Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 179
Перейти на страницу:

Касу зачынілі і пачалі даследаваць стол. У сярэдняй шуфлядзе, дзе тырчаў ключ, Друцкі здзіўлена заўважыў даволі вялікі плоскі пачак у жоўтай паперы. Ён дакладна ведаў, што такога пачка ён ніколі не трымаў у руках і пэўна не клаў яго ў шуфляду.

На пачак была прыклеена друкаваная этыкетка:

«Тлушч раслінны Віх».

Следчы, які дастаў пачак, і камісар абмяняліся шматзначнымі позіркамі, якія не ўслізнулі з-пад увагі Друцкага.

— У кухні «Аргенціны», — між іншым спытаў камісар, — ужывалі гэты раслінны тлушч?

— Зусім не, пан камісар, мы ўвогуле не ўжываем ніякіх тлушчаў.

— Ага, значыць, гэта вы, пэўна, купілі на пробу.

— Ніяк не, я зусім не купляў. Я ўвогуле бачу гэты пачак упершыню, — спакойна адказаў Друцкі.

— Адкрыць, — загадаў камісар.

У паперы была драўляная скрынка, а ў скрынцы стаялі ў два рады шчыльна ўпакаваныя флаконы з белым парашком.

Камісар прыжмурыў вока і засмяяўся:

— Нічога сабе тлушч, а?

— Морфій! — усклікнуў следчы.

Усе работнікі паліцыі, якія знаходзіліся ў кабінеце, сабраліся ля стала.

— Харошы запасік! — пачуліся задаволеныя галасы.

— Гэта мне не належыць, — не губляў раўнавагі Друцкі.

— Вы ўзялі гэта на захоўванне? — іранізаваў камісар.

— Не. Гэта мне падклалі.

Камісар сеў і выняў з папкі аркуш паперы.

— Падклалі? Ну канечне! Зразумела! Напэўна, нехта з наведвальнікаў?

— З наведвальнікаў — не можа быць. Публіка не мае сюды доступу.

— Тады каго вы падазраяце?

— Нікога не падазраю.

— Ну, добра, а хто з персаналу мае сюды доступ?

Друцкі паціснуў плячыма:

— Калі я тут — любы.

— А калі вас няма?

— Калі мяне няма, тут заўсёды мая сакратарка і часта касір, пан Юстэк.

— Дык вы іх падазраяце?

— Зусім не, пан камісар. Канечне, нярэдка сюды заходзяць і іншыя работнікі. Але ж яны не могуць заглядваць у мой стол. Ні касіру, ні сакратарцы я б гэтага не дазволіў.

Камісар хутка занатоўваў. Нягледзячы на павагу, з якой ён слухаў тлума-чэнні Друцкага, было відаць, што камісар яму не верыць. Ён нешта шапнуў аднаму з паліцэйскіх, і той праз хвіліну вярнуўся з пані Тэцяй. Дзяўчына ўся трэслася.

— Вы сакратарка дырэктара Вінклера? — спытаўся камісар.

— Я.

— Ваша імя і прозвішча?

— Антаніна Кручэўска.

— Вам знаёмы гэты пачак? — ён паказаў зноў запакаваны морфій.

— Канечне, знаёмы.

— Так? Сапраўды?

— Абсалютна, пан камісар. Калі сёння я прыйшла на працу, то знайшла яго на сваім століку ля машынкі.

— Ах, так? А як ён апынуўся ў пісьмовым стале?

— Я сама яго туды паклала.

Запанавала цішыня. Ніхто не чакаў такога адказу.

— Вы кажаце, — пачаў нарэшце капітан, — што паклалі яго ў стол. З якой мэтай?

— Каб ён не ляжаў наверсе. Я падумала, што гэта пачак пана дырэктара, вось і паклала яго ў стол у сярэднюю шуфляду.

— А вы ведаеце, што ў тым пачку?

— Канечне. Нейкі раслінны тлушч.

— А чаму вы меркавалі, што гэта належыць пану дырэктару? Вы раней бачылі ў яго такія пачкі?

— Не. Але тут бываюць толькі рэчы пана дырэктара. Пан касір ніколі б тут нічога свайго не паклаў.

— Дык вы ўпэўнены, што раней вы такіх пачкаў не бачылі?

— Зразумела, ніколі, пан камісар. Я нават яшчэ сказала пану Юстэку, што дзіўна, навошта пану дырэктару гэты тлушч.

— Дык і касір быў пры гэтым?

— Так.

Паказанні касіра Юстэка цалкам пацвердзілі гэта. Ён бачыў, як панна Тэця клала пачак у стол.

Справа ўскладнялася, і камісар быў вымушаны арыштаваць не толькі дырэктара, але і яго сакратарку, і касіра.

— Я вас затрымліваю і аддаю ў распараджэнне судовага следчага. Апранайцеся, калі ласка.

Гэта рашэнне было канчатковым не толькі з-за знойдзенага рэчавага доказу, але і таму, што сярод заўсёднікаў клуба, якія прысутнічалі ў зале, пазналі шэсць асоб, закаранелых марфіністаў, якіх пэўна ў «Аргенціне» забяспечвалі наркотыкамі.

Траіх арыштаваных прывезлі ў следчую ўстанову і пасля допыту зачынілі ў асобных камерах.

Касір быў у роспачы. Тэця залівалася слязьмі. Толькі Друцкі не надта браў да галавы. Па-першае, умовы, у якіх ён зараз знаходзіўся, не былі для яго нечым новым, па-другое, ён быў упэўнены, што яго адпусцяць, па-трэцяе, не сумняваўся, што бармен Грабоўскі, у рэшце рэшт, некалькі дзён справіцца з кіраваннем «Аргенцінай».

Безумоўна, гэта быў подлы ўчынак: яму падклалі морфій. Хто гэта мог зрабіць і з якой мэтай — Друцкі марна ламаў галаву. Гэта павінна было быць звязана з аўтарам ананімкі, але якім чынам? І навошта?

Друцкі ні на хвіліну не траціў надзеі, што следства хутка гэта выявіць.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)