Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 209
Перейти на страницу:

— Дзякую, панове... Як развіднее, мы пойдзем на пляц і станем патрабаваць ад Рожы аддаць маю дачку і пакараць лекара. А калі ён не паслухае... Нам застанецца слаўна памерці.

Богуш сурова звёў бровы і падняў да Мілавіцы вочы, гэткія ж сінія, як яе святло, нібыта заклікаючы ў сведкі.

— Я абяцаю, пан Варава, што войту давядзецца прыслухацца да нашых словаў. Любым коштам! Але прашу пачакаць яшчэ дзень.

— Што ты задумаў? — спытаў пан Варава. Але Радчыц толькі ўпарта бліснуў вачыма.

— Праз дзень, на досвітку, мы збярэмся тут і вернем сваю вольнасць!

Малады рыцар рэзка павярнуўся і сышоў. Мілавіца глядзела яму ўслед.

* * *

— Іх будзе тры тузіны... Не больш...

Дзве постаці шапталіся ля акна вежы. У прывідным святле далёкіх зорак відаць было толькі, што адзін з суразмоўцаў — каржакаваты, вялікі, другі — сагнуты ў крук.

— Нашто ты гэта зрабіў?

— Тс-тс-тс... Забыўся, што табе сказаў Вялікі князь?

— У мяне памяць не адбіла. Я мушу выконваць усё, што ты кажаш. Але я не разумею...

— Хе-хе-хе... Нашто табе ўсё ведаць і разумець, войт... Для гэтага ёсць я... Смешны, бяскрыўдны, усюдыісны... Князю не патрэбныя ведзьмакі, якіх усе ненавідзяць, Лаўрын. Князь хоча стаць каралём, яму трэба літасць папы... А Бернацоні, калі ты не ведаеш, уцёк у Прагу з Італіі, бо яго абвінавацілі ў чараўніцтве. Ерэтыкі і валхвы, нават калі яны саслужылі сваю службу, мусяць сысці ў цемру, не плямячы светлы воблік уладара. Няхай бунтаўнікі ўвойдуць у вежу... Хе-хе-хе... Няхай заб’юць лекара... А твае людзі заб’юць іх.

Каржакаватая постаць адхінулася ўбок.

— Я ведаю многіх старавежцаў... Гэта слаўныя рыцары...

— Хе-хе-хе! Кожнаму быў дадзены выбар! Тыя, што прыйдуць — самі абралі смерць і шлях здрады. Гнілы зуб варта вырваць. Князь наш створыць вялікае і моцнае каралеўства, на вякі. А я — князеў няварты слуга... Каб не ён — я знік бы, скалечаны, абрабаваны, без сэнсу ў жыцці... Ты пахіснуўся ў вернасці сваёй, Рожа?

— Хутчэй згіну.

На нейкі час запанавала цішыня, нібыта двое прыслухоўваліся, ці ноч пакорліва паглынула прамоўленыя словы, ці не ператварыліся тыя словы ў нешта асобнае, жывое і агіднае, як вужакі...

— А што рабіць з дзеўкай, калі лекар яе не заб’е?

— Хе-хе-хе... Ты аддасі яе мне...

Каржакаватая постаць пагрозна варухнулася. Шэпат ледзь не ператварыўся ў крык.

— Ах, ты юрлівая пачвара...

— Ціха, ціха...— зашаптаў прыгорблены.— Нікому не дам забіць небараку. І сам не пакрыўджу. Я адвязу яе ў Вільню, у кляштар. І маетнасць паненкі не замай! Князь апякуецца сіротамі...

* * *

Анэта ў каторы раз чытала псалом... «Акрапішы мя ісопам, і ачышчуся, амыешы мя, і пачэ снега ўбялюся... Ваздаждзь мі радасць выратавання Твайго і духам Уладарным сцвердзі мяне... Навучу беззаконныя шляхом Тваім, і нечасцівыя да Цябе звернуцца...»

Промні кволага лістападаўскага сонца, што прабіваліся скрозь шчыліны між дошак, якія захіналі акно, ледзь маглі асвятліць стары пергамент. Буквіцы, выведзеныя дзесьці ў кляштары няспешнай рукою мніха, яшчэ ззялі барвай і пазалотай, нібыта восеньская лістота. Анэта не хацела думаць, што пройдуць гады, а можа, вякі, і гэтыя фарбы паблякнуць, выцвітуць, як тая лістота, і святая кніга таксама ператворыцца ў пыл... Страшна было пра гэта думаць... Але смерць усё яшчэ танчыла навокал, і нагадвала — няма нічога вечнага на зямлі... Словы, што ты прамаўляеш — застануцца. А вусны, якімі ты іх прамаўляла, літары, па якіх слізгалі твае вочы, ты сама, гэтая вежа, гэты горад ператворацца ў пыл. Як усе, каго любіла...

У траўні яны з Богушам змовіліся і ўцяклі ў лес на таемнае святкаванне Клескуна. Святар заклікаў на казані ў царкве супраць таго, каб гараджане хадзілі на паганскія святы. І бацька забараняў. Але Анэта і Богуш былі такія маладыя, гэта здавалася гарэзнаю гульнёй, якую Усемагутны Гасподзь прабачыць... Калі Анэта была малая, нянька расказвала ёй пра Клескуна, вясёлага і разгульнага хлапца, ён жыў калісьці на небе і вадзіў месяц, седзячы на ім вершкі. То светлым бокам паверне яго, то цёмным... Але неяк адлучыўся Кляскун да каханай дзяўчыны, і Пярун абрынуў яго за гэта на зямлю... Толькі адбітак твару юнака на Месяцы можна разгледзець...

Як было дамоўлена, Анэта вылезла праз акно, і яны з Богушам пабеглі, выбіраючы непрыкметныя сцежкі, зважаючы наводдаль у яркім святле поўні самотныя постаці, што гэтак жа, хаваючыся, кіраваліся да лесу. Блакітнае сяйво залівала голле соснаў і высокую траву... І, вядома, менавіта Богушу надзелі на галаву вянок з травеньскіх кветак, і ён на цэлую ноч стаў Клескуном, і ніводная дзяўчына не магла яму, павадыру Месяца, у гэтую ноч адмовіць... Але Богуш глядзеў толькі на Анэту. Яны круціліся ў карагодзе, і не мела значэння, хто ты — князь або халоп, хрышчаны ў імя Святога Духа або паганец, і спявалі: «Кляскун, Кляскун, клясь, клясь...»

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)