Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 209
Перейти на страницу:

Так, вырашым апошнюю загадку. Няхай Аркадзь выявіўся цынічным нягоднікам, але — кінуць працу, адмовіцца ад грошай? Калісьці я б так і зрабіла, нават з-за адной знявечанай вежы. Але цяпер не знаходзіла ў сабе стрыжня, які б утрымаў мяне ад жадання схіліцца перад абставінамі. Хаця мне ўсё менш падабалася, што гаспадары цікавіліся адно доследамі з гадзіннікамі, тым, што я пра іх перакладала, перапытвалі, прыспешвалі, кантралявалі, а пра Аркадзя нібыта і забыліся.

Я расклала на стале паперы з запісамі. Мы маем дванаццаць гадзіннікаў. Кожны названы ў імя аднаго з дванаццаці апосталаў. У якой чарговасці звычайна згадваюцца вучні Госпада? Так, як іх паклікаў Гасподзь? Першымі былі Пётр і яго брат Андрэй, рыбары... Пасля — зноў браты, Якуб Зевядзееў і Ян. Потым — Піліп, Баўтрамей, Тамаш, мытар Мацей, Якуб Алфееў, Тадэвуш, Сымон, і апошні — Юда... Ці магла быць іншая чарговасць? Я яшчэ раз прайшлася па інтэрнэтаўскіх сайтах, трапляючы то на форум прыхільнікаў готыкі, то да акварыумістаў: «Мая залатая рыбка ляжыць на баку, вочы вырачыліся, а хвосцік падкурчаны...» І нарэшце на сайце аматараў эзатэрыкі напаткала табліцу, дзе кожны апостал звязваўся з пэўным знакам задыяка. Чарговасць была трохі іншай... Пётр — Авен, Андрэй — Цяля, Якуб Зевядзееў — Блізнюкі, Ян — Рак, Тамаш — Леў, Якуб Алфееў — Дзева, Піліп — Вагі, Баўтрамей — Скарпіён, Мацей — Стралец, Сымон — Казярог, Тадэвуш — Вадалей, Юда — Рыбы... Да таго ж усё ўвязвалася са стыхіямі, рэчывамі, колерамі, каштоўнымі камянямі... Гэта, вядома, блюзнерства. Асабліва для сярэднявечнага хрысціяніна. Што было важней для Бернацоні — слова Святога Пісання або астралогія? Я ўявіла лекара... Падобным да таго, чорнага лекара маіх сноў. Пранізлівы погляд чорных вачэй, строгія вусны... Амаль Калыванаўскае аблічча! Уявіла, як ён зацята паводзіўся падчас допытаў інквізіцыі... Сярэднявечная Прага — горад магаў. Лекар на той час абавязкова мусіў быць і астролагам. Як там у вершы Максіма Багдановіча:

Скарына, доктар лекарскіх навук,

У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.

Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук

Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.

А Бернацоні быў не шараговы лекар... Значыць, і вядомы астролаг. І наш Вялікі князь напэўна зацікавіўся ўменнем пражскага італьянца чытаць зоры. Таму, калі ўжо Бернацоні даў гадзіннікам імёны апосталаў, мог прывязаць іх і да знакаў задыяка...

Бразнулі дзверы. Юрась зайшоў у мой кабінет. Сінія вочы з-пад прамых броваў глядзелі проста, адкрыта... Не, не можа быць, каб гэты чалавек быў забойцам! Дамагурскі маніць не ўмеў. Калі б сапраўды давялося ўчыніць смяротны грэх — спакутваўся б, як Радзівон Раскольнікаў... Хаця нешта яго вярэдзіць... Але ж зараз, наколькі я яго ведаю, ён мне пра гэта раскажа.

— Табе шмат засталося працы? — ён чакаў адказу з незразумелай мне трывогай.

— Лічы, скончыла! — пераможна заявіла я і распавяла пра сваю задыякальную гіпотэзу. Юрась кіўнуў галавой, але неяк без асаблівага энтузіязму.

— Так і было... Ты малайчына! Ведаеш, Стэлу адправіў дадому... Сама папрасілася. Нават згадзілася ў клініку заўтра ж пайсці. Я быў заплаціў грошы за першы курс лячэння, маці адвядзе яе... І цябе добра было б дадому адправіць...

Я раздражнёна глядзела на ягоную схіленую галаву з цёмным вожыкам, прысыпаным на скронях сівізной, на сашчэпленыя рукі са збітымі на костачках пальцамі — механік...

— Я не бандэроль, каб мяне адпраўляць.

Юрась падышоў да дзвярэй, чамусьці зазірнуў за іх — што, думае, нібыта нас падслухоўваюць? — і ціха прагаварыў.

— Ведаеш, што Зміцера Патапавіча ўчора забралі ў клініку?

— Ведаю. Чарговы прыпадак шызы. Ну і што?

Дамагурскі трывожна ўздыхнуў.

— Прафесар усё казаў, што блізкі да разгадкі, што пан Калыванаў будзе задаволены, нёс нейкую ахінею пра сусветны парадак, які без Калыванава прападае... Дарэчы, я даўно заўважыў, што ні прафесар, ні гэты лялечны Макс мне шмат чаго не расказваюць... Я адрамантаваў амаль усе гадзіннікі. Дык вось, Зміцер Патапавіч і вырашыў, што ўжо можна праводзіць эксперымент. Прыйшоў сюды ўвечары, сам, нікому нічога не сказаўшы, паставіў гадзіннікі на бой, вакол сябе шклянкі, чаркі... Тут, у падвале, яго і знайшлі. Мне гэта не падабаецца. Не для добрай справы Бернацоні ладзіў свае д’ябальскія машыны.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)