Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 379
Перейти на страницу:

І ўсё ж, і ўсё ж я шчаслівая, мой дарагі і каханы ляснічы Адам!

І не толькі тым, што нарадзіла сыноў. А тым, што яны, твае сыны, не толькі па плоці, а і па духу твае. Яны вось-вось будуць тваімі памочнікамі. Яны вучацца абодва на юрыдычным, і неўзабаве, можа, як і ты, стануць пракурорамі! І, як і ты, будуць судзіць такіх, як я, як іх маці…

Гэта нічога, што яны адмовіліся ад мяне, гэта нічога, што яны, камсамольцы, убачылі ўва мне адмоўны персанаж камуністычнага грамадства. Гэта нічога, што мяне пазбавілі мацярынства, – так мне і трэба. Але жыву я сёння адной думкай: не, не дарма я пражыла сваё жыццё… не дарэмна. Бо я дала (даруй за афіцыйны стыль) здаровых мужчын сваёй радзіме, якія будуць стаяць на варце Закону…

І ў маёй душы жыве спадзяванне, што некалі, калі яны стануць ужо дарослымі людзьмі, калі абудзіцца ў іх падсвядомае пачуццё абавязку перад бацькамі, і народзіцца пачуццё гонару, – то яны прыдуць да мяне…

Малю Бога, каб я на той час яшчэ жыла, і каб не прыйшлі да мяне яны на магілу. Бо тады іх боль будзе значна большы, бо то будзе боль раскаяння і разумення сваіх памылак, “правільных” памылак, – і мне тады будзе на тым свеце не так балюча за іх боль, які я не папярэдзіла, не адвяла ад іх…

Ты можаш папытацца ў мяне, дзеля чаго я ўсё гэта пішу табе, мой каханы? Правільна спытаеш. І будзеш мець рацыю.

А я адкажу – толькі дзеля таго, каб папрасіць цябе выканаць маю маленечкую просьбу. Якую?

Калі-небудзь, не сёння і не заўтра, а праз сотні гадоў, зайдзі, калі ласка, у Петра-Паўлаўскі сабор, туды, дзе я ўпершыню спавядалася перад Богам. І пастаў дзве свечкі. Адну – за памерлую Прынцэсу, за спачын, а другую – за здароўе Адроджанай жанчыны – Евы.

Тая, ранейшая, памерла, а новая нарадзілася.Я вельмі цябе прашу аб гэтым.Я больш ніколі да цябе звяртацца не буду, і просьбаў ніякіх не выкажу.

Замалі мой грэх, мой пракурор!

Замалі, замалі, замалі…

P.S. А сыны мае, як ні дзіўна, на цябе падобны – як дзве кроплі вады. А ім пажадай шчасця, як жадаю ім і я.

Цалую цябе, мой пракурор. Але цалую тымі вуснамі, якія ты бачыў у скверы жоўталісця...

Не ў губы, а ў лоб цалую, у светлы твой розум, і няхай ніколі цябе не пакіне цудадзейнае пачуццё – каханне!

Замалі мой грэх, Адам, замалі, – хаця ў тым граху я, можа, і не вінная.

Замалі...”

……………………………………………………………

І – апошняе...

Я поўнасцю вылечылася, пазбавілася той хваробы, якой набралася ад распуснага мужа. Пераканалася – ён не ты, даруй, што параўноўвала цябе з ім, даруй.Я вылечылася нават ад кахання да яго.

Але – не ад цябе. І – не да цябе.І Бог даў мне апошні шанец. Трэці. Апошні. Бо больш я ўжо і сама не прыму. Лепей ужо туды, адкуль ніхто не вяртаецца.

І ўжо ніколі ў мяне не будзе мужа.

...............................................................................................................

P.S. Дарагі мой пракурор, ляснічы!

Я знайшла сваё месца. Я сярод братоў і сясцёр, і нашу толькі чорнае адзенне. Я цяпер – манашка, ці – манахіня. Тут буду замольваць свае грахі, тут буду трымаць апошні выдых перад Богам.

І больш я ўжо нікому не перадам гора. Ты ўжо ніколі не ўзбудзіш справу па маім злачынстве, бо яго не будзе, але я ўсё роўна вымушана даць табе паказанні, мой ляснічы, каб і тую, нераспачатую справу, і мяне, ў тым ліку, здаў у архіў, – і выкінуў са сваёй памяці.

Бывай, мой ляснічы!

Лес ачысціцца ад непатрэбных дрэваў, – і тады на чыстай і светлай дзялянцы народзіцца светлая і чыстая, пахкая сунічная паляна, сатканая з сонечных праменняў, якая жыла і жыцьме ў маіх марах, думках і мроях...

Бывай, мой любы!

Усяго табе добрага, Адам!..

... Грэх замалі мой, добры пракурор! Не асуджай мяне ты, мой каханы, – як груз бетонны нашу я твой дакор, нашу ў сабе і днём, і ноччу – пастаянна. Жыццё маё Бог не саткаў з уцех, і шчасця гэтага ў жыцці я не спазнала: мяне забілі на дзевятнаццатай вярсце, на дваццаць пятай тое ж напаткала... Даруй, Адам, і строга не судзі мяне, і сам ніколі судзімы ты не будзеш... ... Калі ж мяне мой Бог за грэх не пракляне, тады даруюць мне мой грэх і людзі.

6.

У Храм святых Пятра і Паўла Зінаіда Паўлаўна прыйшла ў дзень услаўлення дванаццаці апосталаў Хрыстовых.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)