Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 209
Перейти на страницу:

Я паціснула плячыма.

— Гукі ад іх непрыемныя... Але ж нездаровы чалавек ад іх звар’яцеў. Не перабольшвай.

Юрась зноў панурыўся.

— Ведаеш, дай мне твой спіс, як гадзіннікі расстаўляць...

Я рассмяялася:

— Хочаш за Зміцерам Патапавічам адправіцца?

Але былы муж жарту не падтрымаў, узяў з маіх рук аркуш і пайшоў корпацца ў старадаўніх жалязяках.

У маім так званым кабінеце вокнаў не мелася, і ад таго мне ўвесь час мроіўся позні вечар і прыцемак стомы і безнадзейнасці... Таму ў светлым калідоры маёнтка — лістападаўскае сонца было нечакана шчодрым, як скупеча перад смерцю,— я ледзь не засмяялася ад радасці. Воля! Макс таксама радасна ўсміхнуўся, беручы тэчку з маім артыкулам і дыскету.

— Цяпер справа за лепшымі дызайнерамі! Я зараз жа адашлю гэты тэкст Ліліі Пятроўне, думаю, яна пачытае, не бавячыся... Так што пачакайце з ад’ездам да заўтра — можа, будуць якія заўвагі. Дарэчы, тая літаратура, што вы карысталіся... Вы пакінулі апошнія пераклады ўрыўкаў, што тычацца Старавежска, Бернацоні і гадзіннікаў?

— Так. Усё ў асобным файле, і раздрукоўкі ёсць.

— Тады адпачывайце, дарагая! А ўвечары ўсё-ткі зайдзіце... Пагаворым. Паверце, я някепскі спецыяліст!

Макс на імгненне прыабняў мяне за плечы і пайшоў, пакінуўшы на памяць пах дарагой парфумы... Відаць, і з кліентаў бярэ дорага... А тут — халява. Але я ўсё-ткі не збіралася ёю карыстацца. Калі мне захочацца да споведзі, я лепш у царкву пайду.

Я ніколі не вызначалася ахайнасцю, таму за два тыдні мой пакойчык змог дастаткова да мяне прыстасавацца. Цікава, якая-небудзь пакаёўка альбо лёкай, якія жылі тут у даўнейшыя часы, мелі права вось гэтак кінуць мокрую куртку на крэсла ці загрувасціць паперамі стол? Я скідвала ў сумку рэчы, разважаючы, ці зняць мне па вяртанні ў сталіцу новую кватэру, ці заплаціць ранейшай гаспадыні, ці, можа,— калі раптам заплоцяць больш, чым абяцалі — выкупіць які катух? Можна грошай дапазычыць. Маці аддала б назапашанае, цётка... А я на сталую працу пайду... У якое-небудзь задрыпанае перакладчыцкае бюро, дзе не паглядзяць, што ў мяне няма лінгвістычнай адукацыі.

Я пачала намацваць канверт з запаветнай тысячай, па-стараславянску, здаецца, «цьмой», гэта ж трэба — цьма грошай! — але мая цьма кудысьці завалілася. Што ж, сама вінаватая... Напхала рэчы абы-як. Я вывальвала па частках змесціва сумкі, паўтараючы постмадэрновы верш расейскага паэта Вазнясенскага: «Матьматьматьматьма...» Нарэшце ўсе мае рэчы апынуліся на ложку. Куды ж я падзела канверт? Больш-менш цярпліва перагледзела ўсё — пустую сумку, рэчы, пакой... Са мной гэта не можа здарыцца — колькі разоў даводзілася паўтараць сабе гэтую фразу. Памятаю, на занятках ізастудыі ў доме культуры майго мястэчка мы рабілі выцінанкі. Я можа цэлы месяц выразала з чорнай паперы карункавы ўзор — русалкі, водарасці, рыбкі. Заставалася гэтую прыгажосць прыклеіць на светлы фон. Кіраўнічка раздала нам слоікі, быццам са смятанай — адмысловы клей... І папярэдзіла, што ў адным са слоікаў можа быць фарба. Як мы смяяліся над магчымым няўдачнікам! Як гэта пераблытаць фарбу і клей! Пакуль я, прамазваючы ў каторы раз сваю выцінанку непаслухмяным белым рэчывам, не ўсвядоміла, што смяяцца зараз будуць з мяне...

Пакамечаная, спэцканая выцінанка апынулася ў сметніцы. У ізастудыю я больш не хадзіла.

Цяпер, падобна, мне заставалася зрабіць выгляд, што ніякага авансу я не атрымлівала. Уяўленне малявала неверагодныя карціны маёй нягегласці, у якія адразу ж верылася. Я выпадкова выкідваю канверт з тысячай даляраў. Я перахоўваю яго некуды і забываюся куды... Разявака...

У дзверы пастукалі. Ну што вам трэба? Мяне няма... Юрась за дзвярыма вымавіў:

— Анэта! Выходзь, трэба перамовіцца... Ну калі ласка...

Гэты, падобна, не адчэпіцца. Я адчыніла дзверы. Юрась толькі зірнуў на мой твар:

— Што здарылася?!

З мяне ніколі не выйдзе ані свецкая дама, ані самавітая чыноўніца. Я чытала пра нейкага малюска, у якога ўсе вантробы звонку. Гэтак жа і ўсе мае эмоцыі. Не надта эстэтычна. Але я пастаралася прамовіць як мага больш весела — што, напэўна, выглядала вартым жалю:

— Ды вось, сунула кудысьці свой аванс... Не магу знайсці.

Юрась уважліва паглядзеў на мяне і неўразумела перапытаў:

— Ты што, прыцягнула сюды грошы, якія табе заплаціла Ліля?

— А куды мне было іх падзець? — раззлавалася я.— У чужой кватэры пакінуць? І ўвогуле я пра гэта не задумвалася.

Дамагурскі пастараўся схаваць неадабральнае здзіўленне — урэшце, сам такі! — і захацеў падрабязнасцяў... Калі апошні раз бачыла канверт, хто да мяне заходзіў, ці зачыняла дзверы... Твар ягоны ўсё змрачнеў і змрачнеў.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)