашэнка ўскосна даказаў, што калі б у нас былі больш разумныя кіраўнікі, то разьвіцьцё магло б пайсьці іншым шляхам, шляхам народнай дзяржавы, народнага капіталізму, а не намэнклятурнага і не прыхаванага, як у нас цяпер. Гэта быў бы шлях з арыентацыяй на маленькага чалавека.

Я не прыхільніца Лукашэнкі, але ён, на жаль, падабаецца большай частцы майго народу. Гэты савецкі чалавек застаецца, і Лукашэнка — гэта ягонае люстэрка.

Адзінае, што застанецца пасьля Лукашэнкі і з чым давядзецца лічыцца любому яго наступніку — гэта тое, што дзяржава павінна быць народнай. Яна ня стала народнай, якой магла б быць, але пэўны сацыяльны кантракт з насельніцтвам быў і да апошняга часу вытрымліваўся. Ва ўсялякім выпадку, гэта дэкляравалася. Я мяркую, што ён увойдзе ў гісторыю як неадназначная постаць, калі ён своечасова і без крыві сыдзе.

Дракахруст: Сьвятлана Алексіевіч ужо сказала пра савецкасьць, пра савецкасьць структурную, зьмястоўную. А я хачу пагаварыць пра савецкасьць зьнешнюю, бо гэта таксама немалаважны чыньнік.

Беларускі рэжым, магчыма, і ня самы рэпрэсіўны на абшарах былога СССР, але ўжо пэўна — самы савецкі, хаця б паводле антуражу. І зварот «таварышы», што гучыць з вуснаў кіраўніка дзяржавы, і архітэктура, і зьмена бел-чырвона-белага сьцяга на падноўлены савецкі, і перанос Дня Незалежнасьці на 3 ліпеня — дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў — усё заклікана ствараць уражаньне, што Беларусь працягвае жыць у СССР. Такой канцэнтрацыі савецкасьці няма ня тое, што ў Кіеве ці Вільні, але нават у Ашгабадзе ці Ташкенце.

А пасьля Лукашэнкі — застанецца гэта ці не? Можа, справа ня толькі ў тым, што цяперашні прэзыдэнт — своеасаблівы рамантык савецкасьці, а ў ягонай упэўненасьці, што гэта ў ідэалягічным сэнсе працуе, а нешта іншае працаваць ня будзе? Можа, у гэтым давядзецца даволі хутка ўпэўніцца і ягоным наступнікам, кім бы яны ні былі?

Дынько: Сьвятлана Алексіевіч вельмі мудра прапанавала падзяліць тое, што зрабіў Лукашэнка, і тое, што прадыктаваў час. У такой закрытай, ізаляванай сыстэме, як цяперашняя Беларусь, мы часам схільныя ўсё зводзіць да дзеяньняў аднаго чалавека ці прынамсі нейкай закуліснай групы, якая ажыцьцяўляе ўладу. Насамрэч, грамадзтва залежыць ад воляў і дзейнасьці мільёнаў людзей, кожны зь якіх па-свойму ўплывае на хаду гісторыі, кожны зь якіх ёсьць творцам сваёй нацыі, сваёй дзяржавы і яе будучыні.

Лукашэнкаўцы старанна лепяць са свайго правадыра вобраз беларускага Атацюрка, нават мянушку яму выбралі аналягічную — Ата-Цюрк — па-турэцку азначае «бацька туркаў». Туркменбашы, дарэчы, таксама ж «бацька туркменаў»...

Лукашэнкаўцы бачаць у цяперашняй сыстэме зародак вечнага рухавіка, які зможа захавацца. Але яны пры гэтым робяць адну вялікую памылку. Чаму спадчына Атацюрка аказалася такой даўгавечнай, чаму ён шануецца ў сваёй краіне? Таму што ён жалезнай рукой вёў сваю краіну ў будучыню, мадэрнізаваў, эўрапеізаваў яе.

Са спадчыны Лукашэнкі захаваецца тое, што было арыентавана ў будучыню, што прадбачыла будучыню. А ўсё, што было арыентаванае на мінуўшчыну, аджыве. Гэта закон гісторыі.

У гэтым сэнсе — наконт савецкай спадчыны. Лукашэнка навязвае гэтую савецкую спадчыну, ён сілай заганяе грамадзтва ў савецкую «скуру». Мне падаецца, што ўсё гэта абсыплецца і трэсьне, як толькі беларускае грамадзтва перарасьце сябе.

Дракахруст: Сьвятлана Алексіевіч, вось Андрэй сказаў, што, на ягоны погляд, Лукашэнка «навязвае савецкую спадчыну беларускаму грамадзтву». А яно што — супраціўляецца гэтаму, як нечаму абсалютна яму чужому?

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)