Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Галоўная зала выглядала сапраўды пышна. Тут быў і тузін пакрытых шаццю елак і аплёўшае столю паўночнае ззяне з падубу і амелы, а зверху на прысутных падаў зачараваны снег, сухі і цёплы. Дамблдор праспяваў колькі сваіх улюбёных калядак. Хагрыд басіў ўсё гучней з кожным наступным кубкам эгнога. Персі не разумеў, чаму над ім смяюцца, бо не заўважыў, як Фрэд зачараваў яго прэфектскі значык, так што цяпер надпіс на ім чытаўся, як “Ёлупрэфект”. Гары нат не звяртаў ўвагі на гучныя, яхідныя каментары Малфоя са слізэрынскага стала ў бок яго новага швэдара. Калі ім пашанцуе, праз колькі гадзін Малфой з лішкам за ўсё адплаціць.
Толькі Гары і Рон, паспелі з’есці па трэцяй порцыі каляднага пудзінгу, як Герміёна паклікала іх з залы, каб распавесці ім свае планы на вечар.
— Усё што нам цяпер трэба, кавалачак ад людзей у якіх мы жадаем перавараціцца, — як нічога ніякага, быццам адпраўляла іх у супэрмаркет за пральным парашком, заявіла Герміёна. — І, канечне, лепш за ўсё, калі мы атрымаем кавалачкі ад Крэйба і Гойла, яны лепшыя сябры Малфоя і ім ён можа хоць нешта сказаць. А яшчэ, мы, зразумела, павінны быць упэўнены, што сапраўдныя Крэйб з Гойлам не ўварвуцца ў пакой, пакуль мы будзем дапытваць Малфоя.
— Я сёе-тое дзеля гэтага зрабіла, — ігнаруючы ніякаватыя твары Гары і Рона, працягвала дзяўчынка. Яна працягнула ім два шакаладных кекса. — Я начыніла іх простай соннай настойкай. Цяпер, нам проста трэба пераканацца, што Крэйб з Гойлам іх знойдуць. Вы ж ведаеце якія яны ненажэры, калі яны ўбачаць гэтыя кексы, яны абавязкова іх з’ядуць. А калі яна паснуць, мы вырвем ў іх колькі валаскоў, а саміх схаваем у каморы для мёцел.
Гары і Рон з недаверам перазірнуліся.
— Герміёна, я не думаю...
— Мы можам ў нечым сур’ёзна памыліцца...
Але Герміёна зірнула на іх са сталёвым бляскам ў вачах, які хлопцам прыходзілася бачыць, толькі на твары прафесаркі МакГонагал.
— Без валасоў Крэйба і Гойла зелле будзе бескарысным, сурова сказала яна. — Вы ж ЖАДАЕЦЕ дапытаць Малфоя?
— Ну, добра, добра, — адказаў Гары. — А што наконт цябе. Чые валасы вырвеш ты?
— Дзеля сябе я ўжо маю!— жвава прамовіла дзяўчынка і дастала з кішэні бурбалачку з адным валаском. — Памятаеце на двубойным клубе, мы счапіліся з Мілісэнтай Бульстрод? Калі яна спрабавала задушыць мяне, яна пакінула на маёй мантыі вось гэта! Яна на Каляды паехала дамоў, але я папросту скажу, што пажадала вярнуцца ў школу.
Герміёна ў чарговы раз кінулася правяраць гатовасць шматыстотнага зелля. Рон з няўцешнасцю на твары азірнуўся на Гары.
— Ты калі-небудзь чуў аб плане, у якім большасць з пунктаў могуць пайсці ня так?
*
Аднак да вялікага здзіўлення хлопцаў, першы этап аперацыі прайшоў, як і казала раней Герміёна, на здзіўленне лёгка. Пасля каляднага чаявання, яны схаваліся ў вестыбюле і прыняліся чакаць Крэйба з Гойлам, якія засталіся ў самоце сядзець за слізэрынскім сталом, каб запхаць у сябе па чацвёртай порцыі бісквітаў. Кексы Гары паклаў на пачатку лесвічных парэнчаў. Як толькі яны заўважылі, як Крэйб з Гойлам, нарэшце, пакінулі галоўную залу, Гары з Ронам хуценька схаваліся за нейкімі даспехамі ля уваходных дзвярэй.
— Колькі ж яны могуць зжэрці?— у захапленні прашапатаў Рон, калі, убачыўшы кексы, Крэйб з радасцю на твары паказаў на іх Гойлу. Падыйдзя да парэнчаў, яны, бязглузда ўсміхаючыся, цалкам запхалі кексы ў свае рты і з пераможнасцю на тварах, сквапна іх зжавалі, пасля чаго, нават не змяніўшы выразу на тварах, слізэрынцы паваліліся на падлогу.
Нашмат цяжэй было, перацягваць іх праз увесь вестыбюль да каморы. Як толькі слізэрынцы былі надзейна запханы між вёдзер і швабр, Гары вырваў пук з шчаціння якое атачала карак Гойла, а Рон колькі валасінак з галавы Гойла. Яшчэ яны сцягнулі ў Крэйба з Гойлам чаравікі, бо іх уласныя былі замалымі для ног слізэрынцаў. Усё яшчэ ўражаныя тым што зрабілі, Гары і Рон кінуліся да міртлавай прыбіральні.
У прыбіральне, з-за густога чорнага дыма, які валіў з кабінкі дзе Герміёна гатавала зелле ані нічога не было бачна. Таму, перш чым пастукацца, Гары з Ронам заціснулі насы краечкамі сваіх мантый.
— Герміёна?
Шчоўкнуў замок і перад іх вачыма з’явілася ўзапрэлая і ўсхваляваная Герміёна. З-за яе спіной чуўся булькат густога, як патака шматыстотнага зелля, а на накрыўке ўнітаза стаяла тры загадзя падрыхтаваныя шклянкі.
— Вы іх здабылі?— цяжка дыхаюч, спыталася дзяўчынка.
У адказ, Гары паказаў ёй пук гойлавала шчаціння.
— Супэр. А я сцягнула з пральні вось гэтыя запасныя мантыі, — прамовіла Герміёна і паказала ім невялічкую торбу. — Як толькі вы перавараціцеся на Крэйба з Гойлам, вам спатрэбіцца вопрадка значна большага памеру.