Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 101
Перейти на страницу:

— Я не дапускаў, каб у акадэміі крыўдзілі тваю жонку, павер, Барталам’ю. — пацёр лоб з раннімі зморшчынамі Жылібер. — Вярнуся — разбяруся.

— Позна. — Лёднік змяў ліст у кулаку і хадзіў туды-сюды, як драпежны звер, чорны і худы. — Цяпер неадкладна трэба ў Львоў. Спадзяюся, з Саламеяй за гэты час нічога не здарылася кепскага. Іначай…

«Іначай ён не даруе сабе», — правільна дадумаў за Лёдніка Пранціш.

— У Лемберку ў нас ёсць браты. Ложа «Трох багінь», адгалінаванне нашай варшаўскай. — Жылібер кінуў востры позірк на гасцей. — Падрабязна распавесці не магу. Паколькі ты, Барталам’ю, увайсці ў наша брацтва чамусь баішся. Але ведаю, ёсць чалавек, які дакладна вам дапаможа, бо служыць у замку пані Тэрэзы Радзівіл. Яе дэспатызм даўно непакоіць адукаваных людзей Галіччыны. Людзі яе ўжо ўспрымаюць як нячыстую сілу ці пакаранне нябёснае. Ходзяць упартыя чуткі, што апантаная.

— Барані божа, ад пані Тэркі, казачага кажуха, саламянага капелюха, вярбовых дроваў. — прамармытаў Пранціш любімае прыслоўе капаніцкага машталера, дзецюка родам з Падолля.

— Таму нашы браты пастараліся, каб і ў яе атачэнні з’явіліся тыя, хто паспрабуе скіроўваць княгіню да спраў дабра. Ці хаця б папярэджваць пра яе планы, — у голасе Жылібера не ставала аптымізму. — Я дам табе, Барталам’ю, ліст да месье Шэнацэра, радніка львоўскага, магістра ложы. Ён непасрэдна мне падпарадкоўваецца. Папрашу дапамагчы ва ўсім. Хай адновіцца справядлівасць.

Пад канец прамовы Жылібер падпусціў пафасу, але сутнасць была ясная: да жонкі самага ўплывовага чалавека княства і фаварыткі караля шпегаў не падаслаць не маглі.

Рэшта дня, а, магчыма, і частка ночы для вучоных паноў і месье ў гэтым доме прайшла ў лабараторыі. Вырвіч папрасіўся ў самую дальнюю спачывальню на другім паверсе, падалей ад смуроду, і з цэлымі шыбамі, і да самай раніцы бачыў у сне, як успаўзае на заснежаную гару. А бачыць у сне горы, як вядома, да жыццёвага поспеху.

А што ў тым сне менскаму суддзі трошкі прымроўся грукат лавіны — дык у той момант, мусіць, апантаныя Лёднікі з Жыліберам зноў штось у лабараторыі падарвалі, у імя навукі, натуральна.

І зусім прызнавацца нікому не выпадае, што ў сне тая лавіна неяк ператварылася ў кола рулеткі. Шарык пагрукваў, коцячыся, і трапляў увесь час менавіта на тую лічбу, якую выбраў Пранціш.

Шкада, ён так і не запомніў тую шчаслівую лічбу. А раптам сон прарочы быў?

Раздзел дванаццаты

КЛЕТКА БЕЛАКАМСКАГА ЗАМКА

А хіба ёсць розніца, якога колеру быў камень, у цябе шпурнуты?

Вось які-небудзь старажытны афінянін, што марыў прайсці ў магістрат, кожны белы каменьчык з вазы для галасавання сустракаў шчырай радасцю, бо той азначаў чыюсь падтрымку кандыдату. У адрозненне ад каменьчыка чорнага.

Гэты белы камень, які разлёгся пасярод пляскатай, як стол, раўніны, быў самым важкім пацверджаннем чыёйсьці абранасці.

Магутныя сцены, чатыры кутнія вежы, высокія валы і возера, з якога выпаўзалі цёмныя змеі каналаў і абвівалі ўладанне князёў Ржавускіх. Замак Белы Камень.

— Можа, усё-ткі заедзем, як купцы? — нервова перапытаў Пранціш. — Якія з нас малявальшчыкі фрэсак? Раптам змусяць штось рабіць.

Вырвіч выдатна памятаў, як яны з Лёднікам патрапілі ў пастку, калі ў Капанічах выдалі сябе за вандроўных мастакоў, і сённяшні цесць Пранціша змушаў іх маляваць партрэт дачкі і ейнага тадышняга жанішка князя Гагарына.

— Запэўніваю, што вам нічога не пагражае. Я — капітан Белакамскага гарнізона, камандую аховай. Усім вядома, што пасля пажару трэба аднавіць роспісы ў левым крыле, вам не здзівяцца. Як яшчэ я змагу правесці чужых людзей у дальнія пакоі, дзе трымаюць панну?

Пранціш падазрона скасавурыўся на высокага чалавека з запалымі шэрымі вачыма і трохі пляскатым носам. Чырвоны, падбіты футрам кунтуш на плячах ляжаў, як антычная тога вайскаводцы. І аблічча яго, здавалася б, непрыкметнае, чамусь выклікала трывогу і жаданне абысці спадара за паўвярсты. Бо ўсадзіць нож у спіну і ў твары не зменіцца.

— Небяспека за гэтымі спадарамі ходзіць, як навязаная, пан Грос, — засмучана прамовіла жанчына, не юная, але такая гожая, што змушала ўспомніць антычных багінь. — Упэўненымі ні ў чым, вашамосць, быць нельга, калі тычыцца шаноўнага доктара.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)