Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— ЗЛОЎЛЕНЫ Ў ХАПКУ!— з дашчэну збялелым тварам, кажучы на Гары пальцам, загаласіў Эрні.
— Годзе, Макмілан!— рэзка прамовіла прафесарка МакГонагал.
Панад іх галовамі танчыў Піўз, назіраючы за тым што адбывалася і хітравата ўсміхаўся, бо надта любіў бязладдзе. Настаўнікі схіліўшыся над Джасцінам і Ніка, прыняліся іх разглядаць, а полтэргейст грымнуў песняй:
“Потэр-брыдотэр, што ты вытвараеш?
Дзеля забавы, вучняў забіваеш...”
— До ўжо, Піўз!— гыркнула прафесарка і полтэргейст, паказаўшы Гары языка, адляцеў прэчкі.
Прафесар Флітвік і прафесарка Сіністра з аддзела астраноміі панеслі Джасціна ў шпітальнае крыло, аднак ніхто ня ведаў, як быць з Амаль Безгаловым Нікам. Нарэшце, прафесарка МакГонагал выклікала з паветра агромісты веер і дала Эрні інструкцыю, як падняць прывіда ўверх па сходах. Падганяючы Ніка, як ціхі чорны паветраны шар, хафлпафец сыйшоў. У калідоры засталіся толькі МакГонагал і Гары.
— Хадзіце за мной, Потэр, — загадала прафесарка.
— Мадам прафесар, — прамовіў Гары. — Клянуся, я...
— Не мне гэта вырашаць, Потэр, — адрэзала яна.
Не размаўляючы, яны завярнулі за вугал і супыніліся ля агромістай і вельмі брыдкай каменнай гаргульі.
— Шэрбетавыя цытрынкі!— прамовіла яна. Напэўна, гэта было паролем, бо гаргулья ад’ехала ўбок, а сцяна за ёй расчынілася. Нават цяпер, калі ён быў перапоўнены жахам аб тым, што з ім цяпер будзе, хлопчык не мог не здзіўляцца. У адтуліне за сцяной ён ўбачыў вінтавыя сходы, што плаўна, быццам лесвіца эскалатара, рухаліся ўгору. Як толькі ён і прафесарка МакГонагал ўсталі на лесвіцу, сцяна, як мог чуць Гары, зноўку зачынілася. Яны падымаліся ўсё вышэй і вышэй, нарэшце, калі ў Гары ўжо пачала круціцца галава, яны супыніліся і хлопчык ўбачыў перад сабой бліскучыя дубовыя дзверы з медным малатком у выглядзе грыфона.
Гары здагадаўся, куды яны прыйшлі. Хутчэй за ўсё, менавіта тут жыў Дамблдор.
РАЗДЗЕЛ ХІІ
Шматыстотнае зелле
Яны сыйшлі з лесвіцы і прафесарка пастукала ў дзверы. Тыя бязгучна адчыніліся. МакГонагал і Гары ўвайшлі ў пакой. Прафесарка загадала яму чакаць тут і сыйшла, пакінуўшы хлопчыка ў адзіноце.
Гары азірнуўся. З усіх кабінетаў настаўнікаў у якіх Гары давялося пабываць у гэтым годзе, дамблдораў быў найбольш цікавым. І калі б ён не баяўся таго, што прыйшоў сюды, каб быць выкінутым са школы, Гары быў бы шчаслівы, што апынуўся тут.
Гэта быў круглае, агромістае і прыгожае памяшканне, запоўненнае разнастайнымі дзівоснымі гукамі. Колькі срэбных прыладаў, стаялых на доўганогім століку гудзелі і выпускалі невялічкія клубкі дыму. Сцены былі завешаны партрэтамі былых дырэктараў і дырэктарак, што ціхінька драмалі ў сваіх рамах. Пасярод пакоя стаяў вялізарны стол з нагамі ў выглядзе кіпцюроў, а на паліцы за ім ляжаў стары і зацыраваны вядзьмацкі капялюш — САРТАВАЛЬНЫ КАПЯЛЮШ.
Гары хістаўся. Ён паглядзеў на вядзьмарак і чарадзеяў, што спалі на партрэтах уздоўж сцен. Безумоўна не будзе ані нічога дрэннага, калі ён зноўку паспрабуе яго апрануць. Толькі каб паглядзець... Каб быць упэўненым, ШТО капялюш накіраваў яго у той Дом.
Хлопчык ціхінька абыйшоў стол, зняў капялюш з паліцы і павольна начапіў сабе на галаву. Той быў завялікі і саслізнуў яму на вочы, гэдак жа, як і тады, калі Гары апрануў яго ў першы раз. Гары ўтаропіўся ў чорную падшэўку капелюша і чакаў. І тут ціхі голас прамовіў яму ў самае вуха.
— Цябе штось непакоіць, Гары Потэр?
— Эээ, так, — прамармытаў хлопчык. — Прабачце, што турбую... Я толькі хацеў спытацца...
— Ты хочаш ведаць, ці ў правільны Дом, я цябе накіраваў, — бойка сказаў капялюш. — Так... твой выпадак быў нечым асабліва цяжкім. І я па ранейшаму лічу, што лепш за ўсё... — гарына сэрца шалена загрукатала ў грудзях... — ЦЯБЕ было б у Слізэрыне.
У Гары зайшлася душа. Ён рыўком сцягнуў з сябе капялюш. Неахайны і палінялы той павіс у яго руцэ. Гары муціла, ён зноўку паклаў капялюш на паліцу.
— Вы памыляецеся, — заявіў ён сціхламу капелюшу. Той не варухнуўся. Па ранейшаму гледзячы на яго, хлопчык адступіў. Тут нейкі дзіўны і млосны шум прымусіў хлопчыка рэзка развярнуцца.