Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 209
Перейти на страницу:

— Прабач, мне трэба патэлефанаваць...

І пабег некуды. Я ледзь не заплакала ад крыўды — і на ягоную няўвагу, і на сябе, і на лёс... Кінулася на ложак, накрыты коўдрай з белага атласу, і пачала шкадаваць сябе. Не ведаю, колькі часу мне ўдалося аддавацца гэтаму плённаму занятку, здаецца, спынілася на думцы пра ўтульную хацінку могілкавага вартаўніка, як магчымае месца працы,— але раптам дзверы без стуку расшугнуліся, і ў пакой уваліўся Юрась. Былы муж, напяты, як быццам яго нехта збіраўся ўдарыць, глядзеў у падлогу.

— Не перажывай, Ганна. Грошы табе вернуцца ў бліжэйшы час. Убачымся заўтра, а пакуль выкінь гэта з галавы. Усё, да пабачэння.

Я нічога не разумела.

— Ты што, з’язджаеш?

Юрась па-ранейшаму глядзеў у падлогу.

— Трэба ў Мінск падскочыць. А ты ідзі, павячэрай. Павер, усё будзе добра. Гэта проста... непаразуменне.

І пайшоў. Я ў разгубленасці сядзела на ложку. Юрась што, ведае, куды падзеліся мае грошы? Чаму ён вяртаецца ў Мінск? Раптам мне стала горача ад раптоўнай здагадкі. Стэла! Яна ж аднойчы выходзіла з майго пакоя. Жанчына, у якой дзве асобы — цёмная і светлая... Так, яна магла ўзяць канверт. І, відаць, падобнае здараецца не першы раз. Вось прыкрасць...

Мы вячэралі ў маленькім пакоі з эркерным акном. Макс, якому Юрась, відаць, нешта патлумачыў, выбраў для мяне з рэпертуару сваіх усмешак самую зычлівую. Я абвяла вачыма кампанію. Ахоўнікі, чарнявы Ігар і руды Анатоль, у аднолькавых брунатных швэдарах, елі моўчкі, ні на кога не гледзячы. Трэці ахоўнік, таўстун, нібыта барэц сумо, відаць, быў «у каравуле». Я ведала, што ў доме ёсць яшчэ людзі — дзве пакаёўкі, немаладыя кабеты, падобныя да настаўніц, шафёр, які прывёз нас сюды, прылізаны хлопец з тонкімі чорнымі вусікамі, як у артыста нямога кіно Макса Ліндэра. Яшчэ нейкі мужык, нібыта адстаўны ваенны, сачыў, каб лямпачкі гарэлі, і карціны віселі на сваіх цвіках... Нехта гатаваў нам есці, мыў бялізну... Толькі цяпер я пачала ўсведамляць, як гэта складана — мець маёнтак. Як там «Літоўская гаспадыня» раіла: «Кожны з лёкаяў і слуг мусіць выконваць пэўную частку работы. Напрыклад, адзін адказвае за буфет... Другі лёкай мусіць прыбіраць пакоі, падмятаць і наглянцоўваць падлогу. Калі ў доме госці, кожны гасцявы апартамент даручыце аднаму з чалядзінцаў...» Карацей, мы былі «ахмістрыні, дзеўкі і чэлядзь у фальварку». Але ў абслугі таксама мелася свая іерархія, і «ніжэйшы» яе клас харчаваўся ад нас асобна. І ў гэтым доме відавочна не ўхвалялася «балбатня». Мае спробы загаварыць з кімсьці з «персаналу» на больш асабістыя, чым брудны накоўдранік, тэмы выклікалі толькі ветлівую ўсмешку. Цяпер паводзіны шафёра, які падчас драматычнай сцэны між Юрасём і Стэлай ды расповеду Янчына трымаўся нібыта будысцкія малпачкі — «Не бачу, не чую, не гавару» — падаваліся мне цалкам адпаведнымі. Абслуга была вышкаленая. Магу паспрачацца на сваю рудую касу — усе, за выключэннем, мабыць, аховы, ад якой патрабаваліся зусім іншыя якасці,— з вышэйшай адукацыяй і веданнем моваў.

Пасля вячэры Макс зноў запрасіў да сябе на сеанс халяўнай псіхатэрапіі. Але я і так ужо перад ім занадта навыяўлялася...

Я блукала па цёмных прысадах Людвісараўскага парку, расплёхваючы нагамі познюю восень, што ўвасобілася ў куламесу збуцвелай лістоты, бруду і мокрага снегу, і адчувала сябе рачной плоткай, якую міласэрныя дзеткі выпусцілі ў сіняе мора. Нібыта і вады багата, і ежы... А няма ў маёй крыві пякучай солі, да якой звыклі ўсе тамтэйшыя... Хаця я мушу Юрасю быць удзячнай. Дзе б яшчэ такую выгодную працу знайшла? Пры ўспаміне пра Юрася мне зрабілася неяк тужліва. Я не сумнявалася, што ён верне мне грошы. Пазычыць, свае аддасць, але верне. А што, калі ягоная «зорачка» іх патраціла? А ёй жа на лячэнне трэба... Абыдуся я без тых грошай, калі што... Скажу — пачакаю, пакуль пабагацее...

Я кіравалася да альтанкі з калонамі. Але з прыцемку да мяне выплыў светлы сілуэт. Макс, у белым стыльным паліто, трымаў над сабой вялізны парасон, які ў святле ліхтароў здаваўся срэбраным.

— Вы заўсёды блукаеце пад даджом без парасона?

Я неахвотна спынілася.

— Які гэта дождж? Хутчэй, вільготны туман. Я і не заўважыла...

Макс галантна захінуў мяне ад драбнюткіх, як камарыны подых, кропель.

— А вы так і не прыйшлі да мяне на прыём... Ну што ж, добраахвотнасць тут — святое. У мяне для вас добрыя навіны. Лілія Пятроўна прачытала ваш артыкул. Ёй усё спадабалася, ёсць толькі некалькі нязначных правак. Паглядзіце, каля вашага камп’ютара тэчка... Дарэчы, а чаму вы пра гадзіннікі напісалі так сцісла?

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)