Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Перад споведдзю ўбачыла айца Уладзімера. Дачакалася, калі ён падыйдзе да яе, нахіліла галаву, папрасіла:
– Дабраславіце, айцец Уладзімер!
Ён дакрануўся рукой да галавы:
– Дабраслаўляю, Зінаіда!
Яна ўбачыла, што ў храм прыйшоў і пракурор Мяжэвіч. Ніколі да гэтага не бачыла яго ў саборы.
Ён паставіў адну свечку да памінальнага стала, а другую на падсвечнік – да свята.
Зінаіда паставіла побач і свае некалькі свечак. Жадала добрага здароўя і доўгіх год жыцця той хворай, якая збегла з бальніцы... Яшчэ – Ларысе Кандратавай, лепшай сваёй сяброўцы. Крыўды Ларыса на яе не трымала, што з Леанідам разышліся яе шляхі, але ж і ранейшай радасці пры сустрэчы ўжо не выказвала. Праз два гады пасля таго здарэння выйшла замуж за бельгійца, пакінула радзіму. Адтуль прыслала некалькі лістоў, расказвала пра сябе... Шчасліва ў яе ўсё атрымалася ці не, не зразумела Зінаіда..
Яшчэ паставіла свечку Кацярыне Кур’яновіч. На Украіну пераехала – выйшла замуж за кіеўскага хірурга.
І апошнюю – за Ігара Літошына, доктара. Дзякуючы яму, яна перанесла такую бяду, але ж і сустрэла сваё шчасце. Ігар недзе ў Гародні, працуе галоўным урачом адной з гарадскіх бальніц.
Пракурор памянуў Прынцэсу, якая загінула, папрасіў Бога, каб Ён даў доўгае жыццё той, новай Жанчыне, якая пачала нараджацца ў трэці раз.
Прынцэса падахвоціла пераступіць парог Божага храма слугу закона.
Адам Мяжэвіч зрабіў першы крок да Бога.
А ўсе мы ведаем: зрабіўшы ў жыцці хаця б толькі адзін, першы крок, за ім народзіцца і другі, і трэці... І выб‘ецца чалавек абавязкова на светлую дарогу, на шлях да Вышняга ...
Шляхі Гасподнія неспавядальныя...
24 снежня 2003 – 12 студзеня 2004 года
Санаторый “Бярэсце”
Сцеражыся майго гневу
Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога,
і слова было Богам.
Яно было на пачатку ў Бога: усё праз Яго пачалося,
і без Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць...