Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 101
Перейти на страницу:

Езуіт-масон ад злосці сплюнуў, нібыта атрутай, і рушыў наперад, не перастаючы ціха буркатаць:

— Мы столькі рыхтаваліся! Ад тае пары, калі шпегі даклалі: жанчына пасялілася ў доме габрэйскага аптэкара ў Львове і распытвае пра замак Белы Камень. Я пераканаў пані Тэрэзу, што тая жанчына з ейным памагатым юдэем — бясшкодныя выведнікі. Трэба дачакацца, пакуль да іх з’явіцца нехта сапраўды небяспечны, і тады я схаплю ўсіх. Амаль змог давесці, што пан Ігнацы па-ранейшаму слугуе Пане Каханку, вядзе падвойную гульню. Сёння кляты Богуш быў бы канчаткова выкрыты як здрайца, і гетманаўна апынулася б зусім пад нашым уплывам. Падпісала б нарэшце пэўныя прывілеі. Каб не ваш доктар.

Між тым лесвіца скончылася невялікай пляцоўкай — падобна, яны знаходзіліся ў адной з кутніх вежаў, калісьці суровай, як стары вой, а зараз прыкрашанай пад гламурныя патрэбы часу. Пан Зыгмунт не адчыніў вузкія дзверы, а абмацаў раму карціны з выявай дзічыны, што ўпрыгожвала левую сцяну. Карціна паслухмяна ссунулася ўбок разам з намаляванымі забітымі зайцам і качкамі. За ёй пачынаўся калідор. Цёмны, як будучыня гасцей Белага Камня, і зусім вузкі, два чалавекі ледзь разыдуцца.

— Цяпер — ні слова. Што б ні пабачылі, не пачулі. Без майго загаду не рабіць нічога. Іначай — усім канец хуткі і бясслаўны. Паны прысягаюць?

Пранціш і Алесь кіўнулі. Што ж заставалася?

Праз колькі хвіль пракрадання на дыбачках па шляхах для дамавікоў ды пацукоў пабачылі святло. Грос жэстам загадаў Алесю прычыніць накрыўкі ліхтара.

Святло ішло з вузенькай гарызантальнай шчыліны даўжынёй у локаць, якраз на вышыні вачэй. Грос асцярожненька дастаў з пазоў жалязяку, якой была прыкрытая шчыліна, і яна зрабілася шырынёй у палец. З таго боку навісалі нейкія зубчыкі, відаць, частка архітэктурнага дэкору. Пранціш хуценька прыстроіўся вокам да дзіркі. Гарыць агонь у каміне з зялёнага рэдкага мармуру, бялее цюлевы балдахін над ложкам, мітусіцца пакаёўка са срэбным збанам у руках. Гэта ж спачывальня пані Тэрэзы са Ржавускіх! Нічогенькі сакрэт! Значыць, усё, што адбывалася ў пакоях уладароў Белага Каменя, стагоддзямі нехта назіраў проста са сцяны. Пранціш падумаў, што цяпер ён ужо не так зайздросціць магнатам ды каралям. Бо напэўна ж сцены ўсіх палацаў свету нагадваюць сыры з дзіркамі альбо паточаныя шашалем бярвенні. Вырвіч ведаў, што першая шлюбная ноч ва ўладароў павінна па звычаі адбывацца пры сведках — каб пацвердзілі кансумацыю. Але гэтак — усё жыццё?

Побач ля шчыліны прыстроіўся Грос, далей, так-сяк, адным вокам, Алесь.

Пакаёўкі, іх было ў памяшканні некалькі, нізка прыселі ў рэверансе. З’явілася пані Тэрэза. Вакол яе адразу ўтварыўся вэрхал. Пад рукі ўсадзілі на казетку, нехта дапамагаў зняць парык, хтосьці расшнуроўваў гарсэт, хтось здымаў чаравікі. На стаўбурку выстраілася цэлая рота бутэлечак і слоічкаў з разнастайнай парфумай, Пранціш пазнаў некалькі ўзораў вытворчасці Давыда Ляйбовіча. Час ад часу гетманаўна пакрыквала і раздавала поўхі. Пранціш з няёмкасцю адвярнуўся, Алесь зрабіў тое самае — непрыстойна ж падглядаць за такім, пакрыёмым.

Не мець ім з дактаровічам кар’еры ў палацах. Там грэблівым і сарамлівым, што згідзяцца трымаць начную вазу манарха і свечку над ложам ягоных любошчаў, не месца.

Грос, натуральна, не зварухнуўся. Але зараз жа і Вырвічу з Алесем давялося вярнуцца да пільнага сузірання: грукат, тупат, лязгат. У спачывальню завалаклі Лёдніка. Ён быў ужо ў адной кашулі і нагавіцах, са звязанымі рукамі. Пані Тэрэза не звярнула ніякай увагі на ягонае з’яўленне ў суправаджэнні гайдукоў, усё роўна што прывялі якога дранага мопса.

А вось і клетку прысунулі.

Па-праўдзе, Пранціш да апошняга верыў, што гэта страхотлівая гісторыйка, пужаць легкаверных.

Але клетка была цалкам рэальная, з тоўстых жалезных палос, у рост чалавека, але вузкая — не сядзеш у ёй. Наверсе важкае кальцо з прапушчаным ланцугом, відаць, каб падымаць вязніцу ў паветра.

Дзверы клеткі адчынілі, увапхнулі туды Чорнага Доктара, папярэдне разадраўшы на грудзях і на спіне кашулю, не хацелася думаць, для чаго. Трывожна збліснулі нагрудны срэбны праваслаўны крыж і медальён, у якім Чорны Доктар захоўваў тры цёмныя пасмачкі валасоў — жонкі, дачкі і сына. Бутрым ледзь макаўкай не ўпіраўся ў верх вязніцы. Вырвіч пачаў прыкідваць, што доктар замкі адчыняе лёгка, выберацца. Але на папярочыне клеткі аказаліся адмысловыя бранзалеты, куды і прыкавалі рукі Лёдніка. Ягоныя «Вашамосць, адумайцеся. Я не лепшая прыкраса пакою пекнай дамы» прывабілі ўвагу не болей, чым шоргат снегу за акном.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)