Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 150
Перейти на страницу:

– Тое ня сталася б новым для вас, – адказаў Гэндальф. – Ці ня гэтак вы й рабілі ў часы Дэнэтара, і амаль нічога болей? Зараз – не! Я сказаў, што тое – выбар рацыі. Я ня раю вам рацыю. Я сказаў, што перамогі зброяю не сягнуць. Але яшчэ спадзяюся на перамогу, толькі ж ня зброяй. Бо галоўнейшы за ўсе пляны й меркаваньні – Пярсьцёнак Улады, падмурак Барад-дуру й Саўронава надзея.

Пра гэтую рэч, спадары мае, вы ўсе ведаеце досыць, каб разумець нашае становішча ды Саўронава. Калі зноў здабудзе ён пярсьцёнак, усе вашыя подзьвігі не ўратуюць нас, а ягоная перамога будзе хуткаю й рашучаю – такою, што аніхто й не прадбачыць краху Саўронавага панаваньня да самага скону нашага сусьвету. Калі ж пярсьцёнак вынішчаць, Саўрон падзе, і гэтак нізка, што зьнікне самая надзея зноў паўстаць яму. Бо ён страціць найвялікшую частку першароднай моцы, і ўсё, вырабленае й зьдзейсьненае з дапамогаю той моцы, абрынецца, і застанецца ён назаўсёды скалечаным, прывідам лютасьці й злосьці, што катуе сам сябе сярод ценяў, курчачыся ад нянавісьці, ня здольны набрацца моцы зноў ці ўвасобіцца. I гэтак сусьвет пазбавіцца ад вялікага ліха.

Іншае ліха можа прыйсьці, бо й сам Саўрон усяго толькі служка й пасыльны ліха большага. Аднак тое ня наш клопат і доля – заўладарыць над усімі ваганьнямі гэтага сусьвету. Нам прызначана ўладкаваць гады, у якія мы жывем, выкараняючы ліха ў тых палёх, што ўрабляем мы, каб пасьля нас аратым засталася чыстая зямля. А якое надвор'е будзе ў іх над галовамі – ня наш клопат.

Саўрон ведае ўсё гэтае. Ведае таксама, што найвялікшая ягоная каштоўнасьць знайшлася, але ня ведае, дзе яна, – або так мы спадзяемся. I таму цяпер ён у вялікім сумневе. Бо калі мы знайшлі пярсьцёнак, сярод нас ёсьць тыя, каму стане моцы скарыстаць яго. Гэта яму таксама вядома. Ці не памылюся я, Арагорне: ты паказаў яму сябе ў палантыры Ортанку?

– Так, перад выездам з Горнбургу, – адказаў Арагорн. – Час падаўся мне адпаведным, я падумаў: дзеля таго камень і патрапіў да мяне. Мінула дзесяць дзён, як Ахоўнік Пярсьцёнка пайшоў на ўсход ад Рэрасу, і я палічыў: трэба адвесьці вока Саўрона ад ягонай уласнай зямлі. Надта рэдка хтосьці выклікаў яго на барацьбу з таго часу, як вярнуўся ён да сваёй вежы. Калі б я прадбачыў, якім хуткім будзе ягоны адказ, мо й не сьпяшаўся б правакаваць яго. Ледзь хапіла часу прыйсьці на дапамогу вам.

– А як жа так? – спытаў Эямэр. – Усё дарма, кажа вашаць, калі ён дабярэцца да пярсьцёнка. Чаму ён ня лічыць, што марна нападаць на нас, калі пярсьцёнак у нас?

– Бо ён яшчэ ня ўпэўнены, – адказаў Гэндальф. – Ён прыдбаў сваю моц зусім не чаканьнем, пакуль ягоныя ворагі набяруцца сілы ў бясьпецы, як дазвалялі тое мы. Таксама не адзін дзень трэба, каб авалодаць поўнаю сілаю пярсьцёнка. Бо толькі адзіны гаспадар ягоны можа ўладарыць ім. I Саўрон чакае свары й бойкі паміж намі, пакуль наймацнейшы з нас не паставіць сябе гаспадаром ды не прынізіць астатніх. У час такой свары пярсьцёнак дапаможа сапраўднаму ўладару, калі той пасьпяшаецца й нападзе зьнянацку.

Бо ён чакае. Ён бачыць і чуе шмат. Назгулы ягоныя яшчэ ўюцца над намі. Яны праляталі над палямі Пеленару на досьвітку, хоць няшмат хто з стомленых ды сонных адчуў іхнюю прысутнасьць. Ён вывучае прыкметы й пазнакі: меч, які пазбавіў яго каштоўнасьці, перакаваны нанова, ветры ўдачы зноў паварочваюцца ў наш бок, і нечакана ягоны першы напад церпіць паразу. Дый гіне найвялікшы ягоны гетман.

Штохвілінна расьце ягоны непакой, і позірк ягоны мкне сюды, амаль сьляпы да ўсяго астатняга, што рушыць вакол. Дык мы павінны трымаць гэты позірк. У тым нашая надзея. У тым і мая парада: пярсьцёнак цяпер ня ў нас. У мудрасьці ці адчайнай дурноце выслалі мы яго прэч на зьнішчэньне, каб ён ня зьнішчыў нас. Безь яго мы не сягнем перамогі зброяю. I мусім цяпер усімі сродкамі адцягваць Саўронаў позірк ад сапраўднай ягонай небясьпекі. Мы не сягнем перамогі зброяю, але зброяю можам даць Ахоўніку Пярсьцёнка адзіны ягоны шанец, хоць і малы.

Пачатае Арагорнам мусім працягнуць мы ўсе. Падштурхнем Саўрона да апошняга кідку, да таго, каб ён выявіў усю прыхаваную моц, каб вывеў усё войска з сваіх земляў. Зараз жа рушма насустрач яму. Станьмася прынадаю, хоць бы ягоныя сківіцы сьціснуліся на нас. Прынаду ён возьме ў надзеі й прагнасьці, бо палічыць, што ў такой пасьпешлівасьці відаць пыха новага гаспадара пярсьцёнка, і скажа: "Ён надта рана й надта далёка совае сваю шыю – у пастку, адкуль ужо ня выберацца. Там я зьнішчу яго, і тое, што ў пысе й невуцтве забраў ён у мяне, ізноў стане маім назаўжды".

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)