Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 101
Перейти на страницу:

Над мястэчкам, што цямнела непадалёк ад замка, ківалі задзёртымі хвастамі белыя лісы — дымы. Лёднік вінавата ўсміхнуўся і прытуліў да сябе жонку, захутаную ў бабровае футра, абшытае лазуркавай тафтой. У колер яе вачэй. Гэтае футра Бутрым набыў каханай у Львове на падораныя Радзівілам «цацкі» ў першы ж дзень спаткання. Парываўся яшчэ закупіць падарункаў — але як жа… Навошта траціцца, даражэнькі? Пані Саламея ўважала спакой, любасць і розум адзіна важнымі ў свеце, а рэчы… Сёння ёсць, заўтра збуцвелі, на той свет не забярэш. А спакою сужонец ёй якраз падарыць і не мог.

А Пранціш між тым гадаў: што былы езуіт робіць у масонаў? Калі львоўскі пан радца Шэнацэр скіраваў іх да надзейнага чалавека, яны з Лёднікам ніяк не чакалі сустрэчы са старым знаёмцам. Пан Зыгмунд Грос быў колькі год таму прыстаўлены да іх езуітамі, калі Бутрыму і Пранцішу даручылі вывезці за мяжу скарб, здабыты ў менскіх сутарэннях. І апошні раз бачылі суровага Гроса, калі таго арыштоўвалі жаўнеры. Пан Зыгмунд тады не выдаў сваіх спадарожнікаў. І калі праз нейкі час Лёдніка таксама арыштавалі, на спатканні ў вязніцы абодва адзін аднаго не здалі. З другога боку, Зыгмунд спакойна, хоць і з належнай скрухай ледзь не забіў свайго настаўніка, старога Шрэдэра, калі палічыў, што так трэба для найлепшага выканання іх місіі. Грос здаваўся Вырвічу дасканалай зброяй, пазбаўленай літасці і спачування, да канца адданай сваёй справе.

Але што гэта сёння была за справа? Ордэн езуітаў вось ужо тры гады як забаранілі па ўсёй Еўропе, сам Папа Рымскі гэта абвесціў. Так што «воіны Ісуса», як яны сябе называлі, прыстасоўваліся, як маглі.

Падобна, Грос прыстроіўся да масонаў.

Хаця масонаў езуіты не зносілі.

Здаецца.

А можа, увогуле гэта адна кантора?

Ат, з гэтымі таемнымі таварыствамі нічаму верыць не варта. Асабліва таму, што выстаўляюць напаказ. Сёння Зыгмунд Грос — брат ложы Трох багіняў і шпегуе ў замку Тэрэзы Радзівіл, дзе займае пасаду капітана аховы. А можа, ён у масонаў для езуітаў шпегуе? А можа, і для тых, і для другіх стараецца?

— Што, калі пана Лёдніка ў замку пазнаюць? — засумняваўся Давыд.

Грос скасавурыўся на аптэкара з ледзь прыхаванай непрыяззю.

— Мы пойдзем, калі ўжо сцямнее. Дый не стануць разглядаць тых, каго я прывёў. Хіба што пан Богуш, але яго ў замку быць не павінна.

Невыразны твар Гроса скрывіўся. Былы езуіт даклаў змоўшчыкам, прычым некалькі разоў, і з рознай ступенню пераканаўчасці, што амарат пані Тэрэзы, былы канфідэнт ейнага мужа пан Ігнацый Богуш ёсць галоўным зладзеем Белага Каменя. Зладзіў выгадную справу з новымі, аўстрыйскімі, уладамі: перапраўляе праз уладанні пані Тэрэзы Радзівіл сотнямі маладых украінскіх сялян для папаўнення аўстрыйскай арміі. Гэтак жа прадаў ладную партыю казакаў, што патрапілі ў палон, калі ўзбунтаваліся супраць зруйнавання Новай Запарожскай Сечы — Кацярына Другая перадала іх землі сербскім пасяленцам. Той-сёй з простых ды бунтоўных сербаў, дарэчы, таксама патрапіў у якасці жывога тавару ў лапы Богуша. І ўцекачы з Расіі былі добрай здабычай. Ды кожны, хто не змог заплаціць падаткі пані, меў шанец патрапіць у жаўнерскія боты. А пані Тэрэзе абы даход.

Наколькі Вырвіч зразумеў, зладзюга Богуш спрабуе зрабіць замкавым капітанам свайго чалавека. Вось Грос і ятрыцца.

— З вашымі ўменнямі з аховай вы справіцеся. Панну пераапранем у мужчынскае, і я выведу вас усіх з замка.

Трэба ж, як лёгка. Голас Гроса гучаў упэўнена, нават будзённа.

А як ён сам, пасля ўцёкаў падапечнай пані Тэрэзы, спадзяецца пазбегнуць падазрэнняў?

— Усё ў волі Божай.

Капітан Белакамскага замка няўважна перахрысціўся, быццам перад сняданкам.

Пранціш Вырвіч зноў утаропіўся ў злавесную цытадэлю. Шчыра кажучы, сярод снягоў яна здавалася хутчэй шэрай і бруднай, чым белай. Па-добраму, для эпічнасці трэба было б сузіраць яе з узвышша.

Але ўзвышша не мелася, эпічнасці не ставала, і чумакі, што везлі на санях прыпасы да княскага стала, ледзь не сагналі нахабных разявакаў з дарогі проста ў сумёты. Але, згледзеўшы зблізу чырвоны кунтуш Гроса, ды шаблі за паясамі ў мужчын, нервова затузалі лейцы, каб аб’ехаць паноў як далей, хоць з рызыкай перакуліцца.

— Яна жывая! — мармытаў Алесь, тужліва і мройна гледзячы на замак. — Астатняе не мае значэння!

— Жывая… — ціха пагадзіўся Бутрым. — У адрозненне ад той няшчаснай цяжарнай жанчыны, чыё цела выдавалі за цела Праксэды. Што? — пералавіў недаўменны позірк сына. — Ты ж ні разу не ўпомніў пра тую кабету. А я не забываю і на хвілю. Дзве бязвінныя душы згінулі. І гэта ўжо не выправіць. І нічым не выкупіць. Ну што ж, пайшлі рыхтавацца да авантуры.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)