Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 332
Перейти на страницу:

Іх жыццё як вышываны ручнік сялянскіх жанчынаў – на кужэльнай тканіне чырвоныя і чорныя ніткі... А ў іх чырвоныя і кужэльныя, выбеленыя, белыя... Як бел-чырвона-белы сцяг Ліцвініі...

Мо таму і падказвала само жыццё, каб стварыліся белыя і чырвоныя...

……………………………………………………………

Я чую званы Знаменскай царквы, яны уплятаюцца ў агульны гул званоў касцёлаў Усіх Святых і Святой Ганны, – а я бачу той час, калі Якуб Ясінскі прадухіліў пагрозу заняцця Вільні расейскімі войскамі. У траўні 1794 года яны пацярпелі паразу ад яго дывізіі – каля вёскі Паляны. Дывізія Ясінскага ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі, непадалёк ад Іўя. А праз месяц Тадэвуш Касцюшка адхіліў Якуба ад кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі як радыкала. А яшчэ праз месяц прызначыў камандуючым войскамі на мяжы з Жамойцю і ўздоўж ракі Нараў. Узнагародзіў яго пярсцёнкам “Айчына свайму абаронцу”. І тады ж прызначае яго камандзірам дывізіі ў войску Вялікага Княства Літоўскага...

Звініць звон, склікае вернікаў на ранішняе богаслужэнне.

Якуб Ясінскі – ваяр і палітык, паэт і інжынер. Як і Тадэвуш Касцюшка – генерал-лейтэнант. Ваяваў пад час ваенных дзеянняў у войсках Вялікага Княства Літоўскага паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай. З’яўляўся сябрам радыкальнай групоўкі “Віленскія якабінцы”, якая непасрэдна рыхтавала паўстанне. Яны заклікалі выкарыстоўваць тактычны вопыт французскай рэвалюцыі і адначасова выступалі за адмену прыгоннага права і за тое, каб Рэч Паспалітая аднавілася ў межах 1772 года. А калі пачалося паўстанне – 16 красавіка 1794 года, – непасрэдна ўзначаліў яго ў межах Княства.

А дваццаць чацвёртага красавіка Вільня ўжо была вызвалена ад маскоўцаў, і Якуб увайшоў у склад створанай Найвышэйшай Літоўскай Рады. Яго надзялілі пасадай каменданта Ўзброеных Сілаў Княства. Ён кіраваў стварэннем арміі – набіраў у яе шэрагі мяшчанаў, шляхціцаў, сялянаў... Ён, Якуб, быў, як я казаў, яшчэ і паэтам, – ён і пракламацыі для сялянаў пісаў вершамі. Ды што адметна і знамянальна, – на іх, мужыцкай мове, на ліцьвінскай, беларускай мове.

І таму шараговы люд выдатна разумеў напісанае. У мяне, у маім архіве, знаходзіцца частка яго чарнавікоў – запісаў, яго паэмы “Спрэчкі”, “Цяньця”. Я не толькі вучыўся ў яго пісаць, а і вучыўся жыццю…

Загінуў выдатны паэт, сябар і паплечнік Тэда, абараняючы Прагу.

Шмат якіх дакументаў захоўваецца ў нашых архівах. Мы іх вывучаем, аналізуем.

……………………………………………………………

…Яны сустрэліся ў парку на ўскраіне Вільні.

Паціснулі адзін аднаму рукі, селі на лаўку ў зацішку старых ліп.

Сярэдзіна траўня. Ужо бярозы выпусцілі першыя ліпкія лісцікі, і іх абуджальны пах вітаў у паветры. Усё дыхала жыццём,

Кастусь глядзеў у засмужаную далеч, маўчаў.

– Што скажаш, Эразм?

Замест адказу Заблоцкі ўзнёсла прамовіў:

– Якое харошае надвор’е, праўда?

– Так, ранняя вясна ў гэтым годзе. Для нашай справы гэта добра…

– Так, добра… Ты ж ведаеш, што атрад Духінскага і Урублеўскага ўступіў у бой з царскімі войскамі. Яны знаходзіліся каля вёсак Валілы і Саколда, што ў Беластоцкім павеце… Змагаліся мужна, паказалі сваю сілу і імкненне перамагчы, але…

Дыктатар уздыхнуў, павярнуўся да сябра, паглядзеў яму ў вочы:

– Тое, што людзі Духінскага пацярпелі паразу пад Саколдаю, можа, і не так страшна, як паспелі абвясціць расейскія газеты. Але кепска другое – няўдача адмоўна падзейнічала на шараговы народ, які не прымаў удзелу ў паўстанні. Але спачуванне да нашай святой справы не згасла.

Нехта кашлянуў непадалёку ад іх, і Эразм міжволі азірнуўся.

– Усё так, Кастусь! Горш другое – атрады Зыгмунта Серакоўскага таксама доўга не пратрымаліся. Тры дні мужна змагаліся касінеры, паказалі, што могуць процістаяць царскай сіле. Але… Серакоўскі трапіў у палон…

– Шкада, вельмі шкада. Шкада і тое, што замест віленскага генерал-губернатара Назімава прыбыў новы галоўны начальнік краю Мураўёў. Крыважэрная асоба, бязлітасная. Хаця лічыць сябе дзекабрыстам. У яго неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дык як заўтра – едзем?

– Так, нам неабходна тэрмінова правесці рэвізію дзейнасці як паўстанцкіх уладаў, так і навядзення парадку ў самой арганізацыі.

– У якія паветы паедзем?

– У Слонімскі, дзе пад Мілавідамі, знаходзяцца атрады палкоўніка Аляксандра Лянкевіча. І ў Ваўкавыскі. Ды заадно і да бацькі твайго ў Якушоўку завітаем. А то ты даўно праведваў родных.

– Брычку раздабыў?

– Так, у памешчыка Андрыеўскага. Я буду чакаць цябе каля касцёла святой Алены а шостай гадзіне.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)