Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Як і заўжды, Крэйб з Гойлам зрабілі тое ж самае, што і Малфой. Аднак, Гары быў рады таму, што з’яжджае большасць народу. Ён моцна стаміўся ад таго, што людзі сустрэўшы яго ў калідоры агіналі яго так, быццам у яго зараз вырастуць іклы і ён пачне плявацца атрутай. Стаміўся ад усеагульнага мармытання, сыкання за яго спіной і накіраваных у яго бок пальцаў.
Фрэд і Джордж, аднак, знаходзілі падобнае становішча вельмі пацешным. Яны паўсюль хадзілі па калідорах наперадзе Гары і галасілі:
— Дарогу, нашчадку Слізэрына, самаму злому ведзьмаку ў свеце...
Аднак, Персі не надта былі да спадобы падобныя паводзіны.
— З гэтым НЕЛЬГА жартаваць, — халодна заявіў ён блізнятам.
— Прэч з дарогі, — адказаў яму Фрэд, — Гары спяшаецца.
— Так, — загігікаў Джордж. — Ён ідзе ў патаемную залу, каб выпіць кубачак гарбаты са сваім ікластым лёкаем.
Джыні таксама не бачыла ў гэтым анічога пацешнага.
— Ёйку, НЕ. — стагнала яна штораз, калі Фрэд пытаўся ў Гары, на каго ён плануе напасці ў наступны раз, ці, калі Джордж, сустрэўшы Гары па-блазнерску абараняўся ад яго зубком часныка.
Гары ані ніяк не супраціўляўся. Наадварот, ён адчуваў сябе значна лепей, пры думцы, што блізняты лічаць за дуроту чуткі пра то, што ён слізэрынскі спадкаемца. Да таго ж іх выхадкі значна раздражнялі Малфоя, як рабіўся ўсё больш незадаволеным, штораз калі сустракаў іх у калідоры.
— Усё таму, што Малфою КАРЦІЦЬ сказаць усім, што сапраўдны спадкаемца — ён, — з разуменнем справы сцвярджаў Рон. — Вы ж ведаеце, як ён ненавідзіць, калі хтосьці апярэджвае яго хоць у нечым, а тут камусь іншаму прыпісваюць вынікі яго ўласнай бруднай працы.
— Ужо недоўга засталося, — з задавальненнем у голасе паведаміла Герміёна. — Шматыстотнае зелле амаль гатова. Мы ў любы момант атрымаем адказы на нашы пытанні.
*
Сэместр скончыўся і ў замку запанавала цішыня, глыбокая, як сумёты за вокнамі. Але Гары знаходзіў падобнае становішча ані не змрочным. Наадварот ён атрымліваў задавальненне ад надыйшоўшай цішыні і ад таго, што цяпер яны разам з Герміёнаю ды сям’ёй Візлі, панавалі ў грыфіндорскай вежы і маглі не турбуючы анікога гуляць выбухаючымі картамі ў снэп, ці практыкавацца адно з адным у двубоях. Фрэд, Джордж і Джыні таксама вырашылі застацца на вакацыі ў школе, а не ехаць разам з бацькамі ў Ягіпет да іх старэйшага брата Біла. Персі не ўхваляў падобных паводзінаў, называў іх дзіцячымі і намагаўся, як мага меньш часу праводзіць у грыфіндорскай вежы. Астатнім ён паведаміў, што застаўся ў школе на Каляды ТОЛЬКІ ТАМУ, што падтрымка настаўнікаў у гэткі цяжкі час яго прамы абавязак, як прэфекта.
Калядны ранак выдаўся халодным і празрыстым. Гары і Рон, застаўшыеся адны ў сваёй спальне, былі ранютка пабуджаны Герміёнаю, якая ўварвалася да іх у пакой цалкам апранутай і несучы падарункі для абодвух хлопчыкаў.
Падымайцеся, — адсоўваючы з вокан фіранкі, гучна прамовіла яна.
— Герміёна, — закрываючы вочы ад святла, сказаў Рон. — Табе сюды нельга.
— Цябе таксама з Божым Нараджэннем, — адказала, кідаючы яму падарунак, Герміёна. — Я ўжо гадзіну, як на нагах. Я дадала ў зелле яшчэ сеткакрылак. Яно гатова.
Раптам прачнуўшыся, Гары сеў у ложку.
— Ты ў гэтым упэўнена?
— А то, — скінуўшы з гарынага ложка Скаберса і сама прысеўшы на крайчык, сказала дзяўчынка. — І кажу вам, калі мы збіраемся штось рабіць, мы павінны зрабіць гэта сёння.
У той жа момант у спальню заляцела Хэдвіг, трымаючы ў дзюбе невялічкі пакуначак.
— Здароўку, — шчасліва прамовіў Гары, калі сава прызямлілася на яго ложку. — Ты зноў размаўляеш са мной?
Сава ласкава падзюбала яго па вуху і гэта было лепшым падарункам за той, што даслалі яму Дурслі. У пакунку была зубачыстка і паштоўка, у якой дзядзька з цёткай пыталіся ў Гары, ці не мог бы ён застацца ў школе і на летнія вакацыі.
Іншыя падарункі былі больш цікавымі. Хагрыд даслаў яму агромістую бляшанку патачнай памадкі, якую Гары вырашыў размягчыць, разагрэўшы ля коміна; Рон падараваў яму кнігу “Палёт з Гарматамі”, дзе апісваліся самыя цікавыя факты аб ўлюбёнай ронавай квідытчнай камандзе, а Герміёна адаравала яго шыкоўшым арліным пяром. Апошнім, Гары адчыніў падарунак ад місіс Візлі. Там ён знайшоў новы швэдар ручной вязкі і кекс з разынкамі. Ён ўзяў у рукі віншавальную картку, адчуваючы новы ўсплёск віны, і за машыну містэра Візлі, якую ніхто не бачыў ажно з тых часоў, як яны з Ронам сутыкнуліся на ёй з Лупцуючай Вярбой і пра той шэраг парушэнняў, якія яны надумалі зрабіць.
*
Ані нішто, нават боязь пры ўспаміне аб маючым адбыцца прыняцці шматыстотнага зелля не магло сапсаваць дзецям каляднай хогвартскай вячэры.