Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 156
Перейти на страницу:

Трэба было жыць...

Ён клыпаў па дарозе, i цела яго нібыта высыхала на сонцы, рабілася смуглявым i жылістым. Паласатая павязка на галаве, халат, шаравары — усё, што было на ім, не выклікала ў праезджых цікаўнасці. Ён схаваў пояс, па якім маглі б прызнаць, што ён некалі належаў да племені магаў, i цяпер нічым не адрозніваўся ад усіх, хто таптаў камяністую дарогу, выбіраючыся па ёй з пустэльных горных сцяжынак ці, наадварот, узбіраючыся на ix, каб нешта шукаць у паднябеснай краіне, дзе, чым вышэй, тым болей сціскае чалавеку горла вышыня. Дні за дням i ішоў ён, i прахалода гор усё болей саступала месца сонцу, a самі горы заставаліся ззаду i нібы меншалі на вачах. Усё часцей трапляліся палі, на якіх, сагнуўшыся i не азіраючыся на прахожых, працавалі людзі. Цягнула цвіллю ад залітых вадою роўных палос, дзе вырошчвалі рыс. Усё болей каля гліняных, злепленых з сырцовай цэглы дамоў зелянелі дрэвы. Якраз быў час, калі наліваліся сокам персікі i пачыналі ружавець гранаты, востра вытыркаючыся з-за цёмна-зялёнага покрыва зеляніны. Каля пастаялых двароў часта стаялі мужчыны, расклаўшы на каляровым покрыве цяжкія, смуглявыя гронкі вінаграду, басму i хну для далоняў, каб не пацелі яны ад гарачыні, соты з мёдам альбо першыя, такія ўжо салодкія дыні.

Ён падыходзіў, моўчкі клаў манету, браў што трэба. Еў, седзячы пад цяністым платанам, слухаючы, як гавораць аб сваім старыя, што збіраліся ля чайханы, важна ківаючы галовамі. Некаторыя былі ў белых цурбанах, i ен ведаў - устаючы, каб пайсці далей, гэтым людзям трэба пакланіцца асабліва нізка.

Часта i заседжваўся, слухаючы дзіўныя гісторыі, якія расказваліся вось у такія часы, калі сонца не давала выйсці з-пад жыватворнага ценю i калі асабліва мякка цурчыць вада ў арыку, што абавязкова струменіцца побач.

Аднойчы ён пачуў расказ пра суфійскага паэта, Джафара аль-Хульдзі, які пасля крушэння карабля апынуўся на гіустэльным востраве разам ca сваімі спадарожнікамі. Яны ўжо рыхтаваліся да смерці i таму давалі зарокі i абяцанні алаху.

«Адзін з ix сказаў, што, калі Алах уратуе яго, ён ніколі не нарушыць посту. Другі — што будзе маліцца, робячы колькі там паклонаў. Трэці — што перастане лгаць.

Калі ж дайшла чарга да Джафара аль-Хульдзі, ён сказаў нечакана для ўсіх, што дае зарок — ніколі не есці мяса слана. Усе здзівіліся, пачуўшы гэта: «Ды дзе ж ты знойдзеш тут слана i чаму іменна яго?» Але ён не хацеў слухаць угаворы i папрокі ў блюзнерстве i гаварыў сваё. Пазней, успамінаў сам Джафар, ён прызнаўся, што не ведае, чаму яму прыйшла ў галаву такая думка. Але раз прыйшла — ён даў такі зарок, нягледзячы ні на што. I вось, што вы думаеце?..»

Расказчык перапыніўся, абвёў вачыма слухачоў. Алекса бачыў, што нават ганарлівыя старцы слухаюць не дыхаючы i нешта дзіцячае з'явілася ў ix тварах.

— Дык вось,— працягваў расказчык,— на чацвёрты дзень яны, шукаючы што пад есці, убачылі тоўстае сланяня. Спадарожнікі паэта забілі яго, насмажылі многа мяса i піравалі цэлы вечар. Але як ні клікалі Джафара, ён не падышоў да ix, хаця сам паміраў з голаду.

— Ну? — не вытрымаў малады мужчына ў жоўтай кашулі. Астатнія неадабральна пакасіліся на яго.

«А на другі дзень, калі яны сядзелі, ратуючыся ад гарачыні, з лесу выйшла сланіха. Яна раўла, напаўняючы пустыню крыкамі, i ўсе спадарожнікі Джафара скамянелі ад страху i паваліліся на зямлю, стогнучы i закрываючы сабе вочы.

Сланіха ж, падышоўшы да ix, стала абнюхваць кожнага з галавы да ног, і, прайшоўшыся хобатам па ўсім целе, паднімала нагу i апускала яе на чалавека так, каб раздушыць яго. А пасля ішла да наступнага i таксама забівала яго.

Джафар таксама скамянеў ад страху i ляжаў, клічучы алаха i развітваючыся з жыццём. Але сланіха, падышоўшы, абнюхала яго два ці тры разы, як бы не верачы сабе, а пасля схапіла хобатам i надняла ў паветра».

— Няўжо i яго забіла? — зноў не вытрымаў той жа мужчына, i старэйшыны з дакорам заківалі цурбанамі, азіраючыся на дзёрзкага.

«Не, Джафара яна не забіла, наадварот — паклаўшы яго сабе на спіну, пабегла некуды. Ішлі гадзіны, а яна ўсё то бегла, то ішла. A калі развіднела, асцярожна апусціла Джафара ca спіны i знікла. А ён, апамятаўшыся, убачыў сябе на вял i на ii дарозе і, прайшоўшы трохі, увайшоў у горад. Жыхары дзівіліся, убачыўшы яго там — а ён i сам не разумеў, як трапіў да ix. Пасля дазнаўся, што сланіха зрабіла за ноч вялікі шлях і, уласна кажучы, уратавала яго...»

Ідучы па дарозе, Алекса думаў аб зароку невядомага яму Джафара аль-Хульдзі. Чаму раптам той даў яго? Што i хто падказваў, што тым зарокам уберажэ ён сваё жыццё? Богі? Хто з ix — Алах, вялікі Зардушт ці далёкі адсюль Пярун? I колькі ix, багоў, на свеце? Два, тры? Тысяча? А можа, няма ніводнага, а ёсць толькі вялікая бясконцасць, што акружае ix, i яна мае свае таямніцы i законы? I каму будзе дадзена — з усіх тысяч i тысяч на зямлі — адгадаць ix?

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)