Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 332
Перейти на страницу:

– Здрада агульным інтарэсам. Я ад імя ЛПК выказаў вусна і выдаў пісьмова рэзкі пратэст супраць гэтай гнюснай выхадкі Варшаўскага ўрада, палічыўшы, пагібеллю і здрадай рэвалюцыі перадачу кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў… Яшчэ – я вымушаны быў зняць з сябе ўсякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі і за ўсе страты і няшчасце, якія прынясе процілеглае духу і тэндэнцыям паўстання кіраўніцтва літоўскай справай.

Ляндэр слухаў, хмурыўся, ацэньваў пачутае, балюча перажываючы за тое, што прыйшлося вынесці камісару ваяводства.

– Мы вымушаны былі пайсці на ўступкі… Заявілі, што падпарадкоўваемся “галаве паўстання”. Для гэтага былі дзве прычыны. Першая – з-за нашых разладаў не павінна пакутаваць рэвалюцыя. А па-другое – мы не мелі той сілы, каб вырваць уладу ў праціўніка і пусціць рэвалюцыю па тым рэчышчы, па якім намячалі…

– Жудасна гэта ўсё і трагічна.

– І мне цяпер трэба, сціснуўшы зубы, супрацоўнічаць з шляхецкімі рэвалюцыянерамі, падпарадкоўваючыся іх цэнтрам. Весці сваю работу, азіраючыся на іх, выдаваць загады, цыркуляры і інструкцыі ад імя не нашага Цэнтральнага камітэта, а ад іх – польскага нацыянальнага ўрада. Пры гэтым ухваляць іх згубную праграму. Я нават не магу адкрыта звярнуцца да беларускага і літоўскага народаў з нашай праграмай барацьбы, якая ідзе ўразрэз з іхняй. Я б, напрыклад, уключыў бы ў лозунг ці заклік – знішчыць памешчыцкія землеўладанні. Яшчэ – устанавіць дзяржаўную самастойнасць Літвы і Беларусі. Я крычу ад роспачы, ад бяссіллля, а змяніць нічога не магу…

Голас у дыктатара задрыжэў. Першы раз ён выказваў свае думкі некаму іншаму, да гэтага таіў у сабе. Ляндэру ён давяраў, Ляндэра ён абраў сваім сябрам і ведаў, што той ніколі не выдасць яго.

– А калі б ты пайшоў на гэты крок – не падпарадкоўвацца іх ураду?

– Яны толькі і чакаюць гэтага. Чаму? А ім тады лягчэй і ёсць усе падставы для таго, каб аб’явіць камісара Гараднянскага ваяводства… здраднікам. А па законах рэвалюцыйнага часу гэта…

– Зразумеў, не працягвай далей. Ты як паміж двума віселіцамі – Мураёўскай і Белага ўраду…

– Правільна. Папаў у нерат – ні ўзад, ні ўперад… Ты мяне разумееш. “Белыя” прынялі рашэнне аддаць мяне свайму суду. Па маёй справе распачалі следства…

– Тады, выходзіць, мы абмежаваны ў сваіх паўстанцкіх дзеяннях? Нельга падняць сялянства на барацьбу, асабліва на Беларусі і Літве, хаця для іх лозунгі польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года чужыя і дзікія. Але паўстанцы кіруюцца той інструкцыяй, якая даслана ў атрады. Інструкцыя з нейкім падтэкстам. Яна як быццам і ад “белых”, і як бы ад “чырвоных”. Я бачыў паўстанцкую інструкцыю, але там не значылася пункта пад нумарам восем. Мне здаецца, гэты пункт абвастрае барацьбу паміж “чырвонымі” і “белымі” у лагеры вызваленчага рушання.

– Не ведаю, пакажы.

Падпалкоўнік Ландэр падаў паперчыну, тэкст якой напісаны ад рукі, на якой стаяла пячатка Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Тэкст быў знаёмы і незнаёмы. Над ім нехта папрацаваў, не ўзгадніўшы з кіраўніцтвам. То напачатку была інструкцыя паўстанцкіх уладаў Царства Польскага, але хто яе апрацаваў?..

Рэвалюцыйны камісар уважліва ўчытаўся ў тэкст.

“Інструкцыя Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі камандзірам паўстанцкіх атрадаў.

Канец лютага 1863 года.

Паўстанцкая інструкцыя.

Кожны камандзір асобнага паўстанцкага атрада да тае пары, пакуль ён не ўступіць у сувязь з ваенным начальнікам ваяводства, з’яўляецца паўнауласным правіцелем занятай ім мясцовасці, гаспадаром жыцця і смерці усіх сваіх падначаленых. У кожным не церпячым пераносу выпадку ён сам смела вырашае пытанні, сыходзячы пры гэтым толькі з галоўных прынцыпаў, абвешчаных Нацыянальным урадам.

Камандзір атрада карыстаецца наступнымі правамі:

1.Адбіраць, з выдачай адпаведных квітанцый, агнястрэльную зброю, якая будзе выяўлена у прыватных асобаў, а таксама косы, коней, правіянт, адзенне і падводы для перавозак.

2. Выносіць неадкладныя прыгаворы вядомым здраднікам і шпіёнам, а таксама асобам, якія будуць аказваць супраціўленне яго распараджэнням.

Камандзір атрада мае наступныя абавязкі:

1. Да тае пары, пакуль ён не збярэ дастаткова сіл, ён павінен пазбягаць рашучых сутычак з войскамі, нястомна, аднак, загатоўваць сваіх падначаленых пастаяннымі нападамі на больш дробныя непрыяцельскія атрады, раскіданыя па краі, і разбройваць іх.

2. У мясцовасцях, занятых паўстанцамі ці нанава займаемых, абвясціць і неадкладна прывесці ў выкананне дэкрэт часовага ўрада аб надзяленні сялян замлёй.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)