Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 179
Перейти на страницу:

На працягу сутак паліцэйскае расследаванне было скончана і справа перайшла ў рукі судовага следчага.

Калі Друцкага павялі да яго, у прыёмнай дырэктар заўважыў парцье, дырыжора аркестра, некалькіх афіцыянтаў, кветачніцу і пару заўсёднікаў танцаў, якія, відаць, чакалі допыту.

Суддзя, нізкі і даволі поўны мужчына старэйшага ўзросту з казлінай бародкай, рабіў уражанне добрага чалавека. Ён ветліва паказаў Друцкаму на крэсла і пачаў расследаванне ў стылі салоннай размовы. Друцкі адказваў коратка і ясна, паўтараючы паказанні, дадзеныя паліцыі. Ён нічога не баяўся, слушна думаючы, што нікому не прыйдзе ў галаву правяраць дакладнасць яго амерыканскага пасведчання асобы.

— Справа выглядала б для вас зусім інакш, — гаварыў судовы следчы, — калі б запас морфію, знойдзены ў вашым стале, вы прызначылі выключна для ўласнага ўжытку. Вы не ўжывалі морфій?

— Ніколі, пан суддзя.

— Тым горш, — уздыхнуў суддзя, — але, можа, збіраліся?

— Вельмі шкада, але не.

— Падчас вобыску ў займаемым вамі нумары атэля была знойдзена гэта бутэлечка без этыкеткі. Што ў ёй?

— Хлараформ, — не вагаючыся адказаў Друцкі.

— Ага, а для чаго вы яго ўжывалі?

Хлараформ быў прызначаны для ўсыплення жанчын, на якіх ён паляваў для Бруніцкага. Зараз трэба было хутка нешта прыдумаць.

— У мяне бываюць моцныя неўралгічныя болі, — сказаў Друцкі, — у грудной клетцы. Некалькі ўдыхаў хлараформу заспакойваюць іх, дазваляюць хутка заснуць.

Суддзя, відавочна, зусім не разбіраўся ў медыцыне, таму, раз так, выказаў гатоўнасць аддаць флакон наглядчыку, які кожны раз, калі будуць паўтарацца прыступы, мог бы ўручаць Друцкаму лекі для ўжывання.

— Я буду вельмі ўдзячны пану суддзі, — з усмешкай пачаў Друцкі, — але спадзяюся, што вы мяне ўвогуле выпусціце.

Суддзя развёў рукамі:

— Пакуль гэта немагчыма.

— Ну дык, можа, пад заклад?

— Праз некалькі дзён пабачым. А цяпер будзьце ласкавыя падпісаць свае паказанні. І не крыўдуйце на мяне, калі ласка, бо сёння пасля абеду я зноў паклічу вас да сябе.

Тры найбліжэйшыя дні Друцкага дапрошвалі і рабілі яму вочныя стаўкі незлічоную колькасць разоў.

Наколькі ён мог прааналізаваць стан сваёй справы, надта аптымістычна яна не выглядала. Касір і панна Тэця былі адпушчаны без закладу. Яго ж трымалі. Парцье даў паказанне, што дырэктар Вінклер даволі часта прыходзіў у клуб з рознымі пачкамі. З іншага боку, было ўстаноўлена, што некаторыя госці «Аргенціны» сапраўды там запасаліся морфіем і хоць не хацелі казаць, хто ім яго ўручаў, было вельмі праўдападобна, што рабіў гэта дырэктар, які часта падсаджваўся за розныя столікі.

Сцвярджэнне арыштаванага, што пачак яму падкінулі, ні на чым не грунтавалася, супраць яго сведчыў зараз рэчавы доказ — знойдзены наркотык — і цэлы шэраг іншых.

Між тым, Друцкі даведаўся ад добразычлівага суддзі, што тут быў Залкінд, што ад яго прынялі заклад.

— Гэты пан Залкінд, — смяяўся суддзя, — відаць, вельмі добры ваш сябар. Ён, плацячы кожны раз, кляўся, што галаву б аддаў на адсячэнне, што вы не вінаватыя.

Гэта ці перакананасць у тым, што Друцкі не захоча збегчы, паўплывала ўрэшце на рашэнне суддзі: праз тыдзень Друцкага выпусцілі пад заклад у дваццаць тысяч злотых.

Першай, каго ён убачыў пасля выхаду на вуліцу, была Люба. Яна чакала яго і зараз не магла гаварыць ад хвалявання і радасці.

Люба палка прытулілася да яго пляча.

— Што добрага чуваць? — спытаўся ён.

— О, зараз ужо ўсё добра! — яна палымяна глядзела яму ў вочы, — паехалі да нас на абед. Барыс чакае, марозіць шампанскае.

— Нібыта вялікае свята?

— Велізарнае!

У таксі яна пачала цалаваць Друцкага:

— Каханы, салодкі, бедалажка, так нацярпеўся…

— Люба, ты, хіба, жартуеш?! Такая дробязь! Не было б толькі большых непрыемнасцей!

— Так, праўда. Барыс казаў, што капітану чым папала не атруціш жыццё. Каханы!

— Барыс? — падміргнуў ён.

— І Барыс таксама. Ты не ўяўляеш, капітане, як ён стараўся табе дапамагчы! Ён бы за цябе жыццё аддаў.

Залкінд стаяў на балконе і ўжо здалёк памахаў ім хусцінкай, пасля чаго, кульгаючы больш, чым звычайна, выбег аж на лесвіцу.

Мужчыны паціснулі адзін другому руку.

— Hallo, old Jack![22] — павітаўся Друцкі.

— All right, John![23] — хрыплым голасам сказаў Залкінд.

А Люба стаяла тут жа ля іх і адчувала, што яе сэрца вырываецца з грудзей.

Усе ўвайшлі ў залу, і мужчыны доўга нічога не гаварылі, седзячы насупраць адзін аднаго.

вернуться

22

Hallo, old Jack! (англ.) — Як справы, сябра Джэк!

вернуться

23

All right, John! (англ.) — У парадку, Джон!

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)