Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 189
Перейти на страницу:

Знаткевіч: Сп-ня Алексіевіч, Вы кажаце, што сёньня чалавеку трэба адказаць: што важна, акрамя прыватнага жыцьця. Што найбольш важнае цяпер для Вас асабіста па-за межамі прыватнага?

Алексіевіч: Я думаю, таксама пошукі гэтага сэнсу. Паколькі сьвет цалкам зьмяніўся. Я разумею, што Біблію не перапісалі, але ўсё ж сыстэма каштоўнасьцяў зьмянілася. Такое нечаканае выпрабаваньне, як выпрабаваньне матэрыяльным — гэта спакуса такая для чалавека.

Я працую над новай кнігай пра тое, што з намі адбылося за апошніх 20 гадоў на постсавецкай прасторы — я ўжо трыццаць гадоў пішу біяграфію імпэрыі, біяграфію гэтага чалавека, ці аўтабіяграфію, бо ў маім жанры людзі самі распавядаюць пра сябе — таму для мяне вельмі важна знайсьці ў словах нейкую новую электрычнасьць, новы сэнс... Таму што мы ў сябе дома ў Беларусі часам захапляемся барацьбой, бо мы ў запозьненым стане, ня вырашылі яшчэ праблемы палітычнай улады, праблемы нацыянальнай ідэі, і барыкадная культура захінае ад нас масу іншых пытаньняў, якія непазьбежна паўстануць, калі мы вырашым гэтыя чыста палітычныя пытаньні.

Знаткевіч: А гэтыя пытаньні можна вырашаць ужо цяпер, ці ўсё ж ёсьць нейкія базавыя палітычныя пытаньні, якія сьпярша трэба вырашыць?

Алексіевіч: Я як пісьменьнік магу адказаць на гэтыя пытаньні, я не палітык. У савецкай школе нас вучылі, што чалавек сам па сабе добры, а гэта абставіны робяць яго дрэнным. Але гэта зусім ня так. Калі карыстацца рэлігійнай мовай, ёсьць нібыта нейкі першародны грэх, але ў прынцыпе чалавек вечна боўтаецца між дабром і злом. І як мы зразумелі пасьля сусьветнай рэвалюцыі, нам здаецца, што мы нейкія асаблівыя — расейцы, беларусы, эстонцы... Гэта, вядома, такія хваробы росту. Перамагчы зло можна толькі на сваёй тэрыторыі — на тэрыторыі сваёй душы. Але гэта нямала.

Знаткевіч: На нашым сайце ў інтэрнэце наведнікі даволі актыўна камэнтуюць Вашыя думкі, выказваньні — я б найперш хацеў працытаваць камэнтары ў нечым нязгодных, каб была магчымасьць для дыскусіі. Наведнік Міхась Мазак піша:

«Я не магу пагадзіцца з думкай Святланы Алексіевіч, што голая дыктатура — не асноўнае, на чым трымаецца цяперашняя ўлада. Быццам бы ёсьць нешта больш глыбокае. Паверце маім назіраньням (а я стасуюся зь вялікай колькасьцю разнастайных тыпажоў) менавіта страх і безвыходнасьць дамінуюць у настроях людзей. Яны баяцца, прычым ня могуць растлумачыць, чаго менавіта. І гэта часьцяком ідзе праз выхаваньне ў дзяцінстве, мае глыбокія карані ў папярэдніх пакаленьнях Беларусаў». Як бы Вы пракамэнтавалі такое меркаваньне?

Алексіевіч: Я хачу сказаць, што так думаць — гэта проста. Гэта тая пастка барыкаднай культуры. Нам здаецца, што народ у нас любімы, харошы, і мы ўсе такія добрыя — інтэлігенцыя, ці эліта. А насамрэч тая спадчына, якая застаецца ад моцнай такой энэргетычнай ідэі, такой як фашызм ці сацыялізм, гэтая спадчына — чалавек. Застаецца чалавек з псыхалёгіяй ахвяры. І ён заўсёды думае, што ўсё, што адбываецца — ня вынік ягонай волі, ягонага жыцьця, ягоных перакананьняў і бязьдзейнасьці. Ён думае, што вінаваты хтосьці, што мы ня выкарысталі свой гістарычны шанец, які быў 10-15 гадоў таму. Прынамсі, многія вакол нас яго скарысталі.

Я магу сказаць, што абвінаваціць мяне ў тым, што я падтрымліваю Лукашэнку — сьмешна, і ніхто гэтага ня зробіць, я спадзяюся, але як шчыры чалавек я лічу, што справа інтэлектуала — дадумаць рэчы да канца. І калі я размаўляю зь людзьмі, дадумваю рэчы да канца, ці імкнуся дадумваць, наколькі магчыма, то магу сказаць, што рэжым Лукашэнкі ня быў бы такі доўгі, калі б ён не задавальняў па тых або іншых парамэтрах масу людзей.

Усё, што адбываецца на Плошчы ці ў розумах студэнцтва, маладых людзей, якія ва ўсе часы былі рэвалюцыйнай часткай грамадзтва, у частцы беларускага літаратурнага грамадзтва — выйдзіце за кальцавую дарогу Менску, вы ўбачыце людзей, якіх гэта цалкам задавальняе. Вы ўбачыце іх на рынках, хоць яны і супраць, але захоўваюць нейкі ўласны інтарэс і не ідуць да канца...

Вось у гэтым разабрацца нашмат важней, чым пэрсаніфікаваць зло і казаць, што яно ў адным Лукашэнку... Ды не. Гэтыя пераходныя, прамежкавыя часы вельмі складаныя. Проста сказаць — аўтарытарызм, дыктатура, гэта спрашчае задачу эліты. А насамрэч гэта вельмі складаны «піражок», і мы з гэтым не разабраліся — ні са сваім народам, чаго ён сёньня хоча, як ён жыве, на што ён здольны, ні з нацыянальнай ідэяй... У нас шмат адкрытых пытаньняў.

Знаткевіч: Даволі актыўна наведнікі сайту адрэагавалі на Вашае выказваньне, што Аляксандар Лукашэнка здолеў прадоўжыць сацыялізм — заключыў з насельніцтвам сацыяльны кантракт. І цяпер у параўнаньні з Расеяй у нас сапраўды абаронены студэнт, абаронены бедны чалавек, стары чалавек. Наведнік пад імем «Антыкамунар» піша — «Цікавае меркаваньне, аднак спадарыня Алексіевіч шчыра памыляецца: ні студэнт, ні пэнсіянэр, і ніхто яны (акрамя ўладнай групоўкі) не абаронены!»

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)