Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 379
Перейти на страницу:

Замест адказу загадчыца рэанімацыйнага аддзялення пацікавілася:

– А вы яе раней ведалі, Адам Паўлавіч?

– Ведаў. Яшчэ там, калі працаваў у Карме. Я нават быў у яе тайна закаханы... Там і здарылася з ёю бяда.

– У яе ўсе былі закаханыя. А лячэнне ад яе самой залежыць. А чаму вы пытаецецся пра яе?

– Мы яе прымусова адправілі ў следчую бальніцу. І мне цікавы яе лёс. Шкада жанчыну...

– Шкада. І я яе ведала.

– Я не ўпэўнены, што правільна зрабіў, але інакшага выйсця не было. Той, першы раз, яшчэ ў Карме, яна папрасіла, каб я не прымяняў ніякіх санкцый супраць яе. Дала слова, што сама вылечыцца, і больш не паўторыць памылак... А ў другі раз я ўжо не паверыў ёй...

Зінаіда нічога не адказала – і не адобрыла яго рашэнне, але і не дакарала. Здагадвалася, што пракурора цяпер мучаюць сумненні, грызе дакор і сумленне...

– Жыццё нельга перарабіць, – уздыхнула жанчына. – Бо Бог чалавеку яго выдзяляе толькі адно...

– Згодзен з вамі, – нахіліўся ў паклоне “ляснічы”, – выбачайце, што адарваў вас сваімі пытаннямі, дзякуй за размову...

Пракурор глядзеў ёй услед. Бачыў, як яна падышла да прыпынку, як ускочыла па-маладому на прыступку аўтобуса. Затым зачыніліся дзверы, і аўтобус крануўся з месца.

Дадому ісці не хацелася.

На дварэ стаяла сярэдзіна восені – толькі-толькі пачалі падаць долу першыя зжоўклыя лісты; было цёпла, як летам.

Адам падняў з зямлі некалькі кляновых, яшчэ зялёных, лісцяў, пакруціў іх у руках, і чамусьці ўспомніў, як іх трымала некалі Прынцэса.

Як даўно, і як нядаўна было тое!

5.

Назаўтра, пад абед, пракурору гарадской пракуратуры Гомеля сакратарка прынесла пошту.

Сярод адпісаных пісем з абласной пракуратуры,ляжаў і нераспячатаны тоўсты канверт, падпісаны коратка і няроўным почыркам: “Пракурору Мяжэвічу – асабіста ў рукі”. Адваротнага адрасу не значыналася.

Крыху паразважаўшы, разарваў канверт, усунуўшы дзюбку алоўка ў шчылінку заклейкі – такая звычка засталася ў яго з юначай пары.

Ліст на некалькіх старонках.

Пракурору гарадской пракуратуры –

“ляснічаму” Адаму Мяжэвічу

Дакладная запіска,

якая можа служыць споведдзю-пакаяннем за ўсё зробленае, – са спадзяваннем на памілаванне і мінімальнае спачуванне, –

ад Прынцэсы, якая пражывала нядаўна за кратамі казённага дома, а цяпер знаходзіцца ва ўладзе Бога...

(... я чатыры гады не адсылала гэты ліст, але асмелілася ўсё ж, сёння буду з сёстрамі ў горадзе, зайду на пошту, – мо на гэты раз асмелюся, і ўкіну яго ў паштовую скрынку...)

Мой любы пракурор!

Мой добры і спагадлівы ляснічы!

Даруй, што зноў трывожу цябе, але гэта ўжо сапраўды апошні раз. Не напісаць гэтыя радкі я проста не магла фізічна. Кожны чалавек у гэтым жыцці шукае роднасную душу, каб нават не крыкнуць, а толькі шапнуць пра сябе, хоць на імгненне сустрэцца з чыімсьці позіркам і пераканацца, адчуць, што ты яшчэ чалавек, і што ты яшчэ жывы, і можаш іншым смела глядзець у вочы...

Так і я. З усіх людзей на гэтым зямным шары адзіны чалавек, перад кім я адчуваю сваю віну, які мне блізкі і дарагі, каханы і недасягальны, – гэта ты. Так, так, і, калі ласка, не злуйся і не крывіся ад агіды да мяне, і не выкідай, не дачытанае, у сваю сметніцу, набярыся цярпення і дачытай да канца... Прашу гэта зрабіць, як ніколі і нікога не прасіла ў сваім жыцці...

Так, мой каханы, ты сапраўды ляснічы. І дзядзька мой, Казімір, ляснік, казаў, што галоўнае ў лесе гэта высечка, каб пазбавіцца ад хворых дрэваў, каб яны не заразілі ўвесь лес. Я і ёсць тое хворае дрэва. І твая задача стаяла ў тым, каб пазбавіцца ад яго... Ты як напрарочыў тады мне сваім анекдотам пра “ляснічага”. Харошая, ой якая харошая мне выпала дзялянка! Дзялянка ў маёй душы. З яе я павінна выкарчоўваць усё хворае і гнілое, каб не перакінулася хвароба на іншых.

Ты прадстаўнік закону, і ты ўсё рабіў па тым законе.

Але што гаварыў святы апостал Павал у пасланні да рымлянаў? “Бо мы ведаем, што закон – духоўны, а я – плоцкі, прададзены граху. Бо не разумею, што раблю; таму што не тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю. А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры, а таму ўжо не я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне. І ведаю, што не жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць добрае я магу, а рабіць яго – не. Добрага, якога хачу, не раблю, а ліхое, якога не хачу, раблю. А калі раблю тое, чаго не хачу, дык ужо не я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне. Дык вось, я знаходжу закон; што, калі хачу рабіць добрае, ува мне сядзіць благое; бо ва ўнутраным чалавеку маю задавальненне ад закону Божага, а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супраць закону розуму майго і робіць мяне палонным закону грахоўнага, які ў чэлесах маіх. Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці?”

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)