Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 332
Перейти на страницу:

Доўга яны яшчэ спрачаліся ў той вечар. І то нават не спрэчка была. Абодва мелі рацыю.

– Арыштаваны паўстанцкі цывільны начальнік Ковенскага ваяводства Людвіг Дзічкоўскі. Ён жа, Людвіг, у прысутнасці спецыяльна падасланага Мураўёвым-вешальнікам палкоўніка Шалгунова, расказаў усё пра паўстанцкі цэнтр у Вільні.

– Адкуль ведаеш?

– Следчы паведаміў маёй знаёмай.

– І што ён адкрыў ім, спадар Юзэф?

– Яго словы – “галоўнае праўленне Літвы, зразумела, існуе ў Вільні... І на сённяшні час абмяжоўваецца толькі ўпаўнаважаным камісарам Літвы і яго сакратаром, што вынікае з атрыманых апошніх папер, а хто займае галоўную пасаду – мне невядома, мяркую, што хто-небудзь з прысланых з Варшавы. На пасадзе ж сакратара, наколькі я магу меркаваць па почырку, – Вікенцій Каліноўскі. Ці ўжо можа быць, што Каліноўскі ёсць сам камісар, у такім выпадку сакратаром у яго – Цітус Далеўскі...” Акрамя гэтага, Дзічкоўскі выдаў вядомыя яму віленскія яўкі, куды наведваўся ты і Далеўскі... Восьмага жніўня на явачнай кватэры ўдавы паэта Сыракомлі пры ўдзеле правакатара арыштаваны Цытус Далеўскі...

– Божа мой!..

Дыктатар ведаў, што ўдава слыннага паэта Паўліна Кандратовіч жыла ў Скапуўцы, у доме Шышкі. Колькі месяцаў Далеўскі пад прозвішчам Парфіяновіча жыў на Рудніцкай вуліцы у доме Свянціцкай, на кватэры ў Грагатовічаў. Кватараваў у яе раней і ён, Кастусь. З ёю жыла Юзэфа Грагатовіч, яе дачка Марыя, а таксама пастаянна жыла ў іх дзяўчына Браніслава Сідаровіч.

–­ І вось што яшчэ. У тым жа Ковенскім павеце, непадалёк ад мястэчка Вількі, на беразе Нёмана, арыштаваны рэвалюцыянер Антанас Мацкявічус і пакараны смерцю. А ў Вільні на Лукішскай плошчы павешаны Ігнацій Здановіч...

– Што Далеўскі?

– Далеўскі трымаўся мужна. Мураўёву следчая камісія па выніках следства данесла наступнае: “Нягледзячы на ўсе яўныя доказы самага цеснага знаёмства і супрацоўніцтва з Канстанцінам, – маецца на ўвазе з табой, – Далеўскі аб стасунках сваіх з ім і аб месцы яго знаходжання нічога не выказаў”. А нядаўна часовы палявы аўдытарыят пры штабе войскаў Віленскай ваеннай акругі разгледзеў справу Віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Аўдытарыят прыйшоў да заключэння, што неабходна працягваць пошукі з мэтай прыцягнення цябе да крымінальнай адказнасці.

– Дзе цяпер Цытус?

Юзэф уздыхнуў, падышоў да акна, за якім распласталася шэрая ноч, прамовіў глуха:

– На Лукішскай плошчы спынілася яго жыццё. Расстралялі...

“Цытус, Цытус, дарагі мой сябра! Даруй мне, што не ўбярог цябе ад царскай кулі. Апошняя сустрэча ў Ямантаў, а потым калі мы прыйшлі сюды, на Святаянскія муры, не падказала мне, што я цябе выпраўляю ў апошнюю вандроўку. Табе я сказаў тады, што жыву тут пад імем Ігнація Вітажэнца... І, накіроўваючы цябе ў Магілёў, даў табе чарговае заданне – збіраць грошы на працяг паўстання... Ты паглядзеў мне ў вочы, як быццам развітваючыся са мной назаўсёды, цвёрда сказаў: “Я выканаю твой загад, Кастусь!..”

– А ў Менск адправіўся вопытны і хітры, як ліс, жандар палкоўнік Лосеў. Мураўёў загадаў яму раскрыць рэвалюцыйную арганізацыю і арыштаваць яе ўдзельнікаў...

Доўга яшчэ гаварылі з Юзэфам. Калі пачаў збірацца сябар, прапанаваў:

– Застанься ў мяне. Глыбокая ноч на дварэ.

– Нельга, дружа, нельга. І табе раю пакінуць гэты куточак. Не выключана, што ўжо ведаюць пра гэты адрас. Будзь асцярожны.

– Добра, буду.

Сябры абняліся, моцна сціснуўшы адзін аднаго ў абдымках.

Мо з гадзіну прайшло, як Юзэф пакінуў кватэру. А яму чамусьці не спалася, хаця была ўжо глыбокая ноч. Растрывожыў душу сваімі паведамленнямі сябар.

Так, добрая вестка з Варшавы. Дыктатар паўстання Рамуальд Траўгут усё ж такі разаслаў дэкрэт (хаця ж і са значным спазненнем) пра “паспалітае рушэнне”. А ў ім адзначаецца, што на барацьбу трэба ўзняць увесь народ, толькі пры яго непасрэднай падтрымцы можна дабіцца перамогі. Пра што і сцвярджаў Кастусь Каліноўскі з першых дзён паўстання.

Другая прыемная навіна з Кёнігсбергу. Як жадалася яму, часопіс стварыць не ўдалося, але затое Аддзел Літвы выпусціў першы нумар газеты “Glos z Litwy”. Прыемна, што ў нумары на першым плане выказана спадзяванне на новы ўздым паўстання, якое ўспыхне вясной. Колькі разоў чытаў і перачытваў любыя яго сэрцу радкі: “Перакананыя ў святасці нашай справы, незалежна ад таго, што скажуць або пастановяць дыпламаты і ўладары гэтага свету, мы будзем далей весці справу вызвалення радзімы”.

От каб то раней, от каб не было зусім рознагалоссяў і спрэчак!..

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)