Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 174
Перейти на страницу:

– Калі гэта не тваё, дык чыё ж чараўніцтва? – сумеўся Тэядэн. – Не Саруманава, відавочна. Мо існуе магутнейшы вядун, пра якога мы яшчэ ня ведаем?

– Гэта не чараўніцтва, але моц, нашмат старэйшая, – паведаміў Гэндальф. – Моц, якая крочыла па зямлі яшчэ да таго, як засьпявалі эльфы й зазьвінелі молаты ў кавальнях.

Да таго, як дрэвы сьсеклі ды жалеза знайшлі, Калі месяц і горы яшчэ маладыя былі, Да пярсьцёнкаў, да ліха й гора Чорных гадоў Яны крочылі вольна сярод старадаўніх лясоў.

– І якая ж разгадка тваёй загадкі? – спытаў Тэядэн.

– Калі жадаеш даведацца, едзьма з мною ў Ізенградак.

– У Ізенградак? – загукалі ўсе.

– Так, – пацьвердзіў Гэндальф. – Я еду ў Ізенградак, і тыя, што жадаюць, могуць ехаць з мною. Там, верагодна, пабачым мы дзівосныя рэчы.

– Але ж ва ўсёй Украйне ня знойдзецца ваяроў, каб асадзіць цьвярдыню Сарумана, нават калі зьбяруцца ўсе, забыўшыся на раны й стому, – сказаў Тэядэн.

– Тым ня менш я еду да Ізенградку, – вымавіў Гэндальф. – Доўга я там не застануся. Цяпер мой шлях – на ўсход. Чакайце мяне ў Эдорасе яшчэ да ветаху!

– Не, – вырашыўся Тэядэн. – У чорную гадзіну перад сьвітанкам засумняваўся я ў табе, але ня зараз. Зараз я паеду з табою, калі ты раіш мне.

– Я жадаю перамовіць з Саруманам як мага хутчэй, – давёў Гэндальф. – Ён учыніў табе вялікую шкоду й таму цалкам натуральна, каб ты таксама быў побач з мною. Але ж як хутка ты здольны выправіцца ў дарогу?

– Мае людзі вельмі стомленыя бітвай, і я таксама. Бо зашмат ехаў і замала спаў. На жаль, старасьць мая – не ўдаваная, ня толькі нашаптаная Зьмеяротым. Старасьць – хвароба, якую наймайстравіцейшы лекар ня здольны ацаліць, нават і сам Гэндальф.

– Тады няхай усе, што пажадаюць выправіцца з мною, зараз адпачнуць, – прапанаваў Гэндальф. – Рушым пад покрывам сутоньня. Гэта й лепей, бо ўсім нашым дзеям належыць цяпер быць як мага таемнейшымі. Аднак хай вялікае войска ня едзе з табою, Тэядэн. Мы едзем на перамовы, не на бітву.

Тады Тэядэн абраў сярод ваяроў непараненых ды з спрытнейшымі коньмі й разаслаў іх з навінамі пра перамогу ў кожную даліну Ўкрайны, а таксама з заклікам усім мужчынам, маладым і старым, тэрмінова зьявіцца ў Эдорас. Там гаспадар Украйны зьбірае на другі дзень пасьля поўні ўсіх здольных трымаць зброю. Каб ехаць да Ізенградку кароль абраў Эямэра й дваццаць вояў сваёй аховы. З Гэндальфам выправіліся Арагорн, Ляголас і Гімлі. Нягледзячы на рану, гном не застаўся.

– А, слабы быў удар, дый шалом яго адвярнуў, – так ён сказаў. – Трэба штосьці большае за драпіну ад орка, каб затрымаць мяне тут.

– Я агледжу тваю драпіну падчас адпачынку, – прапанаваў Арагорн.

Кароль вярнуўся ў Горнбург і заснуў – так спакойна, як ня спаў цягам мноства гадоў, і абраныя ваяры адпачывалі таксама. А астатнім, хто ня быў цяжка паранены, дасталіся шмат працы, бо многа сяброў і непрыяцеляў загінула на полі бітвы, палёгшы ў Яры ці ў логу за ім.

Оркаў жывых не засталося, а целаў іх валялася безьліч. Але ж мноства горцаў здаліся ў палон і ў вялікім страху прасілі літасьці. У іх паадбіралі зброю й прымусілі працаваць.

– Дапамажыце цяпер выправіць ліха, да якога вы далучыліся, – так загадаў ім Эркенбранд, – а пасьля пакляніцеся аніколі не пераходзіць броду Ізену з зброяю ў руках ды ўчыняць зьвязы з ворагамі людзей. Тады будзеце вольныя вярнуцца да сваіх земляў. Саруман падмануў вас. Многім сьмерць сталася адплатаю за такі давер. А калі б вы й перамаглі, не нашмат лепшай была б ягоная ўзнагарода.

Дунляндцы надта зьдзівіліся, бо Саруман распавядаў ім пра жорсткасьць рахірымаў і пра тое, што яны паляць палонных жыўцом.

Пасярод поля перад Горнбургам насыпалі два курганы й пахавалі пад імі ўсіх ваяроў Украйны, загінулых у сечы. Пад адным – людзей з усходніх долаў, пад другім – ваяроў заходняй зямлі. У асобнай магіле пад сьцяною Горнбургу пахавалі Хаму, ачольцу каралеўскай аховы. Ён загінуў перад брамаю замку.

Оркаў згрувасьцілі ў вялізныя кучы падалей ад людзкіх курганоў і паблізу таемнага лесу. Роханцы турбаваліся, як даць рады, бо надта шмат было нелюдзяў, каб спаліць ці закапаць іх. I дроваў не ставала, і да дзівоснага лесу аніхто не адважыўся б падступіцца зь сякераю. Нават калі б Гэндальф і не папярэдзіў пад пагрозаю вялікай небясьпекі, ніхто не ўчыніў бы найменшай шкоды тым дрэвам.

– Няхай оркі ляжаць, – загадаў Гэндальф. – Мо раніца прынясе што новае наконт іх.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)