Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 332
Перейти на страницу:

Каліноўскі ажывіўся, пачаў аглядацца, ацэньваючы тэрыторыю, адзначыў:

– Добрую мясціну выбраў Аляксандр Лянкевіч.

– Добрую, згодзен. Умее наладзіць любую справу…

Тым часам першая брычка ўз’ехала на ўзгорак. Дарогу далей перагарадзіла група невядомых людзей. Аказалася, што іх заўважылі яшчэ на далёкай адлегласці. Вартавы з пільным позіркам адразу падаў сігнал начальству, што ўбок паўстанцаў рухаюцца дзве брычкі. Што за госці павінны былі прыбыць у лагер, ведалі загадзя: веставы папярэдзіў Ляндэра.

Брычка, у якой сядзелі Эразм і Вікенцій, спынілася.

Выйшаўшы з конкі, Вікенцій, пацягнуўся, памахаў рукамі. А потым накіраваўся да купкі людзей, што перагарадзілі дарогу.

– Каго любіш, інсургент?

– Люблю Беларусь, камісар ваяводства!

– То і ўзаемна! Што камандзір ваш, на месцы?

– На месцы.

Усе разам накіраваліся ў гушчар лесу. Праз крокаў сто ўбачылі пад пракаветнымі дубамі шалаш, замаскіраваны лістотай дрэў. З яго выйшаў Аляксандр Лянкевіч – Ляндэр.

Абнялі адзін аднаго, прыціснулі да сябе, доўга не раздзімалі рукі.

– Як я рады цябе бачыць! – вымавіў Канстанцін першыя словы.

– І я цябе таксама, дарагі мой дружа! Як добра, што ты знайшоў час завітаць да нас. Неўзабаве мы павінны ўступіць у бой, а твой прыезд падтрымае паўстанцаў.

Твар у Аляксандра абветраны, загарэлы, смаляны чуб гайдаўся ў такт руху галавы.

– Прашу садзіцца, панове! У нас няма шыкоўных крэслаў, але затое ёсць бярозавыя лаўкі.

Паўстанцы зрабілі з паваленых і абчасаных бяроз нешта накшталт амфітэатра. Калі прыходзілі камандзіры атрадаў да Лянкевіча на нараду, то кожнаму знаходзілася месца. І Лянкевічу было зручна весці з імі гутарку, бо кожны быў на відавоку.

Заблоцкі павёў гутарку з Керсноўскім і Свяржынскім. Ляндэр прапанаваў Каліноўскаму:

– Пайшлі ў мой шалаш, дружа, пагамонім.

Кастусь сеў на самаробнае крэсла, засцеленае шэра-зялёным прасцірадлам, агледзеў жытло начальніка паўстанцкага лагера. Ложак, збіты з бярвенняў, салома зверху, падушка. Кажушок на слупе – ночы халодныя.

– Які настрой маеш, спадар Аляксандр? Ці не шкадуеш, што ўзяўся за такую справу?

– А чаго тут шкадаваць? Каб жыццё належала толькі сабе, гэта было б адно, а калі належыць Айчыне і Богу, то гэта ўжо абавязак. І што б ні чакала наперадзе, ніякага сумневу не павінна быць.

– Дзякую за такія словы, дружа. А як пачуваюць сябе кіраўнікі атрадаў Млотка, Міладоўскі, Уладэк, Юндзіл?

– Я імі задаволены. Хлопцы што трэба. Адчайныя, смелыя. Так і іншыя паўстанцы. Не раз чуў, як казалі: “Лепш загінуць ад кулі, чым ад царскіх батагоў…” Мы то трымаемся, клятву далі на вернасць паўстанню. А ты як? Мусіць жа, нялёгка ў сённяшніх варунках, га?

Дыктатар маўчаў. Не хацелася прызнаваццца ў сумненнях і расчараваннях, але ж і ў душы не хацеў трымаць, карцела выказацца.

– Ты ж ведаеш і згодзен з тым, што паўстанне было абвешчана без агульнага рашэння. Нечакана яго абвясцілі. Не саспела яно да канца, не падрыхтавалі мы ўсё так, як таго вымагала сітуацыя… А мяне паставілі перад фактам.

Ляндэр згаджальна кіўнуў галавой.

– Таму нам прыйшлося прымаць нейкія меры. ЛПК мы ператварылі ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі, першага лютага выдалі маніфест з заклікам да шараговага люду нашага краю, каб яны падтрымалі паўстанне ў Польшчы. І толькі ўжо для таго, каб не парушыць з’яднанасць баявых дзеянняў, мы, зноў жа, былі вымушаны паўтарыць у сваім маніфесце праграму паўстання, але тую праграму, якая была распрацавана ў Варшаве…

– Намячалася ж напачатку зусім не так…

– Не так, правільна. Тут ужо “белыя” вырашылі ўзяць кіраўніцтва ў свае рукі – яны захапілі самахоць уладу і сталі на чале польскага нацыянальнага ўрада. Яны ж і адхілілі ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі, які я ўзначальваў, перадалі паўнамоцтвы віленскаму камітэту “белых”.

– Які стаў называцца Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы?

– Так… Абавязкі кіраўніка ўсклалі на ковенскага багатага памешчыка Якуба Гейштэра. Аддзел пастараўся выдаць і распаўсюдзіць спецыяльны дэкрэт, які абвяшчаў пра тое, што усе паўнамоцтвы і мандаты, якія мы выдалі, прызнаць несапраўднымі. На змену Літоўскаму правінцыйнаму камітэту “Аддзел, кіруючы правінцыямі Літвы” на чале з Гейштэрам выявіў сваю няздольнасць узначаліць нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Ён стаяў за шляхту, быў супраць народнага паўстання. Баючыся аграрнай рэвалюцыі, “белы” Аддзел самаізаляваўся ад народных масаў… Верылі ў тое, што перамагчы царызм ім паможа Англія і Францыя…

– Нож у спіну паўстання.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)