Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: Для новай кнігі, «Час second-hand», я езьдзіла па Ўкраіне, Прыбалтыцы і вельмі шмат па Расеі, і па Беларусі таксама. Магу з поўнай адказнасьцю сказаць, што ў Расеі жыцьцё больш жорсткае. Там насамрэч такі дзікі капіталізм, абсалютна нахабны, якому ўлада спрабуе неяк даць рады, але гэта ўжо практычна немагчыма.

Я не кажу, што мы добра жывём, але кажу пра тое, што гэты пераходны час Лукашэнка «зьмікшыраваў», за кошт Расеі, танных коштаў, ценявой эканомікі — я не палітык, ня ведаю — але ён насамрэч, думаючы пра ўладу, зьмікшыраваў гэта для насельніцтва, і пакуль што яму ўдавалася гэта ўтрымаць. Іншая справа, што нельга ўтрымаць час, законы грамадзкага разьвіцьця — давядзецца ўсё прадаваць, усё дзяліць, і будуць багатыя і бедныя, і народна-дэмакратычнага сацыялізму, пра які мы марылі, калі задумваўся праект пахаваньня сацыялізму, гэтай Атлянтыды, яго нідзе не адбылося. У прынцыпе, цяпер паўсюль такі намэнклятурны капіталізм.

Знаткевіч: Але шмат кажуць, што такі намэнклятурны капіталізм ужо ў апошнія некалькі гадоў у Беларусі стварыўся, і Беларусь рухаецца ў расейскім кірунку, і што сацыяльныя гарантыі пачатку 2000-х гадоў зьнікаюць...

Алексіевіч: Я таксама пра гэта казала, што ўлада цяпер прыпёртая да сьценкі, бо ні Расея яе цяпер ня будзе ўтрымліваць, ужо няма Ельцына зь яго партыйнымі яшчэ замашкамі, цяпер усім кіруюць грошы, даляр — мы ўвайшлі ў сьвет без ілюзій, і тут я не спрачаюся.

Званок: «Мяне зьдзівіла грамадзкі рэдактар «Свабоды» Алексіевіч сваім камплімэнтам Пуціну. Калі б яна зьезьдзіла ў Смаленскую вобласьць на тыдзень, яна б убачыла і жахлівую карупцыю, і тое, што Смаленск — горад-банкрут, што з вобласьці бягуць людзі. А паколькі лобі ў Смаленскай вобласьці ў Маскве няма, то грошы з Масквы ідуць, напрыклад, Кадыраву. І ў гэтым пляне я згодны зь Літвіненкам, што сумленным людзям у Расеі месца няма, і што Пуцін зрабіў Расею «скончанай» краінай».

Знаткевіч: Вось такое меркаваньне аднаго з нашых слухачоў. Як бы Вы яго пракамэнтавалі?

Алексіевіч: Я ня ведаю, дзе ў мяне ёсьць камплімэнт Пуціну і ўладзе. Я належу да тых людзей, якія ня могуць быць заадно з уладай, гэта ўвогуле традыцыя нашай інтэлігенцыі. Я ня ведаю, дзе гэта чалавек у мяне вычытаў. Часам людзі спрачаюцца ня зь іншым чалавекам, а зь нейкай ідэяй, якая ў іх у галаве. Не, я думаю, што тое, што адбываецца ў Расеі — гэта, вядома, больш энэргічна, хутка, чым у нас, але я ніколі не сказала, што гэта тое, чаго я або людзі, якіх я любіла ў 1980-90-я гады, хацелі. Ня ведаю, дзе чалавек гэта ўзяў.

Знаткевіч: Магчыма, ён камэнтуе Вашыя словы пра тое, што рэжым Ельцына разбураў Расею, а прыйшоў Пуцін і здолеў спыніць нейкія алігархічныя працэсы, але шмат хто лічыць, што тыя самыя капіталы перайшлі ў іншыя рукі, а розьніца між багатымі і беднымі ня зьнікла, і Расея па-ранейшаму алігархічная, толькі што ў алігархаў памяняліся імёны...

Алексіевіч: Я ня ведаю, калі я гэта казала. Я казала іншае, што Пуцін стаў перад пытаньнем: альбо Расея разбураецца, альбо яе трэба неяк сабраць. Ён сабраў яе мэтадамі, якія ён ведаў, мэтадамі, скажам, камандна-вайсковымі. Мяне, магчыма, зразумелі неяк спрошчана.

Знаткевіч: Некалі ў часопісе «ARCHE» Вы, адказваючы на пытаньне пра будучыню беларускай мовы, выказаліся даволі пэсымістычна, ці нехта скажа «рэалістычна», і сярод іншага сказалі: «Мы пацярпелі паразу». Калі б гэта было пытаньне пра дэмакратыю ў Беларусі, гэтая фраза была б зразумелая, але чаму мы ў гэтым кантэксьце? Наколькі я разумею, беларуская мова ня ёсьць нечым, за што Вы змагаліся, нейкай каштоўнасьцю сама па сабе, ці я памыляюся тут?

Алексіевіч: Рэч у тым, што калі я кажу «мы пацярпелі катастрофу», я кажу аб нашых дэмакратычных уяўленьнях, нашых ідэалах, пра якія мы думалі, седзячы на кухнях і прыгожа ўяўляючы, як мы будзем свабоднымі, і думалі, што ўся справа ў камунізьме, а выявілася, што ўся справа ў чалавеку. Я пра гэта казала, я ніколі не казала пра мову.

Знаткевіч: Але пытаньне было канкрэтнае пра пэрспэктывы менавіта мовы — і Вы казалі, што мы пацярпелі паразу ў пытаньні мовы.

Алексіевіч: Праблема мовы заўжды даволі далікатная для мяне, паколькі я не пішу па-беларуску, мяне часта ў гэтым папракаюць, бо так склалася маё жыцьцё, што я нядобра ведаю беларускую мову. У маёй сяброўкі, пісьменьніцы Марыі Вайцяшонак — у яе была цётка, у якой яна вырасла, і ў яе вельмі чароўная беларуская мова, на якой мала хто ў нас піша... У мяне ў сям’і заўжды гаварылі па-расейску, і таму я гэтую праблему заўсёды абыходжу, каб не кранаць нечыя пачуцьці, бо для некага гэта вельмі балюча. Нядаўна мы размаўлялі з Генадзем Бураўкіным, і ён сказаў, што, Сьвета, Вы павінны дараваць людзям, якія Вас часта абвінавачваюць, таму што нам вельмі балюча...

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)