Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 209
Перейти на страницу:

Макс прысунуўся бліжэй, так што я амаль чула, як стукае ягонае сэрца... Роўна яно стукала... Я ўсёй сваёй ненармальна эмацыйнай істотай адчувала ўнутраны спакой майго спадарожніка, нібыта вялізны лядзяш. Ён жа насамрэч мною зусім не зацікаўлены, як удае! Навошта я яму патрэбна? Псіхатэрапеўт схіліўся блізка-блізка... Зараз я адчую дотык яго вуснаў... Не! Я адштурхнула «псіха» і рашуча выйшла з-пад парасона ў мокры туман.

— Прабачце, але я хачу як найхутчэй дапрацаваць свой артыкул...

Макс не выказаў незадавальнення і не спрабаваў мяне затрымаць.

— Што ж, ухваляю... Лілія Пятроўна будзе вам удзячная.

І ўжо калі я бегма адправілася ў бок сядзібы, крыкнуў услед:

— А каб пра сны не забывацца, трэба іх запісваць. Як толькі прачынаешся!

Але гэтай ноччу мае сны былі, відаць, такія журботныя, што ад іх у памяці засталося толькі адчуванне невыпраўнай страты...

А нараніцу зноў выпаў снег. Белы, пухнаты, ён больш не збіраўся раставаць і выпускаць на волю пераможаную чарнату зямлі і галля. Ды яшчэ соннае лістападаўскае сонца час ад часу вызірала з-за кволых хмараў, нібыта пан, праязджаючы паўз нішчымную вёску, кідаў праз акно карэты, завешанае фіранкамі, жменькі дробных манетаў.

Я апошні раз прайшла праз майстэрню са старымі гадзіннікамі. Яны зноў маўчалі, спыненыя воляй іх цяперашніх уладароў, і ў гэтым маўчанні была пагроза. Рыцары смерці... Зайшла ў кабінет, які два тыдні быў маім. Заўвагі, што пакінула мне Баркунова ўдава, тычыліся толькі тэксту пра гадзіннікі. Дакладней, падрабязней... Пераклады даць асобна, слова ў слова. Ну што яны да гэтага антыкварыяту прычапіліся? Я і так напісала ўсё, што ведала. Перачытала яшчэ раз свой тэкст... Сусальнага золата на партрэце Баркуна хапала, і я суцешыла разварушанае сумленне тым, што, па-першае, пра мёртвых — або добра, або нічога, і, па другое, наконт аднаўлення вежы я выказалася дастаткова лаканічна. Ну вось і ўсё... Я сабрала паперы. Але не паспела сысці, як з’явіўся Юрась. Замест прывітання ён працягнуў мне цяжкі канверт:

— Вось твая тысяча, Анэта. Прабач, калі ласка, што давялося хвалявацца. Я ж казаў — гэта непаразуменне.

Я моўчкі глядзела на былога мужа. Нешта з’явілася ў яго твары такое...

— Што адбылося?

Юрась, здаецца, паспрабаваў усміхнуцца. Але прыкідвацца ён ніколі не ўмеў.

— Пасля як-небудзь раскажу...

І памкнуўся сыходзіць. Я заступіла яму дарогу.

— Пачакай... Мне не вельмі патрэбныя зараз такія вялікія грошы... Можа, пазычыць? Стэле на лячэнне...

Аблічча Юрася дзіўна перасмыкнула.

— Дзякуй... Ты — лепшая ў свеце... Але нам пакуль хапае.

— Нядобра са Стэлай? — здагадалася я.— Яна дзе, у клініцы?

— У рэанімацыі,— глуха адказаў Юрась.

Аказваецца, мастачка, раптоўна пабагацеўшы, адразу ж кінулася набываць «натхненне»... І, вядома, «перанатхнялася». Яе паспелі завезці ў бальніцу, але ляжыць у коме. Юрася да яе нават не пусцілі. Толькі праз шкляную перагародку пабачыў Стэлу пад кропельніцай.

— Званіў Янчын, казаў, прывязе цуда-лекі, клініка — пад кантролем Калыванава, так што ўсё, што магчыма, зробяць... Стан небяспечны, але пакуль яна ў той клініцы — будуць ратаваць. Нейкі новы ачышчальнік крыві ёй уводзяць. Лекі дарагія, дактары таксама... Усе мае зберажэнні... Бацькоўскія... Я ж думаў сёння з’язджаць... Усё роўна больш, відаць, нічога не вынайду. А тут... Гэтыя людзі — без сантыментаў. Перастану на іх працаваць — аддадуць Стэлу ў шараговую бальніцу... Праклятая праца...

— Чаму? — здзівілася я.— Ты ж заўсёды радаваўся, калі ўдавалася вярнуць да жыцця старажытныя рэчы, тым больш — гэта частка нашай гісторыі. І ўсяго адзін гадзіннік засталося адрэстаўраваць...

— Ды хіба гэта рэстаўрацыя? — з горыччу ўсклікнуў Юрась.— Мне ж не даюць аднавіць разьбу, дзівосныя аздобы... Галоўнае — каб гадзіннікі маглі разбіваць шклянкі ды чаркі на пацеху турыстам. Глупства нейкае... Ведаеш, гэта ж я знайшоў Зміцера Патапавіча, калі... калі ён захварэў. І я падабраў дакумент, які ён згубіў. Дакумент на нямецкай мове. Я не магу расчытаць...

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)