Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 101
Перейти на страницу:

Лёднік прывітаўся без асаблівых цырымоній, якія рэспубліканец Жылібер не любіў.

Француз, усё такі ж рухавы і ўпарты, ніжэй за Лёдніка на галаву, спакойна кіўнуў, нібы доктар толькі ўчора вечарам з ім каву піў. Рукавы кашулі, калісьці белай, а цяпер у пісягах сажы, падкасаныя, і самі рукі ў сажы.

— Мінераламі заняўся. У зямлі тут багаццяў незлічона, а як іх выкарыстоўваць — ніхто не падазрае.

Алесь выпадкова закрануў нагой адзін з кніжных стосаў і ўтварыў шаргатлівую лавіну. Томік у пацёртай вокладцы даверліва расхінуў жоўтыя старонкі, падобна вялізнаму матылю. Дзівосныя кветкі перапляталіся на паперы. Літары, вострыя, як дахі гатычных храмаў, утваралі незразумелыя кароткія словы: «гра», «гро», «тра», «тро». Нагадвала таемную замову, уцямную толькі пасвечаным.

Алесь зірнуў на вокладку: «Буквар».

— У Еўі, пад Вільняй, друкавана, праваслаўнымі нашымі братчыкамі, — ацаніў знаходку сына Баўтрамей Лёднік. — Да гэтай кніжыцы ў свеце нават слова «буквар» не існавала. Я па такой чытаць вучыўся. Адкуль яна ў цябе, Жан?

— Ад агню ўратаваў, разам з іншымі цікавосткамі, — Жылібер агледзеў парушаныя шэрагі сваёй бібліятэкі, як вайскаводца ацалелых жаўнераў. — Ледзь пераканаў пільных калегаў, што гэта не блюзнерскія выданні.

Што ж, у любую эпоху заўсёды знойдзецца той, хто друкуе кнігі, той, хто іх паліць, і той, хто іх ратуе.

Дзівосныя кветкі на старонках старога буквара квітнелі ад паважлівых позіркаў чытачоў.

— І як цябе яшчэ не выселілі пасля такой кананады? — Бутрым прыстроіў капялюх на адзін з цвікоў, убітых у сцяну з рэшткамі шпалераў.

— Удалося для доследаў выгодны дом зняць, — прабурчэў Жан, выціраючы спаласнутыя ў мядзянай місе рукі простым ільняным рушніком. — Былыя жыхары памерлі ад воспы, цяперашнія ўладальнікі рады, што хоць хтось пагадзіўся жыць. Якраз добра ты прыехаў, Барталам’ю. Трэба пракансультавацца.

Сябры-паплечнікі нарэшце абняліся, і Жылібер дазволіў сабе выказаць радасць з нагоды прыезду калегі, на што ўжо страціў надзею.

— Пра цябе, Бартлам’ю, чуткі ходзяць проста неверагодныя, — гэта ўжо гутарылі за сціплай вячэрай — сыр, хлеб, салёныя гуркі, гарбата ў кубках ад розных сервізаў. — Большасць лічыць, што цябе павесілі за акрутнае забойства. Той-сёй сцвярджае, што ты збег за акіян, атруціўшы ахову. Ад адной мадам пры двары асабіста чуў версію, што ты — бессмяротны чорны маг, які харчуецца крывёй самых лепшых прыгажунь. Таму паўстаў з магілы і цяпер цэлішся на чарговую ахвяру. Мадам з усяе моцы намякала, што гэтая ахвяра — яна.

Пранціш хмыкнуў, хаця было зусім не весела. Бутрым па-ранейшаму — асуджаны злачынца.

Жылібер трывожна пакруціў галавою.

— Умудраешся ж ты ворагаў нажываць. Мне мае браты па ложы паведамлялі: ажно трое ўплывовых асобаў гатовыя табе горла перарэзаць, толькі аб’явішся ў іхніх уладаннях.

— А што Панятоўскі? — улез з пытаннем Пранціш.

Жылібер нахмурыўся:

— Кароль сказаў толькі: «Ад такіх, як доктар Лёднік, стамляешся, быццам ад хады па балоце». Прыдворныя ільсціва пасмяяліся досціпу манарха. А што ён хацеў сказаць — ніхто не дапяў. Разумей, як хочаш. А я ўвогуле не разумею гэтага чалавека. Ягоную дзяржаву распалавінілі, вось-вось трон адбяруць. А ён то ў меланхолію ўпадае, замкнецца і чытае Шэкспіра ды Шэрыдана, то ў гульбу кідаецца — фаварыткі, феерверкі, балет. Тэрэза Радзівіл з пані Сапегай з Любамірскіх ды аднавокай Ізабэлай Флемінг наперабой за ўвагу манарха змагаюцца, з ягонага ложка іх хоць вытрасай, як клапоў. Баляванне падчас чумы. І ніякай спробы супраціву!

Жан заправіў за вуха цёмную пасму, што выбілася з хваста — француз парыкоў і пудры не прызнаваў, ламаў сябе толькі дзеля з’яўлення пры двары.

— Ад мадам Саламеі Лёднік тры лісты — адзін яна мне асабіста перадала, два прыслала ўжо ў Кракаў. І твой ліст ёй пераслаў адсюль.

Бутрым ускінуўся, нават не хаваючы хвалявання.

— Зараз прынясу яе пасланні.

Батанік выйшаў у іншы пакой, там нешта загрукала. Вярнуўся з невялікім куфэркам з залацістай драўніны.

— Давай так, прачытай гэтыя цыдулкі, я распавяду, што ведаю, зладзім кансіліум. Сядайце на банкеткі, кнігі можаце прыбраць з іх на падлогу.

Чорны Доктар, перш чым распакаваць першы канверт, запячатаны зялёным воскам, прыклаў яго да твару. Лёгкая мройнасць слізнула па суворых рысах.

Пранціш змушаны быў прызнаць, што пачуцці да Саламеі, не гледзячы ні на што, у доктара не пажоўклі.

А навіны былі — сарока не настракоча. Адзінае, што супакойвала — пра знікненне нявесты малога Штакельберга ні шоргату, ні віску. Падобна, Штакельбергі і не ведаюць пра гарбуз ад амерыканачкі.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)