Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Ён быў не самотны. Ля дзвярэй, на залатой жэрдачцы сідзела вельмі старая птушка, нагадваючая напаўабскубанага індыка. Гары зірнуў на яе, а птушка злавесна глядзела на яго. Гары падалося, што птушка моцна хварэе, бо пакуль ён назіраў за ёй, колькі пер’яў выпала з птушынага хваста.
Толькі Гары вырашыў, што яму не хапала, каб хатні ўлюбёнец Дамблдора памёр, пакуль яны былі сам-насам, як птушка запалала.
Гары енкнуў і пабег да стала. Ён ліхаманкава пачаў азірацца шукаючы будзь якую шклянку з вадой, але не знайшоў анічога. Тым часам птушка ператварылася на вогнены шар, выдала апошні галас і праз імгненне ад яе засталася толькі цмеючая грудка попелу на падлозе.
Тут дзверы кабінэта адчыніліся і туды завітаў, змрочна выглядаючы Дамблдор.
— Прафесар, — цяжка дыхаючы, прамовіў Гары, — ваша птушка... я нічога не мог зрабіць... яна папросту згарэла...
Да здзіўлення Гары, Дамблдор у адказ усміхнуўся.
— Даўно час, — сказаў ён. — Апошнія колькі дзён ён выглядаў моцна хворым і я казаў яму, што трэба ўжо гэта зрабіць.
Дырэктар усміхнуўся ашаломленаму твару хлопчыка.
— Гары, Фоўкс — фенікс. Феніксы спальваюць сябе, калі прыходзіць час іхнай смерці, а потым адраджаюцца з попелу. Вось, глядзі...
Гары зірнуў на падлогу, з грудкі попелу падняло галаву маленечкае, зморшчанае, нованароджанае птушаня, гэдкае ж брыдкае, які дарослая птушка.
— Як дрэнна што ты бачыў яго ў дзень спалення, — сядаючы за стол, заўважыў прафесар. — Большасць часу ён сапраўды прыгожы, з пышным чырвоным і залатым пер’ем. Захапляльныя істоты гэтыя феніксы. Яны могуць несці грузы значна большыя за іх уласную вагу, іхныя слёзы маюць моцныя гаючыя сілы, да таго ж яны вельмі ВЕРНЫЯ жывёлы.
Сшакаваны фоўксавым самаспаленнем, Гары забыўся аб тым, чаму тут апынуўся, але адразу ўсё прыпомніў, як толькі дырэктар апынуўся ў сваім фатэлі з высачэзнай спінкай і ўтаропіў на хлопчыка свае праніклівыя светла-блакітныя вочы.
Аднак, перш чым Дамблдор паспеў сказаць хоць слова, дзверы з грукатам адчыніліся і ў кабінэт нечакана ўварваўся Хагрыд. З адзічэлымі вачыма, балаклаве здзвінутай на калматыя чорныя валасы, брамнік па ранейшаму трымаў у руцэ здохлага пеўня.
— Гэт не Гары, прафес Дамблдор!— адразу ж заявіў ён. — За кольк секунд да тго, як знашлі хлопчка мы з Гары размлялі, у йго, сэр, папрост не бло часу...
Дамблдор спрабаваў штосьці адказаць, але Хагрыд не даў яму прамовіць ані слова. Ён працягваў енчыць, махаючы пеўнем быццам паходняй і раскідваючы паўсюль ягоныя пёры.
— Гэт не ён... клі прыдзецца я гтовы прысьгнуць за Гары перад міньстэрствам магіі...
— Хагрыд, я...
— ... вы думаце не на тго, хлочыка, сэр, я ВЕДАЮ, Гары аніколь...
— ХАГРЫД!— гучна ўскрыкнуў Дамблдор. — Я НЕ вінавачу Гары ў гэтых нападах.
— А, спраўды?— прамовіў брамнік і певень зноўку вяла павіс у яго руцэ. Ну, я тады пачкаю, дырэктар, сэр.
Збянтэжана, Хагрыд патупаў прэчкі.
— Дык вы не думаеце на мяне, прафесар?— з надзеяй спытаўся Гары, назіраючы, як Дамблдор страсае са стала пеўневае пер’е.
— Ані, Гары, не думаю, — адказаў дырэктар, аднак, яго твар зноўку зрабіўся змрочным.-Але, усё яшчэ хачу з табой паразмаўляць.
Гары прыняўся занепакоена чакаць, пакуль Дамблдор разглядаў яго, склаўшы разам кончыкі сваех доўгіх пальцаў.
— Я хачу спытаць цябе, Гары, — мягка прамовіў ён, — ці ёсць штосць аб чым ты хацеў бы мне расказаць. Усё што заўгодна.
Гары нават ня ведаў, што яму сказаць. Яму прыпомніўся малфоеў крык: “Наступнымі будзеце вы, глеекроўкі!”, прыпомніў аб шматыстотнам зеллі, што кіпела зараз у прыбіральні Мармытухі Міртлы. Таксама ён прыпомніў двойчы пачуты бесцялесны голас, але таксама да галавы яму прыйшлі ронавы словы: “Чуць галасы, якія не чуюць астатнія, благі знак, нат у чарадзейскім свеце.” Таксама ён прыпомніў усё тое, што казалі пра яго іншыя навучэнцы і свой усёўзрастаючы страх наконт таго, што ён можа неяк быць павязаным з Салазарам Слізэрынам...
— Ані, — нарэшце прамовіў ён, — нічога, прафесар, сэр.
*
Падвойнага нападу на Джасціна і Амаль Безгаловага Ніка хапіла, каб усеагульная занепакоенасць ператварылася на сапраўдную паніку. І што цікава, лёс Ніка турбаваў значна большую колькасць людзей. Сям-там людзі пыталіся адзін у аднаго, якая сіла магла нанесці шкоду прывіду, які і так ужо з’яўляецца мерцвяком. У паніцы навучэнцы кінуліся браніяваць месцы ў Хогвартс экспрэсе, каб на калядныя вакацыі трапіць дадому.
— То бок, мы будзем адзінымі, хто застанецца падчас вакацыяў у школе, — паведаміў Гары і Герміёне Рон. — Мы, Малфой, Крэйб і Гойл. Весяленкія ж нас чакаюць святы.