Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 332
Перейти на страницу:

3. Знішчаць усе да гэтай пары існуючыя ўлады і ўстанаўліваць на іх месца нацыянальныя ўлады ва ўсіх мясцовасцях, якімі ён валодае, прычым ніхто пад найпільнай адказнасцю не можа ўхіляцца ад выканання накладзеных на яго часовых павіннасцяў.

4. Пад стражайшай (?) адказнасцю забараніць выплату варожаму ўраду існуючых да гэтай пары падаткаў, на якія з гэтага часу мае выключнае права толькі Нацыянальны ўрад.

5. Даручыць адпаведным духоўным асобам прыняць ад усіх жыхароў прысягу на вернасць і павінавенне Нацыянальнаму ураду і сачыць за выкананнем гэтага даручэння, а таксама прызваць у рады паўстанцаў усіх здольных валодаць зброяй.

6. Перарываць камунікацыі, дзе гэта прадстаўляецца неабходным, перахопліваць тэлеграмы і дэпешы, затрымліваць кур’ераў і эстафеты, захопліваць і адбіраць грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў руках варожага ўрада. Узяўшы з гэтых сродкаў суму тыднёвага жалавання для свайго атрада, лічачы па 2 злотых у дзень, астатняе, калі будзе надзейная сувязь з адпаведнымі нацыянальнымі ўладамі, павінен апячатаць і без затрымкі ім даставіць.

7. Знішчаць усімі сродкамі царскую паліцыю.

8. Найбольш вядомых прыгнятальнікаў сялянаў для прыкладу караць смерцю па рашэнні ваеннага суда перад сабраным вясковым людам, не дапускаючы самасуду і расправы.

– Гэта першая нашая інструкцыя. Мы ж з самага пачатку ўзялі курс на масавае народнае паўстанне, стараліся актыўна далучаць у атрады сялян. Таму ў адным з пунктаў “Інструкцыі для ваенных начальнікаў, ваяводскіх і павятовых” выказвалася патрабаванне “падняць на самы высокі ўзровень паўстанцкую прапаганду, накіроўваючы яе ў першую чаргу на вясковых жыхароў і сялянаў”. Указвалі на неабходнасць аграрнай рэформы, сцвярджалі, што “надзяленне сялянаў зямлёй у прыватнае карыстанне праводзіць… у кожнай воласці, дзе толькі будзе сіла для падтрымання гэтых распараджэнняў”. І ўжо больш рашуча, больш настойліва і патрабавальна выказваліся ў гэтай, што ты мне даў, інструкцыі, што ўказана ў абавязках камандзіра атрада ў другім пункце пра надзяленне сялянаў зямлёй.

Дыктатар устаў, падышоў да расчыненых дзвярэй, і ўжо, гледзячы ў вечаровую смугу, падсумаваў:

– А мы ж спадзяваліся падняць усерасійскае сялянскае паўстанне. Гэта ж вялікая сіла. А тут на пасады цывільных начальнікаў Віленскім камітэтам белых прызначаліся, як правіла, мясцовыя памешчыкі… А яны ад пачатку паўстання не верылі ў яго поспех, ды і не хацелі таго паўстання. Яны і царскіх улад баяліся, і не хацелі выконваць свае абавязкі. Вось я праехаў дарогай, наведаўшы маёнткі памешчыкаў. І што ж? Адзін уцякае ад сустрэчы. Другі замест сябе падсоўвае аканома. Але нам наканавана змагацца, і таму адступаць ад сваёй задумы не будзем!

Да Каліноўскага падышоў Аляксандр Лянкевіч, абняў:

– Не будзем! Памром, але не здрадзім ідэалам рэвалюцыі!

– Дзякую, спадар падпалкоўнік Аляксандр Ландэр, за падтрымку! Ну, а цяпер пройдземся па атрадах? Да каго першага наведаемся?

– Да Францішка Юндзіла…

– Добра. Але мне перад гэтым трэба мець пісьмовыя дадзеныя па кожным атрадзе.

Ландэр дастаў з куфэрка тоўсты сшытак. Разгарнуў.

– Вось дадзеныя пра атрад Духінскага, у якім налічвалася больш як 500 паўстанцаў. А вось астатнія.

Каліноўскі пачаў уважліва чытаць напісанае на паперы: “Атрад Ландэра (Лянкевіча) – 300 чалавек. Уладэка – 100. Юндзіла – 250. Кракоўскага 150. Стасякевіча – 300. Тышкі – 100. А ўсіх – каля тысячы чалавек.

Падпалкоўнік патлумачыў:

– Калі я прыбыў у лагер Духінскага і прыняў на сябе абавязкі ваеннага начальніка Гародненскага павета, то Ваўкавыскі павет узняў паўстанне па распараджэнні палкоўніка Ануфрыя Духінскага. Пазней ваенным начальнікам стаў Стравінскі, ён і стаў маім падначаленым. Духінскі паслаў у Слонімскі павет намінацыю Юндзілу – як ваеннаму начальніку таго павета. Уладэк сфарміраваў атрад па сваёй добрай волі і ініцыятыве, і мы яго назвалі пружанскім. Кракоўскі – ён жа Траўгут – пачаў баявыя дзеянні ў Кобрынскім павеце таксама без аніякіх на тое ўказанняў і прадпісанняў ад Духінскага. А ў Берасцейскім павеце настойліва і паспяхова фарміраваў атрад Стасякевіч. Пра гэта паклапаціўся народны ўрад…

– Які люд у атрадах?

– Ды розны. Большая частка – казённыя сяляне, дробнапамесная шляхта. Ёсць і гарадскія жыхары, на якіх мы спадзяемся і ўскладаем вялікія надзеі. З імі лёгка гаварыць, рашаць праблемы…

Каліноўскі прамовіў:

– Ну, што ж тады, спадар падпалкоўнік, пайшлі па атрадах?

– Пайшлі!

Людвіка Ямант чакала сваю малодшую сястру Марысю – яны павінны былі разам пайсці на сходку жанчын. Мэты ніякай той сходкі не ставілася, проста рашылі разам сабрацца ды і пагаварыць пра сваё жыццё.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)