Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 174
Перейти на страницу:

– Ня трэба зброі, – вымавіў Гэндальф. – Гэта папросту пастухі. Яны ня ворагі вам. Насамрэч пра вас ім і клопату няма.

Гэтак яно й падавалася, бо высокія стварэньні нават не зірнулі на вершнікаў, крочылі ў лес ды зьніклі там.

– Пастухі? – спытаў Тэядэн. – Дзе ж іхнія статкі? Што яны, Гэндальфе? Бо відавочна: табе яны, ва ўсялякім выпадку, добра знаёмыя.

– Яны пастухі дрэваў, – адказаў чараўнік. – Ці даўно ты чуў расповеды ля агменю? Мяркую, у гэтай зямлі ёсьць малыя, што зь пераблытаных словаў казак здольныя вывесьці адказ на тваё пытаньне. О кароль, ты пабачыў энтаў лесу Фангарн, які на сваёй мове ты й называеш Энтавым лесам. Ці ты думаеш, што тое імя – несур'ёзная прыдумка? Не, Тэядэн, наадварот: гэта для іх вы – выпадковае здарэньне, і ўсе гады ад Эёрла Маладога да Тэядэна Старога для іх як адзіны дзень, а ўсе дзеі твайго роду – ня вартая ўвагі дробязь.

Кароль доўга маўчаў.

– Энты, трэба ж, – вымавіў нарэшце. – Цяпер, згадаўшы паданьні даўніны, напэўна, разумею цуд гэтых дрэваў. Да дзівосных дзён дажыў я. Доўга жылі мы, гадавалі жывёлу, працавалі на палёх, будавалі дамы, кавалі прылады й зброю – ці выяжджалі, каб дапамагчы ў войнах Мінас Тырыту. I называлі гэта тым, на чым трымаецца сьвет, – чалавечым жыцьцём. I не турбаваліся, што робіцца па-за нашымі межамі. Ёсьць у нас песьні пра дзіўнае, але мы забываем іх, толькі вучым малых – паводле даўняга бессэнсоўнага звычаю. А сёньня песьні самі прыйшлі да нас зь дзівосных мясьцінаў і крочаць жыўцом пад яснымі нябёсамі.

– Радуйся, кароль Тэядэн, – адгукнуўся Гэндальф. – Бо цяпер ня толькі людзі зь іхнім кароткім жыцьцём у небясьпецы, але й тыя істоты, якіх ты лічыў старажытнаю казкаю. Ты ў гэтым сьвеце не без саюзьнікаў, хоць і ня ведаеш іх усіх.

– Аднак шкадую, што ня ведаю, – задумліва вымавіў кароль. – Бо як вайна ні пойдзе, ці ня згіне ў выніку яе шмат прыгожага й дзівоснага, што ёсьць цяпер у Міжзем'і?

– I тое магчыма, – пагадзіўся Гэндальф. – Саўронава ліха нялёгка будзе загаіць, і немажліва зрабіць так, быццам яго не было. Але ж такія нашыя дні й наш лёс у іх. Рушым хутчэй абраным шляхам!

Харугва збочыла ад цясьніны й лесу на гасьцінец да броду. Ляголас рушыў неахвотна. Сонца зайшло, закацілася за край сьвету. Але ж калі выехалі зь ценю пагоркаў і зірнулі на захад, на Браму Рохану, убачылі: нябёсы там яшчэ чырванеюць, пад імклівымі аблокамі палае барвовае полымя. Цёмнымі плямамі ў ім лётаюць, кружляюць чарнакрылыя птушкі. Некаторыя праляталі й над галовамі, з жалобным енкам вяртаючыся да сваіх дамоў у скалах.

– Сьцярвятнікі зьляцеліся на поле бітвы, – вымавіў Эямэр.

Зараз ехалі павольней. Роўнядзі агарнуў змрок. Ускараскаўся на нябёсы падпоўнік, і ў ягоным халодным срабрыстым сьвятле травяністае ўзгор'е падавалася шэрым морам. Праз чатыры зь нечым гадзіны пасьля скрыжаваньня наблізіліся да броду. Доўгія схілы спускаліся туды, дзе разьлілася на камянях рака паміж зарослымі травой тэрасамі берагоў. Вецер данёс ваўчыны вой. На сэрцы ў вандроўнікаў было цяжка, бо ўзгадалі, колькі ваяроў загінула тут.

Шлях паглыбляўся ва ўзгорак, праразаючы прырэчныя тэрасы, і паабапал уздымаліся ўсё вышэй схілы. Гасьцінец спускаўся да броду й аднаўляўся на другім баку, падымаючыся па ім. На бродзе ляжалі тры рады пляскатых белых камянёў, каб крочыць па іх пешшу, а коней можна было правесьці паміж радамі. Пасярод струменю высілася голая выспа. Вершнікі зірнулі на раку й зьдзівіліся: на бродзе заўсёды ракатала й гучна плёскала вада, цяпер жа над ім павісла цішыня. Рачное ўлоньне было амаль сухім, голай пустэчай жвіру ды шэрага пяску.

– Як жудасна, – вымавіў Эямэр. – Якое ж ліха напаткала раку? Мноства рэчаў загубіў Саруман? Мо спаскудзіў і крыніцы Ізену?

– Так падаецца, – заўважыў Гэндальф.

– Шкада! – усклікнуў кароль. – Мы мусім праяжджаць менавіта тут, дзе пачвары зжэрлі гэтак шмат файных ваяроў Украйны?

– Такі наш шлях, – пацьвердзіў Гэндальф. – Сумна й цяжка страчваць сваіх ваяроў. Аднак ты ўбачыш, што горныя ваўкі ня зжэрлі іх. Зараз яны ладзяць бяседу на былых прыяцелях, орках. Такое вось сяброўства ў гэтай пароды. Рушым!

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)